Ільготны крэдыт для аплаты ЭКА

Ільготны крэдыт прадастаўляецца установай Банка (Іпатэчным офісам) для аплаты экстракарпаральнага апладнення ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2013 № 574.

icon4Перавага крэдыту

  • Ільготная працэнтная стаўка;
  • Прадастаўленне адтэрміноўкі ў пагашэнне запазычанасці па крэдыце (уключаючы працэнты за карыстанне крэдытам) пры нараджэнні дзіця (дзяцей) з прымяненнем экстракарпаральнага апладнення, з падаўжэннем тэрміну поўнага вяртання (пагашэння) крэдыту і аплаты працэнтаў за карыстанне ім на перыяд прадастаўлення адтэрміноўкі;
  • Мноства зручных спосабаў пагашэння крэдыту (у тым ліку ў інфакіёсках банка, праз сістэму "Інтэрнэт-банкінг" і паслугу "М-банкінг");
  • Афармленне крэдыту грамадзянам, якія атрымліваюць заработную плату (пенсію) ва ўстановах банка магчыма без прадастаўлення даведкі аб даходах.

icon2Умовы

Права на атрыманне льготных крэдытаў маюць жанчыны, якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якім аказваецца медыцынская дапамога ў выглядзе экстракарпаральнага апладнення (далей - ЭКА), пры наяўнасці ў іх пастаяннай крыніцы даходу.

Умовы выдачы крэдыту

  • да 300 базавых велічыняў, устаноўленых на дату заключэння крэдытнага дагавору;
  • тэрмінам да 5 гадоў;
  • стаўка па крэдыце - 50% стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Пагашэнне запазычанасці па крэдыце і выплата працэнтаў за карыстанне ім ажыццяўляецца роўнымі долямі на працягу ўсяго перыяду яго пагашэння, пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам выдачы льготнага крэдыту.

Крэдытаатрымальніку пасля нараджэння дзіця (дзяцей) з прымяненнем ЭКА, які з'яўляецца атрымальнікам (мужам атрымальніка) дапамогі па догляду дзіця ва ўзросце да трох гадоў прадастаўляецца адтэрміноўка ў пагашэнні запазычанасці па льготным крэдыце, уключаючы працэнты за карыстанне ім, на перыяд атрымання такой дапамогі.

Ільготныя крэдыты прадастаўляюцца ў безнаяўнай форме шляхам пералічэння грашовых сродкаў на бягучыя (разліковыя) рахункі арганізацый аховы здароўя.

Не падлягае аплаце за кошт ільготнага крэдыту пры прымненні дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій паслугі донараў палавых клетак і  сурагатных маці.

Крэдытаатрымальніку пасля нараджэння дзіця (дзяцей) з прымяненнем ЭКА, які з'яўляецца атрымальнікам (мужам атрымальніка) дапамогі па догладу дзіця ва ўзросце да 3-х гадоў у памерах, устаноўленых у частках другой і трэцяй артыкула 13 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 года "Аб дзяржаўнай дапамозе сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей", прадастаўляецца адтэрміноўка ў пагашэнне запазычанасці па крэдыце, уключаючы працэнты за карыстанне ім, на перыяд атрымання такой дапамогі з падаўжэннем тэрміну поўнага вяртання (пагашэння) крэдыту і выплаты працэнтаў за карыстанне ім на тэрмін прадастаўлення адтэрміноўкі;

Паўторная выдача льготнага крэдыту для аплаты ЭКА можа быць здзейснена пры ўмове поўнага пагашэння ім раней атрыманага льготнага крэдыту.

Ільготны крэдыт прадастаўляецца ў межах яго плацежаздольнасці і пры наяўнасці дастатковага забеспячэння (паручыцельства фізічных асоб) шляхам адкрыцця крэдытнай лініі. Не пазней апошняга працоўнага дня месяца, наступнага за месяцам заканчэння тэрміну дзеяння дагавору з арганізацыяй аховы здароўя на аказанне медыцынскай дапамогі ў выглядзе ЭКА ва ўстанову Банка прадстаўляецца дакумент, які пацвярджае аказанне медыцынскай дапамогі ў выглядзе ЭКА, з пералікам аказаных паслуг і іх коштам.

icon3Патрабаванні да заяўніка

  1. У якасці крэдытаатрымальнікаў могуць выступаць жанчыны, якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якім аказваецца медыцынская дапамога ў выглядзе ЭКА, пастаянна пражываючыя і маючыя пастаянную крыніцу даходаў у Рэспубліцы Беларусь.
  2. У якасці паручыцеляў могуць выступаць дзеяздольныя фізічныя асобы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць і маюць пастаянную крыніцу даходаў у Рэспубліцы Беларусь.
icon1Неабходныя дакументы
  • дакумент, які сведчыць асобу Крэдытаатрымальніка і паручыцеля(ў) (для агляду і вызначэння праваздольнасці). Копія дакумента, які сведчыць асобу Крэдытаатрымальніка;
  • копія дагавору з арганізацыяй аховы здароўя на аказанне медыцынскай дапамогі ў выглядзе ЭКА, у якім асобна ўказваецца кошт паслуг донараў палавых клетак і сурагатных маці, з прад'яўленнем арыгінала гэтага дагавору;
  • рахунак-фактуру аб кошце ЭКА, у якім асобна ўказваецца кошт паслуг донараў палавых клетак і сурагатных маці;
  • дакументы, якія пацвярджаюць даходы заяўніка (паручыцеля): даведкі (выпіска, пры ўмове залічэння даходаў на картку ва ўстановах банка);
  • згода Крэдатаатрымальніка і паручыцеляў на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка;
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля(яў) на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў распараджэнні МУС;
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля(яў) на прадастаўленне інфармацыі з інфармацыйнага рэсурса АРІП;
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля(яў) на апрацоўку персанальных даных пры аказанні электроннай паслугі ААІС «Прадастаўленне звестак аб датах прыёму і звальнення застрахаванай асобы і сумах выплат, на якія налічаны страхавыя ўзносы;
  • Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы – 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).

Для індывідуальных прадпрымальнікаў дадаткова

  • арыгінал ліцэнзіі (пры наяўнасці)/пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі з яго копіяй;
  • звесткі аб даходах ІП за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам;
  • даведка аб руху грашовых сродкаў па рахунку за апошнія шэсць месяцаў, аб наяўнасці/адсутнасці абмежаванняў па бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку;
  • выпіска з падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў*.

* прадастаўляецца плацельшчыкам адзінага падатку.

Для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць рамесную, або дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці ІП у адпаведнасці з заканадаўствам.

  • звесткі аб даходах за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам;
  • паведамленне аб прысваенні УНП, устаноўленай формы падатковага органа, ліцэнзія (пры наяўнасці);
  • выпіска з даных уліку падатковых органаў і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені.