Крэдыт «На самае жаданае»

banner

Срок кредита

Да 6 гадоў
Тэрмін крэдыту

потребительский кредит без справок

Паніжаная працэнтная стаўка
на працягу Грэйс-перыяду

Адтэрміноўка па выплаце асноўнага доўгу на
працягу 4 месяцаў

ставка кредита

13,75% — 14,25%
Стаўка

Заяўка на крэдыт

Крэдыт прадастаўляецца пры афармленні заяўкі ва ўстановах банка, праз каналы ДБА [1].

[1] Да каналаў ДБА адносяцца вэб-сайт банка (пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі), М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг.

кредит требованияПатрабаванні да заяўніка

  • дзеяздольныя фізічныя асобы (грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне (асобы без грамадзянства)), якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць даход у Рэспубліцы Беларусь або ў арганізацыях Расійскай Федэрацыі (іншых дзяржаў), якія адносяцца да Інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, пералічаных на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў.

Афармленне заяўкі на крэдыт ажыццяўляецца ва ўстановах банка фізічнымі асобамі, якія з’яўляюцца:

  • індывідуальнымі прадпрымальнікамі,
  • асобамі, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць або дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка ў адпаведнасці з заканадаўствам,
  • асобамі, якія атрымліваюць даходы за прададзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, даходы ад прадастаўлення па дагаворы найму жылых памяшканняў і здачы ў арэнду іншай нерухомай маёмасці.

 

выгодный кредитПеравагі крэдыту

  • Магчымасць самастойна запоўніць анлайн-заяўку на крэдыт на карпаратыўным вэб-сайце банка (пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі), з выкарыстаннем сістэмы М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг.
  • Афармленне крэдыту без паручыцеляў і страховак.
  • Адтэрміноўка па выплаце асноўнага доўгу на працягу 4 месяцаў.
  • Зніжаная працэнтная стаўка:
    • на працягу грэйс-перыяду:
      • першыя 30 каляндарных дзён з даты выдачы першай часткі крэдыту
      • пачынаючы з 31 каляндарнага дня з даты выдачы першай часткі крэдыту па 120 каляндарны дзень пры набыцці тавараў (работ, паслуг) з «Любімай катэгорыі» ў арганізацыях гандлю (сэрвісу), якія ўдзельнічаюць у партнёрскіх (бонусных) праграмах ААТ «ААБ Беларусбанк».
    • пры афармленні заяўкі праз каналы ДБА.
    • Тэрмін дзеяння крэдытнай карткі чатыры месяцы, наступных за месяцам яе выдачы.
    • Адсутнасць дадатковых камісій і плацяжоў за карыстанне крэдытам.
    • Магчымасць афармлення крэдыту без прадастаўлення даведкі аб даходах у памеры, разлічаным зыходзячы з сярэднямесячнага чыстага даходу, які не перавышае 25 базавых велічыняў (для грамадзян, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, – 20 базавых велічыняў)
    • Зручныя спосабы пагашэння крэдыту (у інфакіёсках банка, праз сістэму "Інтэрнэт-банкінг" і паслугу "М-банкінг", Аўтааплата).

Пералік арганізацый – партнёраў па крэдыце «На самае жаданае».

Пералік МСС-кодаў, прысвоеных арганізацыям гандлю (сэрвісу), якія рэалізуюць тавары (работы, паслугі), якія адносяцца да «Любімай катэгорыі».

условия кредитаУмовы

Памер крэдыту:

у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, але не менш за 100,0 рублёў

* Фізічным асобам, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую, рамесную або іншую дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі ў якасці ІП у адпаведнасці з заканадаўствам – у памеры, які не перавышае 600 базавых велічыняў, у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, але не менш за 100,0 рублёў

Працэнтная стаўка

 на працягу грэйс перыяду (першыя 30 каляндарных дзён з даты выдачы першай часткі крэдыту) – 0,01 %, па заканчэнні грэйс перыяду – стаўка рэфінансавання НБ + 4,75 п.п.;

пры падачы заяўкі на крэдыт праз каналы ДБА [1]:

  • на працягу грэйс перыяду (першыя 30 каляндарных дзён з даты выдачы першай часткі крэдыту) – 0,01 %, па заканчэнні грэйс перыяду – стаўка рэфінансавання НБ + 4,25 п.п.,

у тым ліку пры набыцці тавараў (работ, паслуг) з «Любімай катэгорыі» ў арганізацыях гандлю (сэрвісу), якія ўдзельнічаюць у партнёрскіх (бонусных) праграмах ААТ «ААБ Беларусбанк»:

  • на працягу грэйс-перыяду (першыя 30 каляндарных дзён з даты выдачы першай часткі крэдыту) – 0,01 %, пачынаючы з даты ажыццяўлення першай аперацыі па набыцці тавараў (работ, паслуг) з «Любімай катэгорыі», але не раней 31 каляндарнага дня з даты выдачы першай часткі крэдыту, па 120 каляндарны дзень – стаўка рэфінансавання НБ, пачынаючы са 121 каляндарнага дня – стаўка рэфінансавання НБ + 4,75 п.п.

пры падачы заяўкі на крэдыт праз каналы ДБА:

  • на працягу грэйс-перыяду (першыя 30 каляндарных дзён з даты выдачы першай часткі крэдыту) – 0,01 %, пачынаючы з даты ажыццяўлення першай аперацыі па набыцці тавараў (работ, паслуг) з «Любімай катэгорыі», але не раней 31 каляндарнага дня з даты выдачы першай часткі крэдыту, па 120 каляндарны дзень – стаўка рэфінанавання НБ, пачынаючы з 121 калян­дарнага дня – стаўка рэфінансавання НБ + 4,25 п.п.

[1] Да каналаў ДБА адносяцца вэб-сайт банка (пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі), М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг

Тэрмін крэдыту:

 да 6 гадоў

Спосаб прадастаўлення крэдыту:

з выкарыстаннем крэдытнай банкаўскай плацежнай карткі

Вяртанне (пагашэнне ) крэдыту

на працягу 5 гадоў, пачынаючы з наступнага месяца пасля заканчэння 4 месяцаў, наступных за месяцам выдачы крэдытнай карткі

Парадак выплаты працэнтаў:

за фактычны час карыстання крэдытам

Забеспячэнне:

няўстойка*, паручыцельства фізічных асоб

(памер крэдыту пад няўстойку не можа перавышаць 400 базавых велічыняў на дату рэгістрацыі заявы-анкеты, для грамадзян, якія знаходзяцца ва ўзросце ад 65 да 70 гадоў** – 100 БВ).

* Для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія не дасягнулі 70-гадовага ўзросту на дату рэгістрацыі заявы-анкеты

** Паўторнае афармленне заяўкі на крэдыт магчыма пасля заканчэння 3 каляндарных дзён з дня рэгістрацыі папярэдняй заяўкі.


документы для кредитаНеабходныя дакументы

дакумент, які сведчыць асобу заяўніка (паручыцеля);

дакументы -не прадастаўляюцца ў выпадку правядзення ацэнкі плацежаздольнасці заяўніка зыходзячы з даходу 25 базавых велічыняў;
- для грамадзян, дасягнуўшых агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, – 20 базавых велічыняў
, якія пацвярджаюць даходы заяўніка (паручыцеля): даведкі аб даходах (па даручэнні кліента фарміруецца выпіска з рахунку, адкрытага ў ААТ «ААБ Беларусбанк» на які залічваецца даход);

згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеляў на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка. Крэдытная справаздача з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка можа прадстаўляцца Заяўнікам у Банк самастойна. У такім выпадку Заяўнік афармляе ў Нацыянальным банку заяву на атрыманне крэдытнай справаздачы;

згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля(ў) на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні МУС;

згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля(ў) на прадастаўленне інфармацыі з інфармацыйнага рэсурсу АРІП;

згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля(ў) на апрацоўку персанальных даных пры аказанні электроннай паслугі ААІС «Прадастаўленне звестак аб датах прыёму і звальнення застрахаванай асобы і сумах выплат, на якія налічаны страхавыя ўзносы.

Для індывідуальных прадпрымальнікаў дадаткова

арыгінал ліцэнзіі (пры наяўнасці)/пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі з яго копіяй;

звесткі аб даходах ІП за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам**;

даведка аб руху грашовых сродкаў па рахунку за апошнія шэсць месяцаў, аб наяўнасці/адсутнасці абмежаванняў па бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку**;

выпіска з падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў*, **.

*прадастаўляецца плацельшчыкам адзінага падатку.
** не прадастаўляюцца ў выпадку правядзення ацэнкі плацежаздольнасці заяўніка зыходзячы з даходу 25 базавых велічыняў.

Для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць рамесную, або дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці ІП у адпаведнасці з заканадаўствам.

звесткі аб даходах за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам;*

паведамленне аб прысваенні УНП, устаноўленай формы падатковага органа, ліцэнзія (пры наяўнасці);

выпіска з даных уліку падатковых органаў і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені.*

* не прадастаўляюцца ў выпадку правядзення ацэнкі плацежаздольнасці заяўніка зыходзячы з даходу 25 базавых велічыняў.

Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы, — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).