Тэрміны і вызначэнні

У рамках сістэмы будаўнічых зберажэнняў выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрміны:

БАНК – Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».

ПРАГРАМА – сістэма будаўнічых зберажэнняў.

УДЗЕЛЬНІК – дзеяздольная фізічная асоба (грамадзянін Рэспублікі Беларусь, замежны грамадзянін і асоба без грамадзянства), якая зарэгістравана па месцы жыхарства ў межах Рэспублікі Беларусь і заключыла дагавор жыллёвых зберажэнняў.

ДАГАВОР ЖЫЛЛЁВЫХ ЗБЕРАЖЭННЯЎ – дагавор, які ўключае ў сябе дагавор тэрміновага банкаўскага ўкладу і ўмовы і парадак выдачы крэдыту на мэты будаўніцтва або набыцця жылля, набыцця жыллёвых аблігацый. Дагавор рэгламентуе ўмовы, пры выкананні якіх пазаканчэнні ашчадна-плацежнага перыяду ўдзельніку прадастаўляецца магчымасць скарыстацца крэдытам на ўмовах праграмы (ДАГАВОР ЖЫЛЛЁВЫХ ЗБЕРАЖЭННЯЎ).

ДАГАВОРНЫ ТЭРМІН ПАПАЎНЕННЯ – тэрмін, на працягу якога, згодна з дагаворам жыллёвых зберажэнняў, магчыма папаўненне ўкладнога рахунку грашовымі сродкамі (без уліку капіталізаваных па ўкладным рахунку працэнтаў). Максімальна магчымы дагаворны тэрмін папаўнення супадае з базавым  тэрмінам ашчаднага этапу ў адпаведнасці з выбраным планам накаплення.

ДАГАВОРНЫ ТЭРМІН АШЧАДНАГА ЭТАПУ – тэрмін, на працягу якога ўдзельнік ажыццяўляе накапленне (на працягу дагаворнага тэрміну папаўнення) і захоўванне грашовых сродкаў, згодна з умовамі дагавору жыллёвых зберажэнняў, з мэтай атрымання права скарыстацца максімальнай сумай крэдыту ў рамках праграмы.

УКЛАДНЫ РАХУНАК – рахунак для ўліку ўласных грашовых сродкаў удзельніка, накапленне і захоўванне якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з умовамі тэрміновага банкаўскага ўкладу «Жыллёва-накапляльны».

ЗАЯЎЛЕНАЯ СУМА НАКАПЛЕННЯ (ЗАЯЎЛЕНАЯ СУМА) – сума грашовых сродкаў, якую ўдзельнік плануе накапіць, адлюстроўваецца ў пункце 3 дагавору жыллёвых зберажэнняў.

НАРМАТЫЎНЫ ПАКАЗЧЫК – паказчык сярэднеўзважанага тэрміну захоўвання ашчаджаемага ўдзельнікам на ўкладным рахунку рубля зыходзячы з накаплення заяўленай сумы раўнамерным і штомесячнымі ўзносамі ў перыяд з дня заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў па першы дзень апошняга месяца базавага тэрміну ашчаднага этапу (максімальна магчымага дагаворнага тэрміну папаўнення). Для кожнага плана накаплення ўстаноўлены свой нарматыўны паказчык (Планы накаплення).

ФАКТЫЧНЫ ПАКАЗЧЫК – паказчык сярэднеўзважанага тэрміну захоўвання ашчаджаемага ўдзельнікам на ўкладным рахунку рубля.

Для вызначэння магмымасці ўдзельніка скарыстацца крэдытаму перыяд да заканчэння базавага тэрміну ашчаднага этапу фактычны паказчык разлічваецца зыходзячы з накаплення заяўленай сумы ў адпаведнасці з фактычнымі ўзносамі (без уліку капіталізаваных па ўкладным рахунку працэнтаў) у перыяд з дня заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў да дня заканчэння дагаворнага тэрміну папаўнення[1].

Для разліку сумы крэдыту, на якую мае права прэтэндаваць удзельнік, па заканчэнні дагаворнага тэрміну ашчаднага этапу фактычны паказчык разлічваецца зыходзячы з накаплення заяўленай сумы ў адпаведнасці з фактычнымі ўзносамі (з улікам капіталізаваных па ўкладным рахунку працэнтаў) у перыяд з дня заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў да дня заканчэння дагаворнага тэрміну папаўнення1. Пры гэтым пры разліку фактычнага паказчыка не ўлічваюцца:

  • запатрабаваныя да дня заканчэння дагаворнага тэрміну папаўнення працэнты (запатрабаванне дапускаецца ў выключных выпадках, вызначаных банкам);
  • капіталізаваныя па ўкладным рахунку працэнты, далучаныя да астатку ўкладу, пачынаючы з дня заканчэння дагаворнага тэрміну папаўнення.

ПАПЯРЭДНЯЯ СУМА КРЭДЫТУ – максімальная сума крэдытных грашовых сродкаў, на якую мае права прэтэндаваць удзельнік у выпадку, калі па заканчэнні дагаворнага тэрміну ашчаднага этапу фактычны паказчык роўны ці большы занарматыўны паказчык адпаведнага плана накаплення, выбранага ўдзельнікам, удзельнік не ажыццявіў дзеянняў, якія цягнуць выбыванне з праграмы, і плацежаздольнасць удзельніка адказвае прад’яўляемым патрабаванням.

Папярэдняя  сума крэдыту вызначаецца зыходзячы з суадносін 25 % – доля заяўленай сумы і 75 % – доля папярэдняй сумы крэдыту.

СУМА КРЭДЫТУ – сума грашовых сродкаў, якую можа прадаставіць удзельнік у банк у выглядзе крэдыту, зыходзячы з фактычнага паказчыку. Сума крэдыту і фактычны паказчык разлічваюцца ў адпаведнасці з Методыкай ацэнкі ашчаднага этапу і сумы крэдыту (далей – Методыка).

РЭКАМЕНДУЕМЫ ГРАФІК – рэкамендуемы ўдзельніку графік накаплення заяўленай сумы (без уліку капіталізаваных па ўкладным рахунку працэнтаў) на працягу базавага тэрміну ашчаднага этапу (згодна з выбраным планам накаплення) роўнымі штомесячнымі ўзносамі, пачынаючы з дня першапачатковага ўзносу на ўкладны рахунак, пры гэтым колькасць узносаў адпавядае колькасці месяцаў у базавым тэрміне ашчаднага этапу адпаведнага плана накаплення, выбранага ўдзельнікам. Паказвае рэкамендуемы астатак укладнога рахунку (без уліку капіталізаваных па ўкладным рахунку працэнтаў) на кожную штомесячную кантрольную дату.

ЖЫЛЛЁВАЯ АБЛІГАЦЫЯ – імянная каштоўная папера, якая сведчыць унясенне яе ўладальнікам грашовых сродкаў на будаўніцтва вызначанага памеру агульнай плошчы жылога памяшкання. 

[1] Фактычны паказчык пры памяншэнні заяўленай сумы разлічваецца без уліку сумы фактычных узносаў, якія не ўвайшлі ў паменшаную заяўленую суму, і без уліку капіталізаваных па ўкладным рахунку працэнтаў.