Правілы выкарыстання паслугі sms-банкінг

ПРАВІЛЫ ВЫКАРЫСТАННЯ ПАСЛУГІ SMS-БАНКІНГ

1.      Агульныя палажэнні

1.1 SMS-банкінг – паслуга, дазваляючая трымальнікам плацежных картак, перадаплачаных картак (далей – карткі), якія з’яўляюцца абанентамі аператараў мабільнай сувязі VELCOM, МТС, life:), праводзіць аперацыі шляхам адпраўкі з устройства мабільнай сувязі SMS-паведамленняў на спецыяльны нумар 611, а таксама з дапамогай USSD-запытаў, сэрвісу ТВбанкінг і паслугі М-банкінг.

1.2 У спектр аперацый, даступных для правядзення з дапамогай паслугі SMS-банкінг, уваходзяць: аплата паслуг; атрыманне інфармацыі аб астатку грашовых сродкаў на рахунку кліента, аб запазычанасці па паслугах, аб зарэгістраваных даных у інфакіёсках ААТ «ААБ Беларусбанк»; адмена рэгістрацыі паслугі SMS-банкінг; блакіроўка/разблакіроўка картак; атрыманне доступу да сэрвісу ТВбанкінг і паслугі М-банкінг; аплата паслуг аператара мабільнай сувязі МТС з дапамогай USSD-запытаў.

1.3 Набор SMS-паведамленняў пры выкарыстанні паслугі SMS-банкінг ажыццяўляецца ў фармаце, названым у раздзеле 2 гэтах Правіл, з указаннем наступных даных: адзін з тыпаў аперацый, названых у раздзеле 2 гэтых Правіл; пароль да паслугі SMS-банкінг (далей – пароль); сума аплаты (пры правядзенні аперацый аплаты); адзін з кодаў плацяжоў (далей – ідэнтыфікатар), названых у раздзеле 3 гэтых Правіл; даныя плацельшчыка.

1.4 Пры наборы SMS-паведамленняў неабходна выкарыстоўваць толькі лацінскія літары. SMS-паведамленні і пароль можна набіраць як прапіснымі, так  і малымі літарамі.

1.5 Сума аплаты і даныя плацельшчыка ў SMS-паведамленнях уводзяцца лічбамі без раздзяляльнікаў і прабелаў.

1.6 Пасля правядзення аперацыі на ўстройства мабільнай сувязі прыходзіць SMS-паведамленне з інфармацыяй аб яе выніках.

1.7 Мінімальная сума адной аперацыі аплаты (за выключэннем аплаты за паслугі аператараў мабільнай сувязі) складае 120 (сто дваццаць) беларускіх рублёў.

1.8 Мінімальная сума адной аперацыі аплаты за паслугі аператараў мабільнай сувязі складае 10 000 (дзесяць тысяч) беларускіх рублёў.

1.9 Максімальная сума адной аперацыі аплаты складае 999 000 (дзевяцьсот дзевяноста дзевяць тысяч) беларускіх рублёў.

1.10 Плата за карыстанне SMS-банкінгам ААТ «ААБ Беларусбанк» не спаганяецца. Тарыфікацыя SMS-паведамленняў, адпраўляемых у рамках SMS-банкінга, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з тарыфнымі планамі аператараў мабільнай сувязі Velcom, МТС, life:).

1.11 Аперацыю аплаты мабільнай сувязі можна правесці як за нумар мабільнага тэлефона, з выкарыстаннем якога быў зарэгістраваны SMS-банкінг, так і за любы іншы нумар мабільнага тэлефона. Нельга праводзіць аплату за нумар карпаратыўнага тэлефона.

1.12 Колькасць нумароў тэлефонаў МТС, Velcom або life:), на якія можна зарэгістраваць SMS-банкінг з выкарыстаннем адной карткі, не абмежавана. Пры гэтым для кожнага нумара тэлефона фарміруецца індывідуальны пароль SMS-банкінгу.

1.13 Колькасць картак, з выкарыстаннем якіх можна зарэгістраваць SMS-банкінг на адзін нумар мабільнага тэлефона, не можа перавышаць 10 картак. Пры гэтым для кожнай карткі фарміруецца індывідуальны пароль SMS-банкінгу.

1.14 Паслуга SMS-банкінг прадастаўляецца ААТ «ААБ Беларусбанк» як трымальнікам картак банка, так і трымальнікам картак іншых банкаў-рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь (акрамя выпадкаў, калі банкам-эмітэнтам устаноўлены абмежаванні на выкарыстанне гэтай паслугі).

 

2. Віды даступных для ажыццяўлення аперацый
і фарматы SMS-паведамленняў.

№п/п

Найменне аперацыі

Фармат SMS-паведамлення

Дадатковая інфармацыя

2.1

Прагляд астатку грашовых сродкаў на рахунку кліента

OSTATOK прабел ПАРОЛЬ

 

 

 

2.2

Аплата паслуг

 

OPLATA прабел ПАРОЛЬ прабел СУММА АПЛАТЫ прабел ІДЭНТЫФІКАТАР прабел ДАНЫЯ ПЛАЦЕЛЬШЫКА

 

 

Прыклад SMS-паведамлення:

OPLATA TTT5E 10000 MTS 123456789

 

 

Даныя плацельшчыка не ўказваюцца ў наступных выпадках:

  • Калі ў карыстальніка SMS-банкінгу маюцца захаваныя ў базе інфакіёскаў ААТ «ААБ Беларусбанк» даныя аб нумары аднаго мабільнага тэлефона / асабовага рахунку / дагавору, на які зарэгістравана 1 прозвішча;
  • Для аплаты за нумар мабільнага тэлефона, з выкарыстаннем якога быў зарэгістраваны SMS-банкінг.

2.3

Прагляд запазычанасці па аказаных паслугах

DOLG прабел ПАРОЛЬ прабел ІДЭНТЫФІКАТАР прабел ДАНЫЯ ПЛАЦЕЛЬШЫКА

 

 

Прыклад SMS-паведамлення:

DOLG TTT5E NSL 123456789

 

 

  • Калі ў карыстальніка SMS-банкінгу маюцца захаваныя ў базе інфакіёскаў ААТ «ААБ Беларусбанк» даныя аб нумары аднаго мабільнага тэлефона / асабовага рахунку / дагавору, на які зарэгістравана 1 прозвішча, то для прагляду запазычанасці па гэтым нумары можна не пазначаць даныя плацельшчыка.
  • Гэты фармат паведамлення прымяняецца для праверкі карэктнасці даных уладальніка электроннага ігравога рахунку сістэмы «СУПЕРЛАТО-АНЛАЙН».

2.4

Блакіроўка карткі

BLOCK прабел ПАРОЛЬ

 

Прыклад SMS-паведамлення:

BLOCK TTT5E

  • Аперацыя даступна толькі для картак ААТ «ААБ Беларусбанк», з выкарыстаннем якіх быў зарэгістраваны SMS-банкінг.
  • SMS-паведамленне не з’яўляецца пісьмовым паведамленнем аб страце або крадзяжы карткі. Да пісьмовага звароту ва ўстанову банка аб страце або крадзяжы карткі трымальнік карткі поўнасцю адказвае за аперацыі, здзейсненыя з выкарыстаннем страчанай карткі.

2.5

Разблакіроўка карткі

UNBLOCK прабел ПАРОЛЬ

 

Прыклад SMS-паведамлення:

UNBLOCK TTT5E

  • Аперацыя даступна толькі для картак ААТ «ААБ Беларусбанк», з выкарыстаннем якіх быў зарэгістраваны SMS-банкінг.
  • Разблакіраваць можна толькі картку, якая была заблакіравана з дапамогай SMS-банкінгу.

2.6

Прагляд захаваных у інфакіёсках ААТ «ААБ Беларусбанк» даных для аплаты паслуг

SPISOK прабел ПАРОЛЬ прабел ІДЭНТЫФІКАТАР

 

Прыклад SMS-паведамлення:

SPISOK TTT5E VEL

 

 

 

 

2.7

Атрыманне інфармацыі аб тыпах аперацый у рамках паслугі SMS-банкінг

SPRAVKA

У адказ на запыт прыходзіць SMS-паведамленне з інфармацыяй аб даступных тыпах аперацый:

  • OPLATA - аплата паслуг;
  • OSTATOK - атрыманне інфармацыі аб астатку на рахунку кліента;
  • DOLG - інфармацыя аб запазычанасці па паслузе;
  • SPISOK - атрыманне інфармацыі аб зарэгістраваных у інфакіёску даных або аб спісе ідэнтыфікатараў плацяжоў;
  • OTMENA - адмена рэгістрацыі SMS-банкінгу;
  • OPEN - атрыманне доступу (разавага пароля) да паслугі «ТВбанкінг».

2.8

Атрыманне даведкі аб фармаце асобнага тыпу аперацыі ў рамках паслугі SMS-банкінг

SPRAVKA прабел ТЫП АПЕРАЦЫІ

 

Прыклад SMS-паведамлення:

SPRAVKA OPLATA

У адказ на запыт прыходзіць SMS-паведамленне з інфармацыяй аб неабходным тыпе аперацыі, а таксама аб фармаце  SMS-паведамлення для правядзення аперацыі неабходнага тыпу.

 

2.9

Атрыманне даведкі аб спісе ідэнтыфікатараў

SPISOK прабел ПАРОЛЬ

 

Прыклад SMS-паведамлення:

SPISOK TTT5E

У адказ на запыт прыходзіць SMS-паведамленне са спісам ідэнтыфікатараў.

 

2.10

Атрыманне інфармацыі аб фармаце аперацыі аплаты канкрэтнай паслугі

SPRAVKA прабел ІДЭНТЫФІКАТАР

 

Прыклад SMS-паведамлення:

SPRAVKA NSL

У адказ на запыт прыходзіць SMS-паведамленне з інфармацыяй аб фармаце SMS-паведамлення для правядзення неабходнай аперацыі.

2.11

Адмена рэгістрацыі SMS-банкінгу

OTMENA прабел ПАРОЛЬ

 

Прыклад SMS-паведамлення:

OTMENA TTT5E

  • Аперацыю адмены рэгістрацыі SMS-банкінгу таксама можна правесці ў інфакіёску ААТ «ААБ Беларусбанк» пры наяўнасці карткі, з выкарыстаннем якой быў зарэгістраваны SMS-банкінг, а таксама з дапамогай сістэмы Інтэрнэт-банкінг ААТ «ААБ Беларусбанк».
  • Рэгістрацыя SMS-банкінгу аўтаматычна адмяняецца ў выпадку, калі кліент 3 разы скарыстаўся SMS-банкінгам з выкарыстаннем няправільнага пароля.

2.12

Атрыманне доступу (разавага пароля) да сэрвісу «ТВбанкінг»

OPEN прабел ПАРОЛЬ прабел TVBANK

 

Прыклад SMS-паведамлення:

OPEN TTT5E TVBANK

«ТВбанкінг» прадастаўляе магчымасць карыстальнікам SMS-банкінгу праводзіць аперацыі і ажыццяўляць плацяжы з дапамогай інтэрактыўнага тэлебачання ZALA, доступ да якога прадастаўляецца РУП «Белтэлекам».

 

3. Ідэнтыфікатары плацяжоў

Значэнне

Ідэнтыфікатар

Velcom (ЗП «Вэлком»)

VEL

МТС (СТАА «МТС»)

MTS

life:) (ЗАТ «Бэст»)

LIFE

Букмекерскі клуб «Алімп»

OLIMP

Сістэма «СУПЕРЛАТО-АНЛАЙН»

NSL

 

   4. Аплата паслуг аператара мабільнай сувязі МТС з дапамогай
USSD-запытаў

4.1 Карыстальнікі SMS-банкінга могуць аплачваць паслугі МТС, адправіўшы з прыстасавання мабільнай сувязі USSD-запыт:

*111*611#

Далей неабходна паслядоўна ўвесці:

ПАРОЛЬ паслугі SMS-банкінг і СУММУ АПЛАТЫ

4.2 Аперацыя даступна як пры станоўчым, так і пры адмоўным балансе асабовага рахунку абанента.

5. Даныя плацельшчыка.

 

5.1 Пры правядзенні аперацый па аплаце паслуг выкарыстоўваюцца наступныя даныя плацельшчыка:

  • Нумар тэлефона:

- для аплаты паслуг мабільнай сувязі пазначаецца 9-значны нумар мабільнага тэлефона (прэфікс сеткі + нумар мабільнага тэлефона без раздзяляльнікаў і прабелаў);

  • Нумар ігравога рахунку – для папаўнення ігравых рахункаў букмекерскага клуба «АЛІМП» і электронных ігравых рахункаў сістэмы «СУПЕРЛАТО-АНЛАЙН» (www.Superloto-online.com).

 

6. Сэрвіс ТВбанкінг.

6.1  Карыстальнікам SMS-банкінгу прадастаўляецца магчымасць доступу да сэрвісу ТВбанкінг. ТВбанкінг дазваляе ажыццяўляць плацяжы за камунальныя паслугі, паслугі на карысць аператараў мабільнай сувязі, інтэрнэт-правайдараў і іншыя паслугі з дапамогай інтэрактыўнага лічбавага тэлебачання «ZALA», якое прадастаўляе РУП «Белтэлекам».

6.2  Для ажыццяўлення аплаты паслуг з дапамогай сэрвісу ТВ-банкінг неабходна:

6.2.1 У меню тэлевізара ўвайсці ў Інфармацыйны партал «ZALA» і выбраць паслядоўна: «Платежи» - «Платежи по банковским картам» - «Беларусбанк».

6.2.2 У полі для ўводу інфармацыі на экране тэлевізара з дапамогай пульта дыстанцыйнага кіравання ўвесці апошнія 9 лічбаў нумару тэлефона, з выкарыстаннем якога праводзілася рэгістрацыя паслугі «SMS-банкінг», і націснуць «Далее».

6.2.3 Адправіць з зарэгістраванага на паслугу «SMS-банкінг» нумару тэлефона SMS -паведамленне на нумар 611 фармата OPEN прабел ПАРОЛЬ прабел TVBANK.

6.2.4 Дачакацца ў адказ SMS-паведамлення з разавым паролем, увесці з дапамогай пульта дыстанцыйнага кіравання разавы пароль у поле для ўводу інфармацыі на экране тэлевізара і націснуць «Далее».

6.3 У выпадку трох няправільных спроб увядзення разавага пароля або па заканчэнні некалькіх мінут, адведзеных для ўвядзення разавага пароля, разавы пароль блакіруецца. Для доступу да паслугі неабходна паўтарыць дзеянні, апісаныя ў п.6.2.1-6.2.4.

6.4 У выпадку бяздзеяння ў меню паслугі больш за 6 мінут, доступ да паслугі будзе заблакіраваны да наступнага паспяховага ўваходу. Для аднаўлення доступу да паслугі неабходна паўтарыць дзеянні, апісаныя ў п. 6.2.1-6.2.4.

 

7. Паслуга М-банкінг

7.1 Карыстальнікам SMS-банкінга прадастаўляецца магчымасць доступу да паслугі М-банкінг. М-банкінг дазваляе ажыццяўляць плацяжы за камунальныя паслугі, паслугі на карысць аператараў мабільнай сувязі, інтэрнэт-правайдараў і іншыя паслугі з выкарыстаннем усталяванага на мабільнае ўстройства дадатку «M-Belarusbank» (далей − Дадатак) з рэсурсаў Apple, Google, Microsoft у залежнасці ад аперацыйнай сістэмы, пад кіраваннем якой працуе мабільнае ўстройства (iOs, Android, Windows Phone), і з сайта сістэмы М­банкінг www.m-bank.by/belarusbank (далей − Сайт сістэмы).

7.2  Выкарыстанне паслугі М-банкінг магчыма Карыстальнікамі SMS-банкінга:

7.2.1 якія карэктна ўстанавілі і настроілі Дадатак у сваім мабільным прыстасаванні са спісу рэкамендаваных мадэляў або адпаведных тэхнічным патрабаванням і характарыстыкам, указаным на Сайце сістэмы;

7.2.2 якія актывізавалі паслугу М-банкінг для кожнай банкаўскай плацежнай карткі, зарэгістраванай на паслугу SMS-банкінг, асобна ў Дадатку шляхам увядзення Пароля і выбарам аб'ёму і складу функцый, прапанаваных Карыстальніку на выбар.