Абслугоўванне VIP-кліентаў з’яўляецца адным з важных складнікаў агульнай стратэгіі ААТ "ААБ Беларусбанк", якая прасоўвае індывілуальны падыход да сваіх кліентаў.
Персанальны менеджар арганізуе прыярытэтнае якаснае абслугоўванне (у рамках рэжыма работы падраздзяленняў банка), аператыўна і дакладна выканае Вашы даручэнні, падбярэ неабходныя Вам банкаўскія прадукты і паслугі.
Асноўнымі прынцыпамі VIP-абслугоўвання з’яўляюцца:
- канфідэнцыяльнасць,
- індывідуальны падыход,
- высокая якасць і зручнасць абслугоўвання.
Мы прапануем як класічныя банкаўскія паслугі для захавання і прымнажэння Вашага капіталу, так і эксклюзіўныя паслугі – для задавальнення Вашых жыццёвых патрэб.
Калі вы жадаеце атрымаць падрабязную інфармацыю па прадуктах і паслугах, просім Вас пакінуць сваё паведамленне.
Мы будзем рады бачыць Вас у ліку нашых кліентаў.