Інфармацыя аб курсах, якія прымяняюцца пры спісанні сродкаў з рахунку кліента пры расходных аперацыях па банкаўскай плацежнай картцы ААТ «ААБ Беларусбанк» за межамі Рэспублікі Беларусь з прымяненнем паслугі «Дынамічная канвертацыя валюты»

 

 

Валюта, у якую здзейснены пералік нацыянальнай валюты (НВ) краіны знаходжання кліента

Беларускія рублі (BYN)

Долары ЗША (USD)

Еўра (EUR)

Валюта рахунку кліента

Беларускія рублі (BYN)

Пералік НВ у BYN па курсе DCC.

1. Пералік НВ у USD па курсе DCC.

2. Продаж USD па курсе банка.

1. Пералік НВ у EUR па курсе DCC.

2. Канверсія EUR у USD па курсе МПС.

3. Продаж USD па курсе банка.

Долары ЗША (USD)

1. Пералік НВ у BYN па курсе DCC.

2. Пералік BYN у USD па курсе МПС.

Пералік НВ у USD па курсе DCC.

1. Пералік НВ у EUR па курсе DCC.

2. Канверсія EUR у USD па курсе МПС.

Еўра (EUR)

1. Пералік НВ у BYN па курсе DCC.

2. Пералік BYN у USD па курсе МПС.

3. Канверсія USD у EUR па курсе банка.

1. Пералік НВ у USD па курсе DCC.

2. Канверсія USD у EUR па курсе банка.

Пералік НВ у EUR па курсе DCC.

Расійскія рублі (RUB)

1. Пералік НВ у BYN па курсе DCC.

2. Пералік BYN у USD па курсе МПС.

3. Канверсія USD у RUB па курсе банка.

1. Пералік НВ у USD па курсе DCC.

2. Канверсія USD у RUB па курсе банка.

1. Пералік НВ у EUR па курсе DCC.

2. Канверсія EUR у USD па курсе МПС.

3. Канверсія USD у RUB па курсе банка.

Азначэнні і скарачэнні, якія прымяняюцца:

Курс банка – абменны курс, устаноўлены ААТ «ААБ Беларусбанк» для аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак на дату ажыццяўлення аперацыі. Пры гэтым, у выпадку змянення на працягу працоўнага дня курсаў, устаноўленых банкам для правядзення аперацый пры выкарыстанні картак, на бягучую дату, курсы, устаноўленыя апошнім распараджэннем, прымяняюцца да ўсіх аперацый, якія здзейснены ў адпаведную дату ў сетцы іншых банкаў, незалежна ад фактычнага часу ажыццяўлення аперацыі трымальнікам карткі.

Курс МПС – абменны курс, устаноўлены міжнароднай плацежнай сістэмай MasterCard Worldwide або Visa International (на дату правядзення разліку з ААТ «ААБ Беларусбанк»).

Курс DCC – абменны курс, устаноўлены банкам, які абслугоўвае арганізацыю гандлю і сэрвісу (банкам-экваерам).

Валюта разлікаў – валюта, у якой банк ажыццяўляе разлікі з МПС (у ААТ «ААБ Беларусбанк» валюта разлікаў з МПС – USD).