Валютна-абменныя аперацыі

Пры выкарыстанні плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк», у выпадку калі валюта аперацыі не супадае з валютай рахунку, ажыццяўляецца канвертацыя валют. Пры гэтым выкарыстоўваюцца абменныя курсы, устаноўленыя як банкам, так і міжнароднымі плацежнымі сістэмамі Visa International (для картак Visa і Visa Electron) або MasterCard Worldwide (для картак MasterCard і Maestro). Прымяненне тых ці іншых курсаў залежыць ад тыпу аперацыі (прыходная ці расходная), валюты аперацыі, валюты рахунку кліента, прыналежнасці абсталявання, у якім здзейснена аперацыя (ААТ «ААБ Беларусбанк» або іншы банк).

Для аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак банкам устанаўліваюцца асобныя абменныя курсы валют, якія адрозніваюцца ад курсаў па аперацыях з наяўнымі грашовымі сродкамі.

Абменныя курсы, якія ўстанаўліваюцца ААТ «ААБ Беларусбанк», распаўсюджваюцца толькі на аперацыі па картках банка.

На аперацыі з карткамі іншых банкаў, здзяйсняемыя ў прыстасаваннях ААТ «ААБ Беларусбанк», гэтыя курсы не распаўсюджваюцца. Атрымаць інфармацыю пра абменныя курсы трымальнікі картак іншых банкаў могуць у банках-эмітэнтах (банках, выпусціўшых карткі).

Інфармацыя пра абменныя курсы ААТ «ААБ Беларусбанк» размяшчаецца на інфармацыйных стэндах устаноў банка і на карпаратыўным сайце.

Інфармацыю пра абменныя курсы валют міжнародных плацежных сістэм можна паглядзець на спецыяльных старонках сайтаў:

                                   VISA International

(пры гэтым у графе «My Card Is In» неабходна выбіраць долары ЗША - валюта разлікаў паміж банкам і плацежнай сістэмай)                      

                                   MasterCard Worldwide

(пры гэтым у графе «Base Currency» абходна выбіраць долары ЗША - валюта разлікаў паміж банкам і плацежнай сістэмай)            

УВАГА!

У сілу спецыфікі правядзення аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак у момант здзяйснення аперацый з выкарыстаннем карткі (яе рэквізітаў) спачатку ажыццяўляецца блакіроўка сумы аперацыі (г.зн. дадзенай сумай ужо нельга карыстацца, але яна ўсё яшчэ не спісана з рахунку), а спісанне грашовых сродкаў з рахунку адбываецца праз некаторы перыяд, калі інфармацыя аб аперацыях з выкарыстаннем картак паступае ў банк ад міжнародных плацежных сістэм.

Паколькі абменныя курсы ўстанаўліваюцца плацежнымі сістэмамі штодзённа (з улікам сітуацыі на валютным рынку), сума пры блакіроўцы і ў момант выстаўлення банку для разлікаў можа адрознівацца (у меншы ці большы бок). Такім чынам, сума спісання грашовых сродкаў з рахунку кліента можа быць або меншай, або большай за суму блакіроўкі ў момант ажыццяўлення аперацыі.

Здзяйсненне аперацый з выкарыстаннем картак ААТ «ААБ Беларусбанк» у прыстасаваннях банка

 

(арганізацыі гандлю і сэрвісу, інфакіёскі, банкаматы, Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, SMS-банкінг, пункты выдачы наяўных, пункты прыёму камунальных плацяжоў)

Пры здзяйсненні аперацый у валюце, якая адрозніваецца ад валюты рахунку, пры блакіроўцы і спісанні прымяняецца курс (куплі або продажу), устаноўлены банкам для правядзення аперацый пры выкарыстанні картак на дату і час здзяйснення аперацый трымальнікам карткі.

Здзяйсненне аперацый з выкарыстаннем картак ААТ «ААБ Беларусбанк» у прыстасаваннях іншых банкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

(арганізацыі гандлю і сэрвісу, інфакіёскі, банкаматы, пункты выдачы наяўных, пункты прыёму камунальных плацяжоў)

Пры здзяйсненні аперацыі ў валюце, адрознай ад валюты рахунку, парадак прымянення курсаў залежыць ад валюты здзяйснення аперацыі, а таксама ад таго, ці карыстаецца банк, у прыстасаванні якога праведзена аперацыя, паслугамі ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр».

У залежнасці ад названых фактараў пры правядзенні аперацый можа прымяняцца як курс ААТ «ААБ Беларусбанк», так і курс міжнароднай плацежнай сістэмы. Азнаёміцца з пералікам банкаў, падключаных да ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» можна тут .

Інфармацыя аб курсах, якія прымяняюцца пры спісанні сродкаў з рахунку кліента пры расходных аперацыях, здзейсненых на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па банкаўскай плацежнай картцы ААТ «ААБ Беларусбанк» у прыстасаваннях банкаў-рэзідэнтаў, падключаных да ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр».

Інфармацыя аб курсах, якія прымяняюцца пры спісанні сродкаў з рахунку кліента пры расходных аперацыях, здзейсненых на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па банкаўскай плацежнай картцы ААТ «ААБ Беларусбанк» у прыстасаваннях банкаў-рэзідэнтаў, не падключаных да ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр».

Здзяйсненне аперацый з выкарыстаннем картак банка за межамі Рэспублікі Беларусь

(арганізацыі гандлю і сэрвісу, інфакіёскі, банкаматы, пункты выдачы наяўных, пункты прыёму камунальных плацяжоў)

У момант здзяйснення аперацыі ў валюце, якая адрозніваецца ад валюты рахунку,  блакіроўка сумы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з наступнай чарговасцю і курсамі:

1) сума аперацыі канверсуецца міжнароднай плацежнай сістэмай у валюту разліку банка з сістэмай (долары ЗША) па абменным курсе плацежнай сістэмы, устаноўленым на дату здзяйснення аперацыі;

2) банк ажыццяўляе змяншэнне даступнай да выкарыстання (здзяйснення аперацый) сумы:

- па рахунку кліента, які адкрыты ў доларах ЗША, - у памеры, прад'яўленым міжнароднай плацежнай сістэмай;

- па рахунку кліента, які адкрыты ў беларускіх рублях, - у памеры пераліку долараў ЗША ў беларускія рублі па абменным курсе продажу, устаноўленым банкам для правядзення аперацый пры выкарыстанні картак на дату здзяйснення кліентам аперацыі. Для аперацый у еўра, расійскіх рублях - у памеры пералічэння сумы аперацыі ў беларускія рублі па абменным курсе продажу еўра (расійскіх рублёў), устаноўленаму банкам для правядзення аперацый пры выкарыстанні картак на дату здзяйснення кліентам аперацыі.

- па рахунку кліента, які адкрыты ў еўра (расійскіх рублях), - у памеры пераліку долараў ЗША ў еўра (расійскія рублі) па абменным курсе, устаноўленым банкам для правядзення аперацый пры выкарыстанні картак на дату здзяйснення кліентам аперацый.

Спісанне грашовых сродкаў з рахунку кліента ажыццяўляецца ў адпаведнасці з наступнай чарговасцю і курсамі:

1) міжнародная плацежная сістэма прад'яўляе банку да аплаты доларавы эквівалент здзейсненай кліентам аперацыі, разлічаны па курсе міжнароднай плацежнай сістэмы на дату здзяйснення разлікаў сістэмы з  банкам;

2) банк ажыццяўляе:

- з рахунку кліента, які адкрыты ў доларах ЗША, спісанне сумы аперацыі ў памеры, прад'яўленым міжнароднай плацежнай сістэмай да аплаты;

- з рахунку кліента, які адкрыты ў беларускіх рублях, продаж долараў ЗША па абменным курсе, устаноўленым банкам для правядзення аперацый пры выкарыстанні картак на дату здзяйснення кліентам аперацыі, і гэта сума спісваецца з рахунку. Для аперацый у еўра, расійскіх рублях - у памеры пералічэння сумы аперацыі ў беларускія рублі па абменным курсе продажу еўра (расійскіх рублёў), устаноўленаму банкам для правядзення аперацый пры выкарыстанні картак на дату здзяйснення кліентам аперацыі.

- з рахунку кліента, які адкрыты ў еўра (расійскіх рублях), канверсію еўра (расійскіх рублёў) ў долары ЗША па абменным курсе, устаноўленым банкам для правядзення аперацый пры выкарыстанні картак на дату здзяйснення кліентам аперацыі, і гэта сума спісваецца з рахунку.

Пры гэтым, у выпадку змянення на працягу працоўнага дня курсаў, устаноўленых банкам для правядзення аперацый пры выкарыстанні картак, на бягучую дату, курсы, устаноўленыя апошнім распараджэннем, прымяняюцца да ўсіх аперацый, якія здзейснены ў адпаведную дату ў сетцы іншых банкаў, незалежна ад фактычнага часу здзяйснення аперацыі трымальнікам карткі.

Інфармацыя аб курсах, прымяняемых  пры спісанні сродкаў з рахунку кліента за  расходныя аперацыі па банкаўскай плацежнай картцы ААТ «ААБ Беларусбанк» за межамі Рэспублікі Беларусь.

Звяртаем увагу, што пры аплаце тавару ў арганізацыі гандлю і сэрвісу ў некаторых краінах можа быць выкарыстана паслуга «Дынамічная канвертацыя валюты» (Dynamic Currency Conversion - DCC), якая дазваляе ажыццявіць выбар валюты аперацыі (у тым ліку адрознай ад нацыянальнай валюты краіны знаходжання або ад валюты рахунку кліента).
Пры ажыццяўленні аперацыі аплаты тавараў/паслуг прымяняецца курс канверсіі нацыянальнай валюты краіны знаходжання ў выбраную кліентам валюту, устаноўлены банкам, які абслугоўвае арганізацыю гандлю і сэрвісу (банкам-экваерам). Гэты курс канверсіі ўключае камісію банка-экваера за аказваемую паслугу. Пры гэтым у чэку павінны быць пазначаны: сума пакупкі ў нацыянальнай валюце, сума пакупкі ў выбранай валюце і курс канвертацыі (таксама можа пазначацца сума камісіі, якая спаганяецца банкам-экваерам за аказваемую паслугу).
Уводзячы ПІН-код або падпісваючы карт-чэк, кліент пагаджаецца з умовамі, прапанаванай дынамічнай канверсіі і адмаўляецца ад прымянення курса плацежнай сістэмы.
У адпаведнасці з патрабаваннямі плацежных сістэм касір абавязаны папярэдзіць аб прымяненні паслугі DCC і звяртаць увагу кліентаў на ўмовы правядзення аперацыі, пазначаныя ў карт-чэку або на плацежным тэрмінале.
У выпадку, калі аперацыя ўжо праведзена, але кліент не згодны з прымяняемым курсам або ўмовамі DCC, ён мае права патрабаваць работніка арганізацыі гандлю (сэрвісу) здзейсніць адмену гэтай аперацыі і далей аплаціць тавар/паслугу без прымянення паслугі DCC.

Інфармацыя аб курсах, прымяняемых пры спісанні сродкаў з рахунку кліента пры расходных аперацыях па банкаўскай плацежнай картцы ААТ «ААБ Беларусбанк» за межамі Рэспублікі Беларусь з прымяненнем паслугі «Дынамічная канвертацыя валюты»