Новости банка и пресс-релизы
27.12.2022

Карпаратыўны каляндар Беларусбанка на наступны год прысвечаны легендарным гарадам

image001

Працягваючы распачатую ў рамках юбілейнага праекта “Традыцыі дзеля будучыні” канцэпцыю “Легендарныя гарады”, карпаратыўны каляндар на 2023 год банк прысвяціў роспісам, нанесеным на сцены будынкаў у Пінску, Мазыры, Бабруйску, Лідзе, Віцебску, Магілёве і іншых гарадах краіны.

image002

У кожным роспісе адлюстраваны лёс канкрэтнага горада, яго гісторыя і легенды. З дапамогай арт-аб’ектаў і глыбокай філасофіі, пададзенай у іх праз  прызму творчага бачання мастакоў і ілюстратараў, краязнаўцаў, банк імкнецца натхніць беларусаў рухацца наперад і пры гэтым абапірацца на багацце роднай культуры і гісторыі.

Дызайн карпаратыўнага каляндара па матывах муралаў распрацавала агенцтва Forte Grey.

image003

Падрабязней аб каляндары чытайце па спасылцы.  

Аддзел камунікацый і рэкламы

Хотите всегда быть в курсе последних новостей? Подпишитесь!