Асаблівасці прыёму наяўных грашовых сродкаў ад юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Прыём наяўных грашовых сродкаў (выручка, папаўненне рахунку і да т.п.) ажыццяўляецца пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу, у наступных выпадках:

1. Ад прадстаўніка юрыдычнай асобы:

калі грашовыя сродкі залічваюцца на рахунак, адкрыты ў іншай установе банка, іншым банку (г.зн. код банка плацельшчыка не супадае з кодам банка атрымальніка), незалежна ад сумы фінансавай аперацыі;

калі грашовыя сродкі залічваюцца на рахунак, адкрыты ў гэтым жа філіяле (аперацыя здзяйсняецца ў рамках адной установы банка, г.зн. код банка плацельшчыка супадае з кодам банка атрымальніка), і сума фiнансавай аперацыi роўная або перавышае 1000 базавых велічынь.

2. Ад індывідуальнага прадпрымальніка (яго прадстаўніка):

калі грашовыя сродкі залічваюцца на рахунак, адкрыты ў іншай установе банка, іншым банку (код банка плацельшчыка не супадае з кодам банка атрымальніка), і сума аперацыі роўная або перавышае 100 базавых велічынь;

калі грашовыя сродкі залічваюцца на рахунак, адкрыты ў гэтай жа установе банка (г.зн. код банка плацельшчыка супадае з кодам банка атрымальніка), і сума фiнансавай аперацыi роўная або перавышае 1000 базавых велічынь.

Падстава: Правілы ўнутранага кантролю ААТ "ААБ Беларусбанк" у сферы прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння ад 30.01.2018 №11.4; Інструкцыя НБ РБ аб банкаўскім пераводзе ад 29.03.2001 №66