Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў – прадастаўленне ў Мабільным дадатку або Інтэрнэт банку сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання інфармацыі ў рэжыме анлайн аб прававым статусе, плацежнай дысцыпліне і фінансавым становішчы суб’екта гаспадарання, уключаючы звесткі аб рэгістрацыі, судовай гісторыі, фінансавай справаздачнасці, запазычанасці перад бюджэтам, аб удзеле ў дзяржаўных закупках, наяўнасці ліцэнзій і інш.

Прызначаны для пошуку і праверкі суб’ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Рэспублікі Малдова, Кыргызскай Рэспублікі.

Карыстаючыся сэрвісам Вы бясплатна атрымліваеце:

  • аператыўнасць збору інфармацыі аб суб’екце ў адной сістэме;
  • асноўную інфармацыю аб контрагенце;
  • магчымасць ацаніць рызыку супрацоўніцтва.

Сэрвісам карыстацца проста і зручна, для атрымання інфармацыі аб контрагенце неабходна:

  • падключыць Мабільны дадатак або Інтэрнэт банк;
  • у меню Мабільнага дадатку або Інтэрнэт банка націснуць кнопку «Сэрвісы банка» => «Праверка контрагента»;
  • увесці УНП або найменне контрагента.

Надзейны контрагент – залог паспяховага супрацоўніцтва