Навіны банка і прэс-рэлізы
21.09.2023

Акцэнт на выключнасць. Прэміяльны Клуб «Персона» пашырае лінейку карт

image001

Клуб «Персона» пашырае прывілеі для сваіх удзельнікаў. Цяпер аматарам камфорту і высокаўзроўневага сэрвісу да афармлення даступны тры прэміяльныя карткі: World Mastercard Black EditionVisa Signature і Visa Infinite. Акрамя стандартнага напаўнення прадукту, кожная карта мае спецыяльныя магчымасці, дзякуючы якім вы атрымліваеце выключныя перавагі і адчуваеце сябе VIP-персонай пры любых абставінах.

Так, трымальнікам карткі World Mastercard Black Edition даступны:

  • чатыры наведванні па праграме Lounge Key на перыяд дзеяння карткі;
  • свабоднае наведванне бізнес-залаў Mastercard у аэрапортах Будапешта, Бухарэста, Вены і Прагі;
  • доступ у бізнес-залы ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» да 31.12.2023;
  • добраахвотнае страхаванне трымальніка карткі ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу.

Таксама ўладальнікі карты World Mastercard Black Edition могуць скарыстацца чат-ботам Mastercard Konsierge – гэта зручны доступ да першакласнага консьерж-сэрвісу, які зможа прадаставіць прафесійную дапамогу па самым шырокім спектры паслуг: браніраванне рэстаранаў, купля білетаў на мерапрыемствы, падбор падарункаў, арганізацыя паездак і многае іншае.

Максімальна падкрэсліць ваш статус і прадаставіць самы шырокі спектр прапаноў адна з карт найвышэйшага класа Visa Signature або Visa Infinite. З імі адкрываюцца наступныя прывілеі:

  • кансьерж-сэрвіс ад Visa;
  • наведванні па праграме Lounge Key у кожным каляндарным годзе для трымальніка карткі і суправаджаючых асоб;
  • турыстычнае страхаванне;
  • перадпалётны агляд на рэйс у прыярытэтным парадку Fast Track у Нацыянальным аэрапорце Мінск-2;
  • праграма «Абарона пакупак».

Таксама ўладальнікам карт Visa Signature і Visa Infinite даступна праграма  «Свет прывілеяў Visa», якая дазваляе атрымаць эксклюзіўныя бонусы і спецыяльныя зніжкі ў беларускіх і замежных кафэ, рэстаранах, гасцініцах, тэатрах, аэрапортах і г.д.

І нават гэта яшчэ не ўсё. Кліентаў прэміяльнай катэгорыі чакае персанальнае банкаўскае абслугоўванне, зніжкі ў шэрагу магазінаў і сэрвісаў, розныя праграмы лаяльнасці, мані-бэк і шмат іншых спецыяльных магчымасцей.

Падкрэсліце свой статус прэміяльнай карткай Клуба «Персона». Падрабязную інфармацыю даведайцеся на сайце банка або па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!