Навіны для акцыянераў
03.02.2020

Пра другі этап рэалізацыі простых (звычайных) акцый банка фізічным асобам

Падчас I этапа рэалізацыі акцый фізічным асобам адзначана высокая канцэнтрацыя продажаў на пачатак першага дня этапа. Беручы пад увагу адсутнасць верхняга абмежавання на колькасць набываемых акцый з мэтай забеспячэння належнага ўзроўню абслугоўвання акцыянераў банка і празрыстасці працэсу рэалізацыі акцый Праўленнем банка прынята рашэнне аб заключэнні банкам дагавораў куплі-продажу акцый у рамках II этапа выключна з дапамогай сістэмы «Інтэрнэт-банкінг».

Адпаведныя ўдакладненні ўнесены ў размешчаную раней інфармацыю аб умовах і парадку продажу акцый.

I этап продажу акцый будзе завершаны 10 лютага ў 16.00.

II этап продажу акцый пачнецца 11 лютага з 09.00.

Зарэгістравацца ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» можна бясплатна на сайце банка, для ажыццяўлення разлікаў па заключаным дагаворы патрабуецца наяўнасць банкаўскай плацежнай карты банка і неабходнай сумы грашовых сродкаў на ёй.

Пры заключэнні дагавору куплі-продажу акцый просім акцыянераў улічыць наступнае:

  • заключэнне дагавораў у сістэме «Інтэрнэт-банкінг» ажыццяўляецца ў аўтаматычным рэжыме па прынцыпе «жывой чаргі»;
  • пры націску кнопкі «Працягнуць» на старонцы з пазначэннем колькасці акцый дадзеныя акцыі ў пазначанай колькасці блакіруюцца ў сістэме на 20 мін. (памяншаецца колькасць акцый, даступных да продажу) для здзяйснення аплаты. У выпадку неаплаты акцый на працягу названага  часу блакіроўка здымаецца і акцыі вяртаюцца ў продаж (павялічваецца колькасць акцый, даступных да продажу);
  • у выпадку набыцця асобнай катэгорыяй асоб акцый у колькасці, якая перавышае (з улікам набытых на першым этапе) пазначанае пры раскрыцці дадзенай асобай інфармацыі пра намер ажыццявіць набыццё акцый, дагавор куплі-продажу будзе скасаваны банкам у поўным аб'ёме (грашовыя сродкі будуць вернуты пакупніку, а акцыі - у продаж);
  • аплата акцый ажыццяўляецца з выкарыстаннем плацежнай карты з рахункам у беларускіх рублях.

Інфармацыя аб колькасці акцый да рэалізацыі ў рамках II этапа будзе размешчана па выніках завяршэння I этапа.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Камітэце па ўзаемадзеянні  з мінарытарнымі акцыянерамі.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!