Аб правядзенні гадавога Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» 28 сакавіка 2024 года

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, паведамляе, што Наглядальным саветам банка прынята рашэнне аб правядзенні гадавога Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» па выніках дзейнасці банка за 2023 год у завочнай форме 28 сакавіка 2024 года па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18.

Парадак дня:

1.Аб гадавой справаздачы ААТ «ААБ Беларусбанк» за 2023 год (гадавая справаздача ўключае справаздачу аб працы Наглядальнага савета Банка, інфармацыю аб сістэме карпаратыўнага кіравання Банка, справаздачу Праўлення Банка аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці за справаздачны год, справаздачу аб ходзе рэалізацыі Стратэгіі развіцця Банка, справаздачу аб выніках дзейнасці Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі).

  1. Аб зацвярджэнні гадавой індывідуальнай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за 2023 год.
  2. Аб размеркаванні прыбытку, выплаце дывідэндаў за 2023 год.
  3. Аб выплаце гадавых бонусаў членам Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк».
  4. Аб выбранні членаў Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк».
  5. Аб выбранні членаў Рэвізійнай камісіі ААТ «ААБ Беларусбанк».
  6. Аб выбранні членаў Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».
  7. Аб зацвярджэнні новай рэдакцыі Палажэння аб Наглядальным савеце Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».
  8. Аб зацвярджэнні новай рэдакцыі Рэгламента падбору і ацэнкі кандыдатаў у члены Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк».

Спіс асоб, якія маюць права на ўдзел у гадавым Агульным сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк», складаецца на падставе даных рэестра акцыянераў, сфарміраванага на 07 сакавіка 2024 года.

Галасаванне па пытаннях парадку дня ажыццяўляецца бюлетэнямі.  Запоўненыя бюлетэні прымаюцца да 25 сакавіка 2024 года ўключна па месцы знаходжання ААТ «ААБ Беларусбанк» з дапамогай паштовай або факсімільнай сувязі (факс: 8-017-309-14-12) або па электроннай пошце stockholder@belarusbank.by з абавязковай дастаўкай (дасылкай) арыгінала бюлетэня.

Інфармацыя да сходу акцыянераў прадстаўляецца для азнаямлення акцыянерам па месцы знаходжання банка: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, а таксама па электроннай пошце stockholder@belarusbank.by з 8.30 да 17.30 з панядзелка па чацвер і з 8.30 да 16.15 у пятніцу:

– аб дзейнасці банка ў 2023 годзе, планах і прагнозах дзейнасці банка на 2024 год: 07.03.2024 - 28.03.2024;

– па пытаннях парадку дня: 22.03.2024 - 28.03.2024.

Запыт[i] у адвольнай форме аб прадстаўленні матэрыялаў да сходу неабходна накіроўваць на электронную пошту stockholder@belarusbank.by з абавязковым пазначэннем прозвішча, імя, імя па бацьку. 

Тэлефоны для даведак: (+375 17) 309 03 32, 309 06 00.

[i] банк пакідае за сабой права не накіроўваць матэрыялы асобам, якія не пазначылі прозвішча, імя, імя па бацьку, а таксама адсутнічаюць у рэестры акцыянераў банка па стане на 07.03.2024.