З 1 сакавіка можна ацаніць працу канкрэтнага спецыяліста. Гэта дазволіць хутка і аб’ектыўна атрымаць адваротную сувязь, а таксама аператыўна рэагаваць на яе.
Ацаніць, наколькі якасным было абслугоўванне, можна з дапамогай апытання. Для яго праходжання дастаткова адсканіраваць QR-код, размешчаны на працоўным месцы спецыяліста.
У апытанні неабходна пазначыць свой уліковы нумар плацельшчыка, а затым ацаніць абслугоўванне спецыяліста па шкале ад 1 да 5 балаў і пакінуць, пры неабходнасці, прапанову па паляпшэнні якасці абслугоўвання.
Такім чынам, выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі і адваротную сувязь ад кліентаў, Беларусбанк пастаянна ўдасканальвае ўзровень сэрвісу.