Навіны банка і прэс-рэлізы
30.01.2024

За тры тыдні Беларусбанк выдаў 15 млн рублёў па крэдыце «На родныя тавары»

300124

Падтрымліваючы ініцыятыву ўрада Рэспублікі Беларусь па стымуляванні рознічнага гандлю таварамі беларускіх вытворцаў, з 4 студзеня Беларусбанк запусціў новы крэдыт на спажывецкія патрэбы «На родныя тавары». За тры тыдні банк выдаў крэдытаў на суму 15 млн рублёў у рамках каля 5200 заключаных дагавораў.

Крэдыт выдаецца на 3 гады, стаўка па крэдыце фіксаваная - 4% гадавых.

З яго дапамогай можна набыць тавары, вырабленыя айчыннымі арганізацыямі – вытворцамі, якія пазначаны ў пераліку да Пастановы Савета Міністраў ад 29.12.2023 № 992 «Аб спажывецкім крэдытаванні». Гэта мэбля, халадзільнікі і маразільнікі, пральныя, кухонныя, пасудамыечныя машыны, мікрахвалевыя печы, газавыя або электрычныя пліты, керамічная плітка і санітарна-тэхнічнае абсталяванне, веласіпеды, мапеды, мотавеласіпеды, матацыклы, мотаролеры, тэлевізары, мотаблокі, міні-трактары.

Крэдыт выдаецца шляхам безнаяўнага пералічэння грошай на рахункі прадаўцоў на падставе рахунка-фактуры або дагавору. Максімальная сума ­ —300 базавых велічыняў, што на сёння складае 12 000 рублёў.

Крэдытны дагавор, які заключаецца з банкам, заснаваны на банкаўскім заканадаўстве. Яго ўмовы накіраваны на абарону правоў і інтарэсаў грамадзян і гарантуюць, што ўмовы крэдытавання ў перыяд карыстання крэдытам не пагоршацца. Любыя змяненні ўмоў крэдытавання, у тым ліку працэнтнай стаўкі, магчымы толькі па дамове бакоў пасля падпісання дадатковага пагаднення да дагавору.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!