Навіны банка і прэс-рэлізы
12.01.2024

Запраўляйце аўто з карткай Белкарт Беларусбанка і выйгравайце 30 000 рублёў

image001

Плацежная сістэма Белкарт і АЗС Беларуснафта праводзяць сумесную рэкламную гульню «Беларусь – гэта ЦІКАВА! Студзень». Удзельнічайце ў ёй разам з карткай Белкарт Беларусбанка.

З 1 па 31 студзеня набывайце паліва на АЗС Беларуснафта на суму ад 30 рублёў з прад’яўленнем бонуснай карты «Запраўка» — і атрымлівайце шансы на выйгрыш грашовых прызоў.

Шанс выйграць 5000 рублёў

Пры аплаце карткай:

1 шанс у дзень пры куплі АІ-92, АІ-95, АІ-98, ДП;

2 шансы ў дзень пры куплі газу (ПБА).

Пры аплаце дадаткам Белкарт Pay:

2 шансы ў дзень пры куплі АІ-92, АІ-95, АІ-98, ДП;

4 шансы ў дзень пры куплі газу (ПБА).

Шанс выйграць 30 000 рублёў

Пры любым спосабе разліку:

1 шанс у дзень пры куплі АІ-92, АІ-95, АІ-98, ДП.

2 шансы ў дзень пры куплі газу (ПБА).

Гульня праводзіцца на АЗС Беларуснафта па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Пры падвядзенні вынікаў будуць выбраны пяць пераможцаў: чацвёра атрымаюць грашовы прыз 5000 рублёў (толькі пры аплаце карткай Белкарт або дадаткам Белкарт Pay), а яшчэ адзін шчасліўчык выйграе 30 000 рублёў.

Афармляйце картку Белкарт Беларусбанка і атрымлівайце шанс на буйны выйгрыш.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!