Навіны банка і прэс-рэлізы
11.01.2024

За тыдзень Беларусбанк выдаў 2,3 млн рублёў па крэдыце «На родныя тавары»

Падтрымліваючы ініцыятыву ўрада Рэспублікі Беларусь па стымуляванні рознічнага гандлю таварамі беларускіх вытворцаў, з 4 студзеня Беларусбанк запусціў новы крэдыт на спажывецкія патрэбы «На родныя тавары». За тыдзень дзеяння ўнікальнага прадукту, які выдаецца з фіксаванай стаўкай 4% гадавых, на яго афармленне пададзена больш за 1200 заявак.

Заключыць крэдытныя дагаворы ўжо паспелі больш за 500 чалавек на агульную суму 2,3 млн рублёў. За мінулы тыдзень часцей за ўсё ў крэдыт набывалася прадукцыя ААТ «Керамін», СП ААТ «Брэстгазаапарат», ЗАТ «Атлант», карысталася папулярнасцю тэхніка ТАА «МотаВелаЗавод» і ААТ «МТЗ».

Нагадаем, падаць заяўку на крэдыт можна як дыстанцыйна (у Інтэрнэт- і М-банкінгу, на карпаратыўным сайце), так і ва ўстановах банка па ўсёй краіне. Максімальная сума крэдыту сёння складае 12 тыс. рублёў. Разлічыць прыкладны плацеж, зыходзячы з патрабуемай сумы або плацежаздольнасці, можна з дапамогай калькулятара крэдытаў. Так, пры суме крэдыту ў 5000, плацеж у месяц складзе каля 160 рублёў, з іх па працэнтах — каля 17 рублёў.

Поўны пералік тавараў і брэндаў, чыю прадукцыю можна набыць з дапамогай крэдыту «На родныя тавары» даступны па спасылцы.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!