Навіны банка і прэс-рэлізы
29.12.2023

Картка растэрміноўкі Магніт: адкрываем новую і падаўжаем старую версію прадукту

image001

Нагадваем, што з 1 чэрвеня 2023 года ў Беларусбанку даступна да афармлення мадэрнізаваная версія карткі растэрміноўкі — Магніт. Яна ўключае ў сябе ўнікальны набор магчымасцей дэбетавай карткі з авердрафтным крэдытам.

Апошні, у сваю чаргу, можа прадастаўляцца на ўмовах трох праграм (RED, GREEN, BLUE) у арганізацыях-партнёрах або на агульных падставах на ўсе аперацыі па-за партнёрскай сеткай.

Картка Магніт — гэта:

  • міжнародная картка Mastercard Standard тэрмінам дзеяння 5 гадоў;
  • авердрафтны крэдыт да 20 000 рублёў;
  • тэрмін пагашэння авердрафту да 1 года;
  • грэйс-перыяд да 12 месяцаў;
  • мані-бэк пры разліку ўласнымі і пазыковымі сродкамі.

Ужо зараз у карты больш за 6 тысяч партнёраў. Колькасць іх расце штодзённа.

Падаўжэнне папярэдняй версіі прадукту (картка растэрміноўкі «Магніт») будзе ажыццяўляцца без змяненняў.

Даведацца больш пра картку Магніт можна тут.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!