Навіны банка і прэс-рэлізы
20.09.2023

Беларусбанк запускае асенні анлайн-крэдыт

Click200923

Са спажывецкім крэдытам «CLICKні Восень» можна ўсё. Афармляйце заяўку з 20 верасня па 30 лістапада ў каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання банка (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, карпаратыўны сайт) і атрымлівайце неабходную суму на рэалізацыю вашых жаданняў.

Крэдыт прадастаўляецца тэрмінам да 5 гадоў з фіксаванай у грэйс-перыядзе працэнтнай стаўкай 12%. Пасля яго завяршэння яна складзе стаўку рэфінансавання Нацыянальнага банка + 4,15 п.п. Акрамя таго, па крэдыце прадугледжана адтэрміноўка пагашэння асноўнага доўгу на працягу 3 месяцаў.

Памер крэдыту залежыць ад плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, а максімальная сума складае 400 базавых велічыняў (14 800 беларускіх рублёў).

Крэдыт афармляецца без паручыцеляў і страховак. Сродкі будуць залічаны на бягучы рахунак крэдытаатрымальніка, доступ да якога забяспечаны пры выкарыстанні дэбетавай карткі, у т.л. віртуальнай.

Больш падрабязна пра крэдыты на спажывецкія патрэбы чытайце па спасылцы. А разлічыць прыкладны плацеж па крэдыце або даведацца пра патрабуемы даход для канкрэтнай сумы крэдыту можна з дапамогай калькулятара крэдытаў.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!