Навіны банка і прэс-рэлізы
19.09.2023

Visa Gold або Visa Signature — цяпер карту Клуба «Лэдзі» выбіраеце вы

image001

Як адчуць сябе сапраўднай лэдзі? Акружыць сябе ўвагай, клопатам і якасным сэрвісам. У гэтым дапаможа картка Клуба «Лэдзі» Беларусбанка. У залежнасці ад узроўню абслугоўвання і камфорту прапануем дзве прэміум-карты на выбар: Visa Gold або Visa Signature.

Уладальніцам Visa Gold даступна класічнае напаўненне карты «Лэдзі». Гэта мані-бэк 3% за аплату прадуктаў і паслуг у катэгорыі «Прыгажосць», бясплатная замена ПІН-кода, пераводы на карткі Беларусбанка без камісіі, бясплатны пакет паслуг «Поўны» ў М-банкінгу і многае іншае (з усімі ўмовамі прадукту можна азнаёміцца тут).

Акрамя таго, уладальніцы карты зноў змогуць ацаніць зручнасць «Кансьерж-сэрвісу». Яго супрацоўнікі дапамогуць вам хутка забраніраваць столік у рэстаране або купіць білет на канцэрт, прадаставяць персанальныя напаміны аб важных падзеях, арганізуюць дапамогу ў падарожжах, а таксама ўдакладняць для вас любую даведачную інфармацыю.

Больш патрабавальным лэдзі падыдзе прэміяльная картка Visa Signature. Яна мае ўсе перавагі карткі Visa Gold, але пры гэтым дапоўнена сваімі прывілеямі. Гэта яшчэ адна катэгорыя пакупак з мані-бэкам 3% —  «Вольны час і забавы», зняцце наяўных грошай без камісіі на суму да 1000 рублёў у банкаматах любых беларускіх банкаў.

Таксама трымальнікам карткі Visa Signature даступны прэміяльныя сэрвісы плацежнай сістэмы Visa:

  • кансьерж-сэрвіс;
  • кампенсацыя затрымкі рэйса і багажа;
  • бясплатнае наведванне бізнес-залаў Lounge Key (2 наведванні ў кожным каляндарным годзе);
  • абарона пакупак ад страты, крадзяжу або пашкоджання на працягу 90 дзён з моманту пакупкі і многае іншае.

Адзначым, што ўступіць у Клуб «Лэдзі» могуць і рэзідэнты, і нерэзідэнты РБ. Прэміяльная картка са стыльным дызайнам падкрэсліць ваш статус і прадаставіць шырокі пералік прывілей, з якімі вы адчуеце сябе сапраўднай лэдзі.

З усімі ўмовамі абноўленага Клуба «Лэдзі» можна азнаёміцца тут або па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!