Навіны банка і прэс-рэлізы
13.09.2023

Прадстаўнікі Mastercard уручылі банку дыпломы за запуск новай карты «Шчодрая»

image001

У галаўным офісе Беларусбанка адбылася сустрэча з прадстаўнікамі міжнароднай плацежнай сістэмы Mastercard. На чале дэлегацыі — генеральны дырэктар кампаніі Mastercard у рэгіёне Цэнтральна-Усходняя Еўропа Сулейман Сазэры.

Партнёры правялі рабочую сустрэчу, на якой абмеркавалі пытанні далейшага двухбаковага супрацоўніцтва. Сулейман Сазэры ўручыў банку і яго работнікам дыпломы за запуск новай карты «Шчодрая».

image002

Беларусбанк і Mastercard звязваюць доўгатэрміновыя партнёрскія адносіны. За гады супрацоўніцтва з міжнароднай плацежнай сістэмай рэалізаваны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё картачнага бізнесу банка: пашырэнне digital-сферы, папулярызацыю картачных прадуктаў, якія эмітуюцца на базе плацежнай сістэмы Mastercard, правядзенне сумесных маркетынгавых ініцыятыў.

У лінейцы картачных прадуктаў банка шырока прадстаўлены прадукты, эмітаваныя на базе плацежнай сістэмы Mastercard: гэта міжнародныя карткі Mastercard Standard, Mastercard Gold, картачныя прадукты ў рамках Клубаў «Шчодрая», «Карт-бланш», «Персона» і «Магніт».

У рамках дзелавой сустрэчы замежныя госці разам з намеснікам старшыні праўлення Святланай Кажэкінай наведалі музейна-камунікацыйны цэнтр банка. Пасля гэтага дэлегацыі прэзентавалі макет лічбавага мястэчка «Шчодрая», які ўстаноўлены ў зале кліенцкага абслугоўвання па адрасе: Дзяржынскага, 18. Святлана Генадзьеўна падрабязна расказала аб канцэпцыі клубнага прадукту «Шчодрая», адзначыўшы яго ўнікальнасць і сучасны падыход да напаўнення.

image003

Макет з’яўляецца копіяй першага беларускага віртуальнага мястэчка «Шчодрая», распрацаванага спецыяльна для бонуснай праграмы. Ён аб’ядноўвае ў сабе рысы архітэктуры розных часоў і абласцей Беларусі, з’яўляецца зборным вобразам розных гарадоў, мястэчак і вёсак нашай краіны. У будучым уладальнікі карткі «Шчодрая» Беларусбанка на сайце shchodraya.by змогуць прагуляцца па віртуальным мястэчку і азнаёміцца з аб’ектамі гандлю і сэрвісу, якія ўдзельнічаюць у бонуснай праграме.

Аддзел камунікацый і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!