Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

Гісторыя банка

1922 год

26 снежня пастановай Савета Народных Камісараў  РСФСР заснаваны ашчадныя касы, галоўная задача якіх - прадастаўленне насельніцтву магчымасці надзейнага захоўвання свабодных грашовых сродкаў. стварэнне ашчадкас стала часткай новай эканамічнай палітыкі і грашовай рэформы 1922-1924 гг. Зберажэнні насельніцтва сталі выкарыстоўвацца як галоўная крыніца фінансавання індустрыялізацыі краіны.

1923 год

У Мінску адкрыта Галоўная ашчадная каса пад нумарам 16, якая ажыццяўляла кіраўніцтва развіццём ашчаднай справы ў Беларусі.

1927 год

Ашчадныя касы пачалі прымаць у насельніцтва падаткі, зборы і плацяжы, а таксама плату за камунальныя паслугі.

1930-1931 гады

Арганізавана Галоўнае ўпраўленне дзяржаўных працоўных ашчадных кас і дзяржаўнага крэдыту БССР. Пачалася арганізацыйная перабудова сеткі ашчадкас з улікам адміністрацыйна-тэрытарыяльнага складу рэспублікі. У рамках крэдытнай рэформы ашчадныя касы ператварыліся ў адзіную крэдытную ўстанову па прыёме ўкладаў насельніцтва і размяшчэнні дзяржаўных пазык.

1941-1945 гады

У сувязі з акупацыяй нацысцкай Германіяй тэрыторыі Беларусі грашовая наяўнасць і каштоўнасці эвакуіраваны ў Казань. Арганізаваны палявыя ашчадкасы, якія ажыццяўлялі прыём і выдачу ўкладаў на франтах. Праводзілася падпіска на ваенныя пазыкі і збор сродкаў у фонд абароны.

1947-1951 гады

У сувязі з правядзеннем грашовай рэформы адбываецца рост сеткі ашчадных кас, асабліва ў сельскай мясцовасці. Пачалі развівацца безнаяўныя разлікі, пералічэнне заработнай платы работнікам на іх рахункі.

1951-1958 гады

Пастановай Саўміна БССР і ЦК КПБ выпушчаны 7 дзяржаўных пазык. Пашыраны функцыі ашчадных кас. Укараніліся першыя аднаразліковыя падсумоўваючыя машыны.

1962-1963 годы

Ашчадныя касы перададзены ў распараджэнне Дзяржбанка СССР.

1970 год

Распачаты эксперымент па выплаце заработнай платы праз ашчадкасы на Беларускім аўтамабільным заводзе ў г. Жодзіна.

1972 год

Сістэма ашчадных кас пераведзена на гаспадарчы разлік. Створаны Фонд развіцця ашчаднай справы.

1975 год

Ашчадныя касы абсталяваны электрамеханічнымі падсумоўваючымі машынамі: Аскота-117, Аскота-1330, Аскота-114, Аскота-314.

1983-1984 гады

Ашчадныя касы абсталяваны першымі персанальнымі камп'ютарамі айчыннай вытворчасці: Іскра-1030М, ЕС-1840, 1841, 1842, 1849, 1863, ПТК СБ1.

1987 год

Ашчадныя касы ператвораны ў Ашчадны банк. Пачалася выдача крэдытаў на спажывецкія патрэбы грамадзян. Створаны Беларускі рэспубліканскі банк Ашчаднага банка СССР.

1991 год

Беларускі рэспубліканскі банк Ашчаднага банка СССР атрымаў магчымасць самастойна вызначаць парадак правядзення дэпазітных і пазыковых аперацый, працэнтныя стаўкі і ўмовы выдачы крэдытаў.

1992 год

У Ашчадным банку Рэспублікі Беларусь створана першая ЛВС на кааксіяльным кабелі на 30 працоўных месцаў.

1994 год

Установы Ашчаднага банка Рэспублікі Беларусь прыступілі да комплекснага абслугоўвання суб'ектаў гаспадарання розных форм уласнасці, у першую чаргу, малога і сярэдняга бізнесу. Укаранёна праграмнае забеспячэнне "Аперацыйны дзень банка".

1995 год

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 340 ад 30.08.95 г. шляхам злучэння Ашчаднага банка Рэспублікі Беларусь і Акцыянернага камерцыйнага банка "Беларусбанк" арганізавана Адкрытае акцыянернае таварыства "Ашчадны банк "Беларусбанк". Пачаўся сучасны этап развіцця банка. ААБ "Беларусбанк" прызначаны Урадам Рэспублікі Беларусь банкам-агентам па абслугоўванні замежных крэдытных ліній.

ААБ "Беларусбанк" пачынае штогадова праводзіць аўдыт сваёй фінансавай справаздачнасці па міжнародных стандартах з запрашэннем міжнародных аўдытарскіх кампаній.

1996 год

У склад ААБ "Беларусбанк" увайшлі галіновыя банкі "Белсувязьбанк" і "Белжэлдорбанк". Укаранёна сістэма "Кліент-банк". Банк стаў паўнапраўным членам міжнароднай плацежнай сістэмы Europay International. Умацавалася яго лідыруючае палажэнне ў фінансавым сектары эканомікі рэспублікі.

1997 год

Адкрыты прадстаўніцтвы ААБ "Беларусбанк" у Расіі (г. Масква) і Польшчы (г. Варшава). Устаноўлена спецыялізаванае абсталяванне для работы з прадуктамі плацежнай сістэмы EuroCard/MasterCard у рэжыме рэальнага часу.

1998 год

Уведзены ў эксплуатацыю праграмна-тэхнічны комплекс "Цэнтр міжфіліяльных разлікаў" (ЦМФР), які дазволіў кіраваць патокамі плацяжоў, праводзіць плацяжы паміж кліентамі банка па схеме "дзень у дзень".

Урадам Рэспублікі Беларусь ААБ "Беларусбанк" абраны ўпаўнаважаным па выкананні дзяржаўных праграм будаўніцтва жылля і развіцця аграпрамысловага комплекса. Новым напрамкам дзейнасці стала выкананне дзяржаўнага бюджэту па даходах у сістэме аднаго банка і стварэнні адзінага механізму збору і ўліку плацяжоў у бюджэт.

1999 год

З 1999 г. Беларусбанку прысвойваюцца міжнародныя крэдытныя рэйтынгі. У 1999 і 2000 гг. - кампаніяй Thomson Financial BankWatch (Томсан Файнэншал БэнкУотч). З 2001 года - рэйтынгавай кампаніяй Fitch Ratings Ltd. (Фітч Рэйтынгс Лтд.).

2000 год

Банк стаў паўнапраўным членам міжнароднай плацежнай сістэмы VISA International.

2002 год

ААБ "Беларусбанк" адзначыў сваё 80-годдзе.

2003 год

Адкрыта прадстаўніцтва ААБ "Беларусбанк" у Германіі (г. Франкфурт-на-Майне).

2004 год

ААБ "Беларусбанк" эмітаваў мільён пластыкавых картак.

ААБ "Беларусбанк" першым з беларускіх камерцыйных банкаў прыступіў да размяшчэння аблігацый для фізічных асоб.

2005 год

У лютым 2005 года міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitсh Ratings павысіла індывідуальны рэйтынг Беларусбанка, з узроўню "Е" да "D/Е".

ААБ "Беларусбанк" атрымаў ліцэнзію на ажыццяўленне аперацый з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі.

7 чэрвеня 2005 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ № 257 аб далучэнні "Акцыянерны камерцыйны банк "МінскКомплексБанк" Закрытага акцыянернага таварыства да Адкрытага акцыянернага таварыства  "Ашчадны банк "Беларусбанк".

29 снежня 2005 года ААБ "Беларусбанк" выпусціў першую ў рэспубліцы мікрапрацэсарную картку Visa стандарта EMV.

2006 год

У лютым 2006 года . міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitсh Ratings павысіла рэйтынгі ААБ "Беларусбанк": доўгатэрміновы - з узроўню "ССС+" да "В-" (В мінус) і кароткатэрміновы - з узроўню "С" да "В". Рэйтынг падтрымкі банка пацверджаны на ўзроўні "5". Агенцтва таксама пацвердзіла індывідуальны рэйтынг банка: "D/Е". Прагноз па рэйтынгу ААБ "Беларусбанк" - "Стабільны".

У лютым 2006 года ААБ "Беларусбанк" пераадолеў мільённы рубеж эмісіі пластыкавых картак Міжнароднай плацежнай сістэмы MasterCard International.

Прыцягнненне першага сіндыкаванага крэдыту.

9 кастрычніка 2006 года ААБ "Беларусбанк"  прыняты ў члены Міжнароднай фарфейтынгавай асацыяцыі (the International Forfaiting Association), стаўшы першым прадстаўніком фінансава-банкаўскіх устаноў Рэспублікі Беларусь.

У кастрычніку 2006 г. ААБ "Беларусбанк" першым сярод банкаў краіны пераадолеў двухмільённую мяжу эмісіі пластыкавых картак.

Вядомы эканамічны часопіс «The Banker», які ўваходзіць у Financial Times Group, прысудзіў ААБ «Беларусбанк» узнагароду «Банк года 2006» у Беларусі.

2007 год

ААБ "Беларусбанк" і Bayerische Landesbank (Германія) падпісалі Рамкавае пагадненне, мэтай якога з'яўляецца фінансаванне паставак машын і абсталявання айчынным прадпрыемствам, а таксама магчымасць прыцягваць доўгатэрміновыя фінансавыя рэсурсы нямецкага банка ў рэальны сектар эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Размешчаны першы транш іпатэчных аблігацый Беларусбанка.

У маі 2007 года ААБ "Беларусбанк" пераадолеў мільённую мяжу эмісіі пластыкавых картак Міжнароднай плацежнай сістэмы Visa International.

У маі 2007 года размешчаны дэбютны выпуск крэдытных нот Беларусбанка на суму $ 125 мільёнаў.

У чэрвені 2007 года першым сярод банкаў краіны адкрыў Прадстаўніцтва ў г. Пекіне, Кітай.

Астатак запазычанасці па крэдытах, выдадзеных насельніцтву Беларусі ААТ «ААБ Беларусбанк», на 1 кастрычніка 2007 года склаў больш за 5 трлн. рублёў, а агульная колькасць дзеючых у банку крэдытных дагавораў перавысіла 950 тысяч.

Па стане на 1 кастрычніка 2007 года насельніцтва даверыла ААТ «ААБ Беларусбанк» грашовых сродкаў на суму 6 трлн. рублёў у эквіваленце.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's Investors Service прысвоіла ААТ "ААБ Беларусбанк" рэйтынг устойлівасці Е+, доўгатэрміновы рэйтынг Ва1 і кароткатэрміновы Not Prime для дэпазітаў у нацыянальнай валюце, В2 і Not Prime  - для дэпазітаў у замежнай валюце, усе рэйтынгі маюць стабільны прагноз.

Тытул лепшай шматтыражнай газеты 2006 года на III Нацыянальным конкурсе друкаваных СМІ заваявала газета ААТ «ААБ Беларусбанк» «Наш банк сегодня» і стала ўладальніцай статуэткі «Залатая Літэра»

2008 год

ААТ "ААБ Беларусбанк" стала пераможцам міжнароднага фестывалю-конкурсу "Выбар года 2007" у намінацыі "Банкі" і атрымала найвышэйшую адзнаку сярод беларускіх банкаў.

Па стане на 19 лютага 2008 года аб'ём размешчаных банкам аблігацый з іпатэчным пакрыццём перавысіў 100 мільёнаў долараў ЗША ў эквіваленце.

У сакавіку 2008 года ў банку ўведзены валютна-абменныя аперацыі з валютай Народнага банка Кітая.

У сакавіку банк пачаў выпуск новага віду картак з яркім маляўнічым дызайнам-Visa Electron для жанчын  - Лэдзі карт.

У маі 2008 года банкам быў уведзены ў эксплуатацыю дзевяцісоты інфакіёск.

На 1 чэрвеня 2008 года аб'ём прыцягнутых "Беларусбанкам" сродкаў фізічных асоб склаў 7,3 трлн. рублёў.

Па стане на 5 чэрвеня 2008 года аб'ём аблігацый банка, якія знаходзяцца ў абарачэнні, перавысіў 250 млрд. рублёў.

З 9 чэрвеня 2008 года банк пачаў прыём грашовых сродкаў на тэрміновы банкаўскі ўклад  у замежнай валюце "Універсальны" ў юанях КНР.

У жніўні банкам была прапанавана новая паслуга М-банкінг.

У верасні банку прадастаўлена права на правядзенне аперацый куплі-продажу каштоўных камянёў. 

У кастрычніку банкам падпісаны Мемарандум аб паразуменні з групай Deutsche Börse - аператарам самай буйной біржы каштоўных папер Германіі - Франкфурцкай фондавай біржы.

Трымальнікі картак ААТ "ААБ Беларусбанк" атрымалі магчымасць аддаленага доступу да свайго карт-рахунку праз сетку Інтэрнэт для ажыццяўлення плацяжоў і атрымання неабходнай інфармацыі ў рэжыме on-line з дапамогай новай паслугі Інтэрнэт-банкінг.

У снежні ААТ "ААБ Беларусбанк" першым сярод банкаў Рэспублікі Беларусь пераадолеў 3-мільённую мяжу эмісіі пластыкавых картак.

Сума сродкаў, утрыманых у дзяржбюджэт з падрадных арганізацый па выніках 10-гадовай дзейнасці дэпартамента кантрольных абмераў банка склала 9,3 млрд. рублёў, што эквівалентна па цэнах г.Мінска 730 кватэрам плошчай 70-80 м2 або дзесяці 70-кватэрным жылым дамам.

Юрыдычная служба банка ўдастоена звання "Лепшая юрыдычная служба".

2009 год

9 студзеня 2009 года распачата будаўніцтва Адміністрацыйнага будынку ААТ "ААБ Беларусбанк" па пр.Дзяржынскага ў г.Мінску.

У сакавіку ААТ "ААБ Беларусбанк" прызнаны лепшым банкам свету па якасці абслугоўвання кліентаў па сістэме Western Union у 2008 годзе.

У сакавіку ў Варшаве падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ААТ "ААБ Беларусбанк" і Варшаўскай фондавай біржай, што забяспечвае выхад беларускіх кампаній на міжнародны рынак капіталу.

Укаранёна сістэма тэрміновых грашовых пераводаў фізічных асоб без адкрыцця рахунку BLIZKO ААТ АКБ "Связь-банк", г.Масква.

Укараненне архіву электронных мемарыяльных дакументаў (АЭМД) і электроннага дакументазвароту ў банку ў сярэднім за 2009 год дазволіла змясціць у АЭМД каля 50% ад агульнай колькасці бухгалтарскіх дакументаў дня.

З ўдзелам банка пачата фінансаванне інвестыцыйных праектаў па развіцці цэментнай прамысловасці - на ВРУП "Беларускі цэментны завод", ВРУП  "Крычаўцэментнашыфер"  і ААТ  "Краснасельскбудматэрыялы".

У чэрвені банкам пачата прадастаўленне экспартных крэдытаў арганізацыям-нерэзідэнтам РБ у рамках рэалізацыі Указа Прэзідэнта РБ ад 25.08.2006 №534 "Аб садзейнічанні развіццю экспарту тавараў (работ, паслуг)".

У чэрвені банк прыступіў да ажыццяўлення аперацый па набыцці аблігацый, выпушчаных  эмітэнтамі - юрыдычнымі асобамі.

У чэрвені колькасць прадпрыемстваў гандлю і сэрвісу, з якімі банкам рэалізавана праграма скідак для трымальнікаў пластыкавых картак, перавысіла больш за 100 арганізацый.

Агульным сходам акцыянераў банка зацверджаны Кодэкс карпаратыўнага кіравання ААТ "ААБ Беларусбанк".

Банк прыступіў да куплі каштоўных металаў у выглядзе мерных зліткаў ва ўсіх абласных цэнтрах рэспублікі.

Праз сетку сваіх структурных падраздзяленняў банк пачаў ажыццяўляць рэалізацыю атэставаных брыльянтаў.

У г.Франкфурт-на-Майне падпісана Крэдытнае Пагадненне паміж ААТ "ААБ Беларусбанк" і АКА Ausfuhrkredit-Gesellschaft mbH (Германія) на суму звыш за 34,0 млн еўра.

Часопіс The Banker адзначыў дынамічнае развіццё банка павышэннем пазіцый у рэйтынгу ТОП-1000 вядучых банкаў свету  на 175 пазіцый - банк заняў 452 месца сярод найбуйнейшых банкаў свету.

Сусветна вядомым фінансавым выданнем Global Finance ў 2009 годзе Банку прысуджана званне "Лепшы банк Рэспублікі Беларусь".

Другі год запар банк стаў пераможцам Міжнароднага фестывалю-конкурсу "Выбар года" сярод беларускіх банкаў як банк №1 у намінацыі "Банкі".

Прэс-служба банка атрымала перамогу ў рэспубліканскім конкурсе ў галіне развіцця сувязяў з грамадскасцю ў намінацыі "Лепшая прэс-служба года" і была адзначана дыпломам "PRemiя-2008".

У кастрычніку банк выпусціў новы картачны прадукт - ашчадныя карткі БелКарт-М і Visa Electron з чыпам.

У кастрычніку банкам быў уведзены ў эксплуатацыю 1500-ты інфакіёск.

У кастрычніку "Беларусбанк" першым з беларускіх банкаў прыступіў да рэфінансавання забяспечанай іпатэкай крэдытнай запазычанасці кліентаў з выкарыстаннем бездакументарных закладных.

У лістападзе сродкі фізічных асоб у эквіваленце ўсіх валют у банку дасягнулі 10 трлн рублёў.

На 1 снежня аб'ём аблігацый ААТ "ААБ Беларусбанк", якія знаходзяцца ў абарачэнні, перавысіў 1 трлн рублёў.

У снежні банк атрымаў ліцэнзію міжнароднай плацежнай сістэмы Visa International на электронную камерцыю.

На працягу года ўведзены ў эксплуатацыю новыя будынкі філіялаў №113 у г.Кобрыне, №624 у г.Стоўбцы і ЦБП №415 у г.Масты.

Да канца 2009 года 1287 аддзяленняў банка (каля 70% з усіх аддзяленняў банка) падключаны да цэнтралізаванага сховішча даных па аперацыях фізічных асоб (ЦСД ФА), што дазволіла фізічным асобам ажыццыўляць аперацыі па сваіх укладных рахунках у любым рэгіёне рэспублікі незалежна ад месца адкрыцця рахунку.

За студзень - снежань 2009 года астатак запазычанасці па крэдытах, якія выдадзены жыхарам Беларусі, павялічыўся да 10,7 трлн рублёў (835 тысяч дзеючых дагавораў).

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы жыллёвага будаўніцтва ў 2009 годзе банкам выдадзена больш за 3 трлн. рублёў, уведзена ў эксплуатацыю больш за 30 тысяч кватэр агульнай плошчай 2,3 млн. кв. метраў.

2010 год

У жніўні Беларусбанк выступіў у якасці суарганізатара дэбютнага выпуску суверэнных еўрааблігацый Рэспублікі Беларусь.

У верасні падпісана першая ў гісторыі банкаўскай сістэмы трохбаковае Рамачнае пагадненне з французскім і бельгійскім банкамі. Плённае супрацоўніцтва наладжана з банкамі больш чым 30 краін свету. Сярод лідараў: Германія, Швейцарыя, Кітай, Польшча, Турцыя.

Трэці год запар на Міжнародным фестывалі-конкурсе «Выбар Года» ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» становіцца лідарам у намінацыі «Банк № 1» у Беларусі.

Беларусбанк прадстаўляў новыя інвестыцыйныя і дзелавыя магчымасці Рэспублікі Беларусь на канферэнцыі, якая адбылася ў лістападзе 2010 года ў Токіо.

Прэзентацыя інвестыцыйных і дзелавых магчымасцей Беларусбанка адбылася таксама ў лістападзе на Беларускім інвестыцыйным форуме ў Франкфурце-на-Майне.

У снежні 2010 года быў прыцягнуты самы буйны ў гісторыі беларускай банкаўскай сістэмы сіндыкаваны крэдыт у памеры 145 млн. дол. ЗША, што сведчыць аб бездакорнай рэпутацыі і крэдытнай гісторыі банка.

Паслядоўная і планамерная работа Беларусбанка дазволіла ў 2010г. атрымаць прыбытак- 510,6 млрд. рублёў, што складае 30% прыбытку ўсёй банкаўскай сістэмы Рэспублікі Беларусь.

Адкрыты карэспандэнцкі рахунак у юанях сельскагаспадарчым банкам Кітая (Agricultural Bank of China (Shanghai branch), што дазволіла ажыццявіць першую валютна-абменную аперацыю, купіўшы кітайскія юані за долары ЗША.

Упершыню заключылі пагадненні аб фінансаванні знешнегандлёвых аперацый з кліентамі па-за рамкамі дакументарных аперацый з "Новикомбанком" (Расія), "Петрокоммерц" (Расія), "Банком Москвы" (Расія).

Атрымалі сертыфікат якасці афармлення плацежных даручэнняў у фармаце «Svift» ад Standard Chartered» за выдатную работу.

Аб'ём аперацый гандлёвага фінансавання перавысіў 1,3 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце.

Колькасць міжнародных банкаўскіх пераводаў фізічных асоб павялічылася на 70% да 2009 г.

Загружанасць адкрытых крэдытных ліній для гандлёвага фінансавання (дакументарных аперацый) склала 76%.

Па стане на 01.01.2011 г. адкрыты:

 

* 71 рахунак «Ностро» ў 39 банках-карэспандэнтах 15 краін у 16 відах валют,
* 105 рахункаў «Лоро», з іх 85 - на імя 26 банкаў-рэзідэнтаў і 20 - на імя 18 банкаў-нерэзідэнтаў у 18 відах валют.

 

Доля Беларусбанка ў абслугоўванні знешнегандлёвага звароту прадпрыемстваў краіны дасягнула 29%.

Банк перасягнуў 4-мільённую мяжу па эмісіі пластыкавых картак. На 1 студзеня 2010 года ў абароце знаходзіцца 4,9 млн. картак, у тым ліку перасягнулі 2-мільённая мяжа па картках айчыннай плацежнай сістэмы «БелКарт».

Аб'ём здзейсненых кліентамі Беларусбанка і самім банкам валютна-абменных аперацый перавысіў 5 млрд. дол. ЗША ў эквіваленце.

Дырэктар РЦПК ААТ "ААБ Беларусбанк" Анатолій Багавік упершыню ў гісторыі Беларусі стаў адзіным прадстаўніком нашай краіны сярод 12 тысяч удзельнікаў эстафеты нясення Алімпійскага агню, якая папярэднічала ХХI зімовым Алімпійскім гульням у Ванкуверы (Канада).

2011 год
Згодна Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2010 года статутны фонд ААТ "ААБ Беларусбанк" павялічаны на 1 трлн. беларускіх рублёў.

Астатак грашовых сродкаў, прыцягнутых шляхам рэалізацыі аблігацый банка юрыдычным і фізічным асобам, на 11 лютага 2011 года перавысіў 1 млрд. еўра.

У Франкфурце-на-Майне 24 сакавіка была арганізавана прэзентацыя ААТ "ААБ Беларусбанк" на тэму "Фінансаванне інвестыцыйных праектаў з прыцягненнем замежных крэдытных ліній: вынікі 2010 і праекты 2011 гг.", у ходзеякой былі падпісаны крэдытныя пагадненні з нямецкімі банкамі.

У красавіку сусветна вядомы фінансавы часопіс «Еmeafinance», назаваючы імёны лепшых камерцыйных і інвестыцыйных банкаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, а таксама ў краінах СНД  у 2010 годзе, другі год запар прызнаў Беларусбанк лепшым у трох намінацыях - лепшы банк у Рэспубліцы Беларусь, лепшы інвестыцыйны банк, лепшы брокер.

"Лепшым банкам развіваючага рынку Цэнтральнай і Усходняй Еўропы" прызнаў Беларусбанк таксама часопіс "Global Finance".

Доля Беларусбанка ў агульным аб'ёме крэдытаў, прадастаўленых фізічным асобам усёй банкаўскай сістэмай краіны, складае каля 70%. Яго крэдытаатрымальнікамі з'яўляюцца больш за 800 тысяч грамадзян.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's 8 красавіка прысвоіла першапачатковыя доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя крэдытныя рэйтынгі контрагента ААТ "ААБ Беларусбанк" на ўзроўні "В/В" па абавязацельствах у замежнай валюце і па абавязацельствах у нацыянальнай валюце пры прагнозе змянення рэйтынгаў - "Негатыўны".

Астатак грашовых сродкаў, прыцягнутых шляхам рэалізацыі аблігацый банка юрыдычным і фізічным асобам, перавысіў 5 трлн. рублёў (у эквіваленце).

Міжнароднае выданне Trade Finance прызнала праект па фінансаванні кантракта паміж Беларускай чыгункай і кампаніяй Stadler Bussnang AG (Швейцарыя) Праектам 2010 года ў Беларусі.

Камітэтам Міжнароднага фестывалю-конкурсу "Выбар Года 2010", заснаваных на маркетывангавым даследаванні спажывецкіх пераваг і меркаваннях прафесійных экспертаў, ААТ "ААБ Беларусбанк" чацвёрты год запар прызнаны пераможцам у намінацыі "Банк №1" у Беларусі 2010 года.

Высокі ўзровень аўтаматычнай апрацоўкі плацяжоў Беларусбанка (STP-Straight Through Processing) адзначаны ўзнагародай VTB Bank (Deutschland) AG, Германія "За высокую якасць плацяжоў".

Беларусбанк, чые актывы на 1 студзеня 2011 года склалі 17,6 млрд. долараў, прызнаны самай буйной нерасійскай крэдытнай установай у рэйтынгу 100 буйнейшых банкаў СНД па аб'ёмах актываў, што дазволіла яму ўвайсці ў дзясятку буйнешых банкаў СНД.

27 ліпеня 2011 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Старшыня Праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Ермакова Надзея Андрэеўна прызначана Старшынёй Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Па выніках агляду аўтарытэтнага выдання аб банкінгу і фінансавых рынках "The Banker" за 2010 год Беларусбанк заняў 441 месца сярод 1000 самых буйных банкаў свету і ўвайшоў у лік 25 буйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы па памеры капіталу першага ўзроўню.

Беларусбанк у жніўні дасягнуў чарговага значнага рубяжу ў картачным бізнесе, устанавіўшы 1000-ы банкамат на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Беларусбанк паспяхова правёў першую знешнегандлёвую аперацыю ў кітайскіх юанях па атрыманні беларускім кліентам выручкі за тавары, пастаўленыя кітайскаму партнёру.

У кастрычніку дэпазітарыю Беларусбанка, у якім абслугоўваецца больш за 970 акцыянерных таварыстваў, споўнілася 15 гадоў.

21 кастрычніка 2011 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні і даў згоду на прызначэнне Старшынёй Праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Пісарыка Сяргея Паўлавіча.

Беларусбанк пацвердзіў сваё лідарства ў сферы развіцця сістэмы безнаяўных плацяжоў з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак, устанавіўшы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 20-тысячны тэрмінал і 2-тысячны інфакіёск.

15 лістапада Кантакт-цэнтру Беларусбанка споўніўся адзін год. Тэлефонны нумар 147 стаў папулярным сярод кліентаў.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard&Poor's падцвердзіла ў снежні крэдытныя рэйтынгі ААТ "ААБ Беларусбанк" на ўзроўні "В-/С", прагноз - "Негатыўны", пакінуўшы іх на ўзроўні суверэннага рэйтынгу Рэспублікі Беларусь.

За плённую дзейнасць кампанія Western Union адзначыла Беларусбанк у намінацыі "Шматгадовае супрацоўніцтва".

2012 год

Па стане на 01.01.2012 памер статутнага фонду   ААТ «ААБ Беларусбанк» склаў 16,1 трлн беларускіх рублёў (1,9 млрд долараў ЗША), што дазволіла банку стаць лідарам па  гэтым паказчыку.

У сакавіку 2012 года міжнароднае рэйтынгавае агенцтва «Fitch Ratings» пацвердзіла бягучы крэдытны рэйтынг ААТ «ААБ Беларусбанк» на ўзроўні «В/В-», прагноз «Негатыўны».

У 2011 годзе ААТ «ААБ Беларусбанк» узнагароджаны сертыфікатам «Standard Chartered Bank» за высокую якасць афармлення плацежных даручэнняў на міжнародны банкаўскі перавод у фармаце СВІФТ.

У сакавіку 2012 года ААТ «ААБ Беларусбанк» прыцягнуў сіндыкаваны крэдыт у памеры 130,000,000 долараў ЗША і стаў першым банкам сярод беларускіх фінансавых інстытутаў, які выйшаў у 2012 годзе на міжнародны даўгавы рынак сіндыкаваных запазычанняў з буйной здзелкай.

Міжнародны фінансавы часопіс «EMEA Finance» прызнаў ААТ «ААБ Беларусбанк» лепшым фінансавым інстытутам у трох катэгорыях: «Лепшы банк у Рэспубліцы Беларусь», «Лепшы інвестыцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь» і «Лепшы брокер у Рэспубліцы Беларусь».

У красавіку 2012 года міжнароднае рэйтынгавае агенцтва «Standard & Poor's» змяніла прагноз па ААТ «ААБ Беларусбанк» з «негатыўнага» на «стабільны».

У маі 2012 года ААТ «ААБ Беларусбанк» стаў афіцыйным членам Міжнароднага інстытута ашчадных банкаў (WSBI). «WSBI» з'яўляецца адной з буйнейшых банкаўскіх асацыяцый, якія прадстаўляюць інтарэсы ашчадных банкаў і устаноў рознічных банкаўскіх паслуг ва ўсім свеце.

ААТ «ААБ Беларусбанк» стаў банкам-партнёрам Міжбанкаўскага аб'яднання Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. У склад МБА ШАС уваходзяць вядучыя фінансавыя інстытуты, рэкамендаваныя Урадамі кожнай з краін - удзельніц Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва: Банк развіцця Казахстана, Дзяржаўны банк развіцця Кітая, Знешэканомбанк Расіі, Нацыянальны банк Таджыкістана, Нацыянальны банк знешнеэканамічнай дзейнасці  Узбекістана і Разлікова-ашчадная кампанія Кыргызстана.

Па выніках агляду аўтарытэтнага фінансавага часопіса «The Banker» за 2011 год ААТ «ААБ Беларусбанк» палепшыў свае пазіцыі ў рэйтынгу «1000 буйнейшых банкаў свету», падняўшыся з 441 месца на 420 і размясціўшыся  на 15 месцы сярод 25 буйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы па памеры капіталу першага ўзроўню.

ААТ «ААБ Беларусбанк» стаў першым банкам у Рэспубліцы Беларусь, які атрымаў сертыфікат на эквайрынг бескантактных карт у Рэспубліцы Беларусь (Visa payWave).

Запазычанасць па крэдытах фізічных асоб склала 28,7 трлн. беларускіх рублёў, пры гэтым захавалася высокая якасць крэдытнага партфеля. Удзельная вага крэдытаў, выдадзеных фізічным асобам ААТ «ААБ Беларусбанк», у цэлым па банкаўскай сістэме рэспублікі склала 72,1%.

З выкарыстаннем ільготных крэдытаў у 2012 годзе пабудавана больш за 30 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 2 218,1 тыс. кв.м. жылля.

Доля фінансуемых банкам дзяржаўных праграм у крэдытным партфелі банка дасягае 60%. У ліку найбольш знакавых праектаў -  мадэрнізацыя дрэваапрацоўчай вытворчасці, прадпрыемстваў будаўнічай галіны.

2013 год 

9 студзеня 2013 г. адбылося падпісанне крэдытнага пагаднення паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і кансорцыумам нямецкіх банкаў AKA Ausfuhrkredit-Gesellschaft mbH.

У «Беларусбанку» падвялі вынікі дзейнасці ў юбілейным годзе. Прыбытак банка ў параўнанні з папярэднім годам павялічылася амаль у 2 разы.

22 студзеня 2013 года адбылася цырымонія падпісання дагавору ААТ «ААБ Беларусбанк» з асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола».

Прыватнае даччынае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг на рынку каштоўных папер «АСБ БРОКЕР» прынята ў члены Секцыі фондавага рынку ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».

Падпісана Рамачнае пагадненне паміж Еўразійскім банкам развіцця і ААТ «ААБ Беларусбанк» аб сумесным фінансаванні інвестыцыйнага праекта «Будаўніцтва драбнасортна-провалачнага стана на ААТ «Беларускі металургічны завод - кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская металургічная кампанія».

Рэкламны твар банка - Аляксандра Герасіменя стала пераможніцай конкурса «Трыумф. Героям спорта-2012» у намінацыі «Прарыў года». 

У сакавіку «Беларусбанк» пачаў устаноўку тэрмінальнага абсталявання для абслугоўвання бескантактавых картак Visa Electron з тэхналогіяй payWave.

Вядучы міжнародны фінансавы часопіс Global Finance назваў ААТ «ААБ Беларусбанк» лепшым беларускім банкам на развіваючыхся рынках Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў 2013 годзе.

ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымала дыплом міжнароднай плацежнай сістэмы VISA International за ўкараненне бескантактавых карт VISA у Рэспубліцы Беларусь.

Па выніках працы ў 2012 годзе ААТ «ААБ Беларусбанк» у сакавіку атрымала сертыфікат Deutsche Bank AG за высокую якасць выканання пераводаў у доларах ЗША - Deutsche Bank's 2012 Straight-Through Processing (STP) Excellence Award.

З выкарыстаннем льготных крэдытаў «Беларусбанка», прадастаўленых у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у 2012 годзе пабудавана больш за 30 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 2 218,1 тыс. кв. м. жылля.

Па выніках дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за 2012 год у справаздачнасці па МСФС адлюстраваны прыбытак у памеры 2,2 трлн. руб.

З 02.05.2013 «Беларусбанк» ажыццяўляе прыём заявак на крэдыт праз Кантакт-цэнтр.

Па выніках працы ў 2012 годзе ААТ «ААБ Беларусбанк» стала ўладальнікам узнагароды за высокую якасць афармлення міжнародных банкаўскіх пераводаў ад Standard Chartered Bank, New York - «USD Clearing Certificate of Achievement».

У маі бягучага года колькасць карыстальнікаў сэрвісамі ДБА «Беларусбанка» перавысіла 1 млн. чалавек.

Па выніках агляду The Banker за 2012 год ААТ «ААБ Беларусбанк» прызнаны банкам №1 у Рэспубліцы Беларусь.

16 жніўня 2013 года адбылося падпісанне дагавору аб стварэнні ЗАТ «БЕЛКАРТ». Заснавальнікамі выступілі ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк» і ААТ «Белінвестбанк».

Другі год запар ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымлівае прэстыжную ўзнагароду міжнароднай плацежнай сістэмы Visa International за якаснае абслугоўванне трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак у намінацыі «Найменшая колькасць махлярскіх аперацый».

У верасні ўведзены ў строй 11-ы дзіцячы дом сямейнага тыпу.

2014 год

СТУДЗЕНЬ

Па рэйтынгу прафесійных удзельнікаў рынку каштоўных папер «Беларусбанк» заняў першае месца па аб’ёме здзелак, здзейсненых на першасным і другасным біржавым рынках каштоўных папер, а ўнітарнае прадпрыемства «АСБ БРОКЕР» - першае месца па аб’ёме біржавых здзелак з акцыямі і аблігацыямі сярод усіх нябанкаўскіх прафесійных удзельнікаў у 2013 годзе.

Банк прыступіў да выдачы крэдытаў на льготных умовах для аплаты экстракарпаральнага апладнення.

ЛЮТЫ

У в. Агарэвічы Ганцавіцкага раёна адбылася ўрачыстая здача трынаццатага катэджа для дома сямейнага тыпу, пабудаванага банкам у рамках праграмы «Беларусбанк. Бацькоўскі кут».

САКАВІК

Падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве ААТ «ААБ Беларусбанк» і ДА «Беларуская чыгунка».

Брэнд ААТ «ААБ Беларусбанк» аўтарытэтным міжнародным фінансавым выданнем The Banker прызнаны адным з самых дарагіх у свеце.  

Падпісана пагадненне паміж ААТ «ААБ Беларусбанк», Commerzbank AG і Komerční banka a.s. аб прыцягненні звязанага пакупніцкага крэдыту сумай 58 млн. еўра для Рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Завод газетнай паперы».

Прыцягнуты крэдыт у памеры 15 млн. долараў ЗША ад АКБ «РосЕвроБанк»

«Беларусбанк» прадставіў навінку на рынку банкаўскіх плацежных карт Беларусі – кабейджынгавую карту БЕЛКАРТ-Maestro, якая дазваляе выкарыстоўваць яе за мяжой.

КРАСАВІК

ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымала ўзнагароду ад Deutsche Bank Trust Company Americas, New York за высокую якасць выканання пераводаў у доларах ЗША.

Па выніках рэйтынгу Асацыяцыі лізінгавых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь за 2013 год ТАА «АСБ Лізінг» прызнана лідарам сярод лізінгавых кампаній краіны.

У Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця другога корпуса гасцініцы «Вікторыя», узвядзенне якой стала магчымым дзякуючы прыцягненню банкам доўгатэрміновых фінансавых рэсурсаў у памеры 45,4 млн. еўра ад польскага банка Bank Gospodarstwa Krajowego.

МАЙ

Падпісаны дэбютны крэдытны дагавор з Дзяржаўнай карпарацыяй «Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці» Расійскай Федэрацыі. 2,5 млн. долараў ЗША накіраваны на закупку дадатковага рухомага складу для КУП «Мінскі метрапалітэн».

«Беларусбанкам» прыцягнуты сродкі ад кансорцыума швейцарскіх банкаў UBS AG, Credit Suisse AG і Zürcher Kantonalbank для фінансавання пастаўкі двух электрацягнікоў кампаніі Stadler Bussnang AG для Беларускай чыгункі.

ЧЭРВЕНЬ

Падпісаны Дагавор аб прадастаўленні самага буйнога ў бягучым годзе ў айчыннай банкаўскай сістэме сіндыкаванага крэдыту ў памеры 100 млн. еўра.

ЛІПЕНЬ

Commerzbank AG узнагародзіў «Беларусбанк» за супрацоўніцтва з замежнымі фінансавымі інстытутамі ў галіне фінансавання знешняга гандлю.

ЖНІВЕНЬ

Raiffeisen Bank International AG (Аўстрыя) уручыў «Беларусбанку» ўзнагароду за высокую якасць выканання міжнародных банкаўскіх пераводаў у еўра – Straight Through Processing (STP) Quality Award.

«Беларусбанк» атрымаў дыплом у намінацыі «Лепшы банк 2013 года па міжнародных праектах» ад ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія»

ВЕРАСЕНЬ

Падпісана пагадненне паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і China Eximbank аб прадастаўленні крэдыту ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта — будаўніцтва завода па вытворчасці сульфатнай беленай і віскознай цэлюлозы.

Плацежныя карткі любой плацежнай сістэмы «Беларусбанка» пры аплаце пакупак у гандлёвай сетцы «Еўраопт» становяцца дысконтнымі.

КАСТРЫЧНІК

Заключаны дагавор аб Супрацоўніцтве паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і Экспартна-імпартным банкам Славацкай Рэспублікі.

У рамках дабрачыннага сацыяльнага праекта «Беларусбанк. Прастора натхнення» выдзелены сродкі на стварэнне скульптурнай кампазіцыі «Настаўніца першая мая».

ЛІСТАПАД

Банк атрымаў узнагароду STP Award 2013 ад Commerzbank AG за дасягненне высокай якасці афармлення плацяжоў праз карэспандэнцкія рахункі «Ностро», адкрытыя ў нямецкім банку.

СНЕЖАНЬ

У сёмы раз на Міжнародным фестывалі-конкурсе «Выбар года» «Беларусбанк» пацвердзіў статус «Банка №1».

2015 год 

Студзень

«Беларусбанк» атрымаў дыплом «Мецэнат культуры Беларусі 2014 года».

«Беларусбанк» пабудаваў яшчэ адзін катэдж для дома сямейнага тыпу ў рамках дабрачыннага сацыяльнага праекта «Беларусбанк. Бацькоўскі кут». Ключы ўручаны сям’і Вольгі і Алега Шушлаковых з г.Быхава.

«Беларусбанкам» забяспечаны прырост 50% сукупнага крэдытнага партфеля ўсёй банкаўскай сістэмы.

Магістарская работа супрацоўніка «Беларусбанка» прызнана лепшай у конкурсе навуковых работ па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў і магістрантаў вядучых эканамічных ВНУ краіны. Конкурс праводзіўся Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам адукацыі.

ААТ «ААБ Беларусбанк» аб’яўляе аб пачатку продажу новых выпускаў валютных аблігацый банка для фізічных асоб.

Люты

Дэлегацыя ААТ «ААБ Беларусбанк» прыняла ўдзел у семінары Міжбанкаўскага аб’яднання Шанхайскай Арганізацыі супрацоўніцтва (МБА ШАС) «Будаўніцтва эканамічнага пояса Шаўковага шляху: фінансаванне і планаванне». Семінар адбыўся ў горадзе Санья (Кітайская Народная Рэспубліка) і ўяўляў сабой пляцоўку для камунікацый без гальштукаў і ўсталявання дзелавых кантактаў.

У мінскім мікрараёне Каменная Горка па вул. Нёманскай, 35 адкрыта новае аддзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк». Яно заклікана стаць важным звяном у фарміраванні камфортной інфраструктуры мегаполіса і забеспячэнні  патрэбных сацыяльных стандартаў насельніцтва.

«Беларусбанк» стаў пераможцам у намінацыі «Самы спагадлівы банк - 2014» па версіі партала Infobank.by.

ААТ «ААБ Беларусбанк» аднаўляе выдачу фізічным асобам усіх відаў крэдытаў на ўмовах, вызначаных банкам, а таксама авердрафтных крэдытаў.

«Беларусбанк» актыўна ўдзельнічае ў развіцці Нарачанскага рэгіёна. Банкам рэалізаваны шэраг інвестыцыйных праектаў, у ліку якіх рэканструкцыя гасцініцы «Нарач» і лячэбнага корпуса санаторыя «Прыазёрны», таксама пабудаваны спальны корпус на 136 месцаў з SPA-цэнтрам, кінаканцэртным залам і рэстаранам у ПУП «АСБ Санаторый «Спадарожнік». 

Сакавік

ААТ «ААБ Беларусбанк» названа лепшым банкам у Беларусі па версіі часопіса Global Finance.

«Беларусбанк» прыняў удзел у рабоце эканамічнага форума СНД.

«Беларусбанк» выступіў спонсарам міжнароднай канферэнцыі «Беларусь і СНД: гандлёвае фінансаванне 2015».

Аддзяленне № 527/360 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Мінску  ўключана ў пералік ста лепшых пунктаў абслугоўвання ў рэгіёне па сістэме грашовых пераводаў Western Union.

У «Беларусбанка» з’явіўся новы партнёр у Германіі. ААТ «ААБ Беларусбанк» і нямецкі Landesbank Hessen Thueringen (Helaba) заключылі Базавае крэдытнае пагадненне. Цырымонія падпісання адбылася 31 сакавіка 2015 года ў цэнтральным офісе «Беларусбанка» ў Мінску.

Красавік

«Беларусбанк» пашырыў пералік картак, заяўкі на выпуск якіх можна запоўніць праз Інтэрнэт.

«Беларусбанк» устанавіў супрацоўніцтва з Міжнародным інвестыцыйным банкам.

«Беларусбанк» прадастаўляе магчымасць аплаты паркоўкі з выкарыстаннем банкаўскіх картак. Банк прыступіў да рэалізацыі праекта па прадастаўленні аўтааматарам магчымасці аплаты паслуг платных парковак з выкарыстаннем плацежных картак у паркаматах, усталяваных у г. Магілёве.

ААТ «ААБ Беларусбанк» – лепшы банк Рэспублікі Беларусь па версіі часопіса «EMEA Finance». Узнагарода часопіса EMEA Finance лічыцца адной з найбольш прэстыжных у фінансавай галіне і сведчыць аб надзейнай рэпутацыі ААТ «ААБ Беларусбанк» на міжнародным узроўні.

Юрыдычная служба «Беларусбанка» прызнана пераможцам у конкурсе «Лепшыя юрыдычныя дэпартаменты Беларусі-2014».

«Беларусбанк» атрымаў узнагароду ад BACEE (Банкаўская Асацыяцыя Цэнтральнай і Усходняй Еўропы) за развіццё міжнароднага банкаўскага супрацоўніцтва.

28 красавіка 2015 года ў Вене (Аўстрыйская Рэспубліка) адбылося падпісанне дэбютнага пагаднення паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і Аўстрыйскім Кантрольным банкам (ОеКВ), у адпаведнасці з якім нашаму боку прадастаўляецца крэдыт на фінансаванне экспартна-імпартных здзелак паміж беларускімі і аўстрыйскімі суб’ектамі гаспадарання пад гарантыю Міністэрства фінансаў Аўстрыі.

Май

«Беларусбанк» прыняў удзел у VIII-м Венскім фінансава-эканамічным Форуме краін СНД і Усходняй Еўропы.

Даччыная кампанія «Беларусбанка» ТАА «АСБ Лізінг» трэці раз прызнана лідарам рынку па выніках рэйтынгу лізінгавых кампаній за 2014 год. Усяго рэйтынг складаўся для 38 кампаній, на долю якіх прыходзіцца больш за 90% лізінгавага рынку.

ААТ «ААБ Беларусбанк» першым у рэспубліцы прадаставіла кліентам магчымасць ажыццяўляць грашовыя пераводы па нумары тэлефона. Новы сэрвіс даступны трымальнікам картак банка – карыстальнікам паслугі М-банкінг.

10 мая 2015 года адбылася цырымонія падпісання Генеральнага крэдытнага пагаднення паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і Дзяржаўным банкам развіцця Кітая аб прадастаўленні крэдыту ў памеры 300 млн. долараў ЗША.

У сталічным мікрараёне Малінаўка адкрылася новае аддзяленне Беларусбанка».

ААТ «ААБ Беларусбанк» верыфікавала свае супольнасці ў сацыяльных сетках «ВКонтакте» і «Одноклассники».

ААТ «ААБ Беларусбанк» прыцягнула міжбанкаўскі крэдыт у памеры 500 млрд. рублёў для фінансавання нацыянальнага лізінгавага аператара ААТ «Прамагралізінг». На гэтыя сродкі будзе набыта тэхніка і абсталяванне айчыннай вытворчасці для экспартных паставак за межы Рэспублікі Беларусь.

У мэтах забеспячэння комплекснага падыходу да суправаджэння бізнесу кліентаў рэалізавана лінейка пакетаў паслуг па разлікова-касавым абслугоўванні.

«Беларусбанк» аўтарытэтным агенцтвам «Cbonds» другі раз запар прызнаны лепшым інвестыцыйным банкам Рэспублікі Беларусь.

У «Беларусбанку» створана даччыная кансалтынгавая кампанія ТАА «АСБ Кансалт».

«Беларусбанк» прыступіў да рэалізацыі ўнікальнага для Беларусі праекта па абсталяванні каваматаў (апаратаў па продажы кавы і чая) спецыяльнымі ўстройствамі для прыёму да аплаты бескантактавых картак.

Дзякуючы крэдытнай падтрымцы «Беларусбанка» рэалізаваны яшчэ адзін інвестыцыйны праект – на БМЗ уведзена ў эксплуатацыю паветрараздзяляльная ўстаноўка.

«Беларусбанк» стаў Генеральным партнёрам Асацыяцыі «Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь».

Чэрвень

ААТ «ААБ Беларусбанк» гатова аказаць крэдытную падтрымку сумесных беларуска-кітайскіх інвестыцыйных праектаў.

Новыя магчымасці для бізнесу. «Беларусбанк» прапануе кліентам новы прадукт па размяшчэнні сродкаў у тэрміновыя банкаўскія ўклады (дэпазіты) «Аддалены дэпазіт» у замежнай валюце.

«Беларусбанкам» рэалізаваны сумесны праект з McDonald's і міжнароднай плацежнай сістэмай MasterCard. «Беларусбанк» устанавіў адпаведнае тэрмінальнае абсталяванне для бескантактавай тэхналогіі MasterCard PayPass. 

ААТ «ААБ Беларусбанк» прадаставіла магчымасць перавесці валютныя крэдыты фізічных асоб у рублёвыя.

«Беларусбанк» пагасіў сіндыкаваны крэдыт у памеры 100 млн. еўра.

ТАА «АСБ Лізінг» сумесна з СЗАТ «Белджы» запусцілі новую праграму для фізічных асоб па набыцці з наступнай перадачай у лізінг легкавых аўтамабіляў айчыннай вытворчасці Geely.

Ліпень

ААТ «ААБ Беларусбанк» і УП «АСБ БРОКЕР» аказваюць фізічным асобам паслугі па набыцці бездакументарных валютных аблігацый Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

«Беларусбанк» адкрыў новае аддзяленне ў сталічным мікрараёне Каменная Горка на вуліцы Лідскай, 14.

ААТ «ААБ Беларусбанк» прыцягнуты рэкордны ў айчыннай банкаўскай гісторыі сіндыкаваны крэдыт у памеры 203 мільёны еўра.

ААТ «ААБ Беларусбанк» у спісе найбуйнейшых банкаў свету. Згодна з рэйтынгам Міжнароднага спецыялізаванага фінансавага выдання The Banker (Financial Times) у 2014 годзе «Беларусбанк» размясціўся на 400-ай пазіцыі сярод 1000 найбуйнейшых банкаў свету.

Дэлегацыя «Беларусбанка» прыняла ўдзел у XI пасяджэнні Савета Міжбанкаўскага аб’яднання Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (МБА ШАС) у рамках праведзенага ў г. Уфа Саміта БРІКС/ШАС.

«Беларусбанк» у рамках праграмы крэдытавання для моладзі прадаставіў спажывецкія крэдыты «Упэўнены старт» і «Сур’ёзныя планы».

«Беларусбанк» рэалізаваў SMS-апавяшчэнне для абанентаў life:)

«Беларусбанк» удастоены ўзнагарод Commerzbank.

Рэйтынгавае агенцтва Standard&Poor`s пацвердзіла доўгатэрміновы/кароткатэрміновы крэдытныя рэйтынгі контрагента па абавязацельствах у замежнай і нацыянальнай валюце ААТ «ААБ Беларусбанк» на ўзроўні «В-/С», прагноз «Стабільны».

«Беларусбанк» прапануе беспрэцэдэнтныя ўмовы па крэдытах для малога і сярэдняга бізнесу: крэдыты на мэты бягучай дзейнасці «Мікра-Бізнес Старт», «Мікра-Бізнес Авердрафт», «Мікра-бізнес Абарот» і крэдыты на мэты інвестыцыйнай дзейнасці «Мікра-Бізнес Інвест», «Мікра-Бізнес Інвест плюс», «Мікра-Бізнес Інавацыі».

«Беларусбанк» зніжае працэнтныя стаўкі па крэдытах на фінансаванне нерухомасці.

Статутны фонд ААТ «ААБ Беларусбанк» павялічаны на Br10 трлн. (Пастанова Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь №455 ад 30 ліпеня 2015 года). Такім чынам, зарэгістраваны статутны фонд склаў 26,7 трлн. беларускіх рублёў.

«Беларусбанк» атрымаў узнагароду кампаніі Visa.

Жнівень

У рамках праекта «Беларусбанк. Пераможам разам» адбылося ўшанаванне Таццяны Драздоўскай за перамогу на чэмпіянаце Еўропы-2015 па парусным спорце.  

Рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла доўгатэрміновы рэйтынг дэфолта эмітэнта (РДЭ) ААТ «ААБ Беларусбанк» на ўзроўні «В-», прагноз «Стабільны».

ААТ «ААБ Беларусбанк» як партнёр праекта тэлеканала ОНТ «Мой бізнес» сумесна з ТАА «АСБ Кансалт» для кіраўнікоў прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу, індывідуальных прадпрымальнікаў, усіх зацікаўленых у стварэнні сваёй справы арганізавала «Завочную школу бізнесу» –  модульны комплекс семінараў.

У «Беларусбанку» прымалі дэлегацыю Нацыянальнага прафсаюза работнікаў банкаў В’етнама.

Аддзяленне № 527/360 ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымала прыз ад кампаніі Western Union.

«Беларусбанк» стаў уладальнікам узнагароды ад Citi – Straight Through Processing Excellence Award.

«Беларусбанк» прыняў удзел у семінары па фінансавай падтрымцы супрацоўніцтва рэальнага сектара ў рэгіёне ШАС.

«Беларусбанк» прадаставіў сваім кліентам магчымасць папаўняць уклады з дапамогай «Аўтааплаты».

ААТ «ААБ Беларусбанк» павышае прывабнасць мабільнага банкінга для кліентаў. Цяпер з дапамогай «М-банкінгу» можна аформіць заяўку на спажывецкі крэдыт у любы час сутак не выходзячы з дома ці офіса.

У крэдытнай лінейцы «Беларусбанка» для моладзі з’явіўся беспрэцэдэнтна выгадны спажывецкі крэдыт «Маладая сям’я». Крэдыт прадастаўляецца грамадзянам ва ўзросце да 31 года пры наяўнасці дзіцяці (дзяцей).

Дзякуючы крэдытнай падтрымцы «Беларусбанка» Гродзенскі мясакамбінат ажыццявіў рэалізацыю найбуйнейшага інвестыцыйнага праекта – будаўніцтва цэха па вырабе сыравэнджаных і сыравяленых вырабаў з выкарыстаннем новага тэхналагічнага абсталявання высокай прадукцыйнасці. Агульны кошт праекта склаў каля 30,7 млн. еўра. 

У рамках праекта «Беларусбанк. Бацькоўскі кут» 26 жніўня прайшла рэспубліканская акцыя, прымеркаваная да пачатку навучальнага года, для выхаванцаў дамоў сямейнага тыпу, катэджэы для якіх пабудаваў банк. У акцыі прынялі актыўны ўдзел вядомыя спартсмены: Аляксандра Герасіменя, Аксана Мянькова, Аляксандра Панькіна і Наталля Лаўрыненка. Кожнай прыёмнай сям’і былі ўручаны грашовыя серыфікаты. 

Верасень

«Беларусбанк» аднавіў прадастаўленне крэдытаў на набыццё жылых памяшканняў на другасным рынку нерухомасці.

ААТ «ААБ Беларусбанк» стала Генеральным спонсарам міжнароднай выставы «Хлебная і кандытарская справа - 2015».

«Беларусбанк» стаў афіцыйным партнёрам спартыўнага фестывалю «Гонка легенд – зоркі біятлона за мір», ініцыятрам якога выступіла трохкратная алімпійская чэмпіёнка, Герой Беларусі Дар’я Домрачава.

Супрацоўніца «Беларусбанка» стала ўладальнікам прэстыжнага звання «Мінскі майстар».

«Беларусбанк» прыняў удзел у Нацыянальным дні Рэспублікі Беларусь на Сусветнай выставе «ЭКСПА-2015» у Мілане.

Кастрычнік

«Беларусбанк» прадставіў кабрэндынгавую картку для Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта са спецыяльным дызайнам і асобымі ўмовамі для студэнтаў і выкладчыкаў.

ААТ «ААБ Беларусбанк» прапанавала новы сэрвіс для фізічных асоб – пагашэнне крэдытаў наяўнымі ў інфакіёсках банка з функцыяй Cash-in.

«Беларусбанк» усталяваў 50-тысячны плацежны тэрмінал.

Адбыўся афіцыйны візіт у ААТ «ААБ Беларусбанк» кіруючага дырэктара Сусветнага інстытута ашчадных банкаў (WSBI) Крыса Дэ Нуза.
WSBI – незалежная няўрадавая арганізацыя, якая заснавана ў 1924 г. і аб’ядноўвае ашчадныя банкі і іх асацыяцыі па ўсім свеце. «Беларусбанк» з’яўляецца адзіным членам Сусветнага інстытута Ашчадных Банкаў з Рэспублікі Беларусь з 2012 года.

ААТ «ААБ Беларусбанк» сумесна з РУП «Белтэлекам» і кампаніяй электронных плацяжоў ASSIST Belarus рэалізаваны сэрвіс па аплаце падключэння да сеткі Інтэрнэт праз кропкі доступу Wi-Fi, размешчаныя ў грамадскіх месцах, з дапамогай банкаўскіх картак.

На сайце «Беларусбанка» з’явіўся новы сэрвіс для кліентаў – падпіска на тэматычныя навіны.

ААТ «ААБ Беларусбанк» выступіла ў ролі Эксклюзіўнага спонсара Дня беларускай эканомікі ў Берліне


Лістапад

ААТ «ААБ Беларусбанк» узнагароджана дыпломам за ўдзел у выставе «МаніФэст». 

«Беларусбанк» выступіў у ролі суарганізатара і генеральнага партнёра Міжнароднага фінансава-банкаўскага форума дзяржаў - удзельнікаў Садружнасці «Мінскія дзелавыя сустрэчы».

ААТ «ААБ Беларусбанк» прапанавала новы тэрміновы банкаўскі ўклад «Класік Безадзыўны».

ААТ «ААБ Беларусбанк» абсталявала плацежнымі тэрміналамі больш за 300 аўтамабіляў ДАІ па ўсёй Беларусі.

ААТ «ААБ Беларусбанк» падтрымала правядзенне ў Мінску II Маладзёжнага тэатральнага  форума краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі, выступіўшы ў ролі генеральнага партнёра.

 

Снежань

Пад старшынствам Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Амарына прайшло чарговае вочнае пасяджэнне Наглядальнага савета.

У беларускай сетцы рэстаранаў МсDonald’s усталяваны спецыяльныя інфакіёскі, прызначаныя для афармлення і аплаты заказаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак.

Банк выступіў генеральным спонсарам другога міжнароднага каляднага конкурса вакалістаў.

У восьмы раз банк удастоены тытула БАНК №1 фестываля-конкурса ВЫБАР ГОДА.

 

2016 год 

Студзень

«Беларусбанк» падарыў каляднае свята тысячам дзяцей.

«Беларусбанк» ажыццявіў пагашэнне сіндыкаванага крэдыту ў памеры  203 млн еўра.

ААТ «ААБ Беларусбанк» і УП «АСБ БРОКЕР» аказваюць фізічным асобам паслугі па набыцці бездакументарных валютных аблігацый Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

«АСБ Кансалт» сумесна з «Беларусбанкам» правялі канферэнцыю «Рынак каштоўных папер – 2016: працуем па новых правілах».

«Беларусбанк» прыцягнуў самы буйны сіндыкаваны крэдыт у суме 265 млн долараў ЗША ў эквіваленце.

«Беларусбанк» атрымаў дыплом «Мецэнат культуры Беларусі 2015».

«Беларусбанк» прыцягнуў крэдыт з ЗША.

Старшыня Праўлення «Беларусбанка» Сяргей Пісарык пасля візіту ў КНР заяўляе аб вялікім патэнцыяле супрацоўніцтва з Кітаем.

 

Люты

Перамога ў намінацыі «Самы спагадлівы банк-2015».

 «Беларусбанк» выступіў партнёрам Міжнароднага конкурса-фестываля «Скрыжаванні. Мінск».

Карпаратыўным кліентам прапанаваны інструмент эфектыўнага кіравання рахункамі.

 

Сакавік

Прынята рашэнне аб захаванні статуса Генеральнага партнёра Нацыянальнага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд вышэйшай лігі і Міжнароднай канферэнцыі «Рэспубліка Беларусь: гандлёвае фінансаванне 2016».

У «Беларусбанку» з’явілася аўтаматычная дэпазітная машына GLORY DE-100.

Пашыраны функцыянал паслугі «SMS-апавяшчэнне».

 

Красавік

Старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык абраны на пост віцэ-прэзідэнта Фінансава-банкаўскага савета краін СНД.

«Беларусбанк» устанавіў першы беларускі валютна-абменны тэрмінал і прадаставіў новы спосаб аплаты паслуг паркоўкі.

 

Май

«Беларусбанк» устанавіў першы банкамат для вадзіцеляў.

Створана рабочая група для каардынацыі работы па рэалізацыі мінарытарнага пакета акцый ААТ «ААБ Беларусбанк».

Карпаратыўны часопіс банка стаў лаўрэатам  конкурса «Залатая літара».

«Беларусбанк» і БЕЛКАРТ запусцілі новы праект па развіцці дзіцячай творчасці.

 

Чэрвень

Пачалася рэалізацыя інвестпраекта па  здабычы калійных соляў на 1,4 млрд долараў ЗША.

Кантакт-цэнтр ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымаў сертыфікат адпаведнасці патрабаванням Еўрапейскага стандарта EN 15838:2009 ад кампаніі AustrianStandardsPlus.

ААТ «ААБ Беларусбанк» прызнана лепшым інвестыцыйным банкам Беларусі па версіі CBONDS.

«Беларусбанк» першы ў СНД вывеў на рынак новы інавацыйны прадукт – Інтэрнэт-аблігацыі.

Запушчаны мабільны дадатак «Дэнамінатар-калькулятар».

 

Ліпень

Беларускамоўная рэклама «Беларусбанка» атрымала ўзнагароды фестываля «ADNAK!».

Прыцягнуты сіндыкаваны крэдыт на 250 млн еўра.

ААТ «ААБ Беларусбанк» зноў атрымала ўзнагароду ад найбуйнейшага еўрапейскага фінансавага інстытута «Raiffeisen Bank International AG (RBI)» (Вена, Аўстрыя).

«Беларусбанк» палепшыў пазіцыю сярод еўрапейскіх банкаў.

 

Жнівень

Наглядальны савет ААТ «ААБ Беларусбанк» канстатуе ўтрыманне банкам дамініруючых пазіцый па такіх паказчыках, як рэсурсная база, уласны капітал, крэдыты і дэпазіты юрыдычных і фізічных асоб.

Абмяркоўваецца тэма ўкаранення стандартаў «Базель III» і навацый у карпаратыўным кіраванні.

«Беларусбанк» сумесна з ДА «Беларуская чыгунка» запусцілі новую тэхналогію набыцця электронных білетаў у міжнародных шляхах зносін.

 

Верасень

«Беларусбанк» і Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь падпісалі з CITIC CONSTRUCTION Co., Ltd. пагадненне аб узаемадзеянні па стварэнні беларуска-кітайскага інвестыцыйнага фонду.

Згодна з ацэнкай якасці актываў (АЯА) « Беларусбанк» пацвердзіў дастатковы дадатковы запас нарматыўнага капіталу, які забяспечвае бяспечнае функцыянаванне банка.

«Беларусбанк» прадставіў навінкі IT-тэхналогій для рознічных паслуг.

У рамках укаранення элементаў эфектыўнага карпаратыўнага кіравання Наглядальным саветам зацверджаны канцэпцыя і план мерапрыемстваў па стварэнні ў банку службы камплаенс.

 

Кастрычнік

Рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» кантракт старшыні праўлення Сяргею Пісарыку падоўжаны на 5 гадоў

«Беларусбанк» выступіў у ролі генеральнага партнёра II Міжнароднага фінансава-банкаўскага форума дзяржаў-удзельніц Садружнасці «Мінскія дзелавыя сустрэчы»

Зацверджаны «Стратэгія кіравання рызыкамі ў ААТ «ААБ Беларусбанк» і банкаўскім холдынгу на 2017-2020 гг.» і «Палажэнне аб сістэме ацэнкі эфектыўнасці работы Наглядальнага савета, яго членаў і Карпаратыўнага сакратара ААТ «ААБ Беларусбанк». 

У рамках міжнароднай канферэнцыі «Роля экспартна-крэдытнага агенцтва ў эканоміцы Беларусі» «Беларусбанк» правёў дзелавое снеданне для замежных экспартных крэдытных агенцтваў. 

«Беларусбанк» усталяваў тэрміналы самаабслугоўвання ў рэстаране «МакДональдс».

 

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter
/ / Гісторыя банка