Аб правядзенні пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў 20.04.2023

Адкрытае акцыянернае таварыства "Ашчадны банк "Беларусбанк", размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, у адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ "ААБ Беларусбанк" паведамляе аб правядзенні 20 красавіка 2023 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з павесткай дня "Аб размеркаванні прыбытку".

Дата складання спісу асоб, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў, –  13 красавіка 2023 года.

Акцыянеры ААТ "ААБ Беларусбанк" могуць атрымліваць бюлетэні для завочнага галасавання і інфармацыю па пытанні павесткі дня 14.04.2023 - 17.04.2023 па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18 пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу. За атрыманнем звярнуцца ў карпаратыўную службу банка па тэл. (017) 309 03 32, (017) 309 06 00 у адпаведнасці з графікам працоўнага часу, устаноўленым работнікам Галаўнога офіса ААТ "ААБ Беларусбанк".

Запоўненыя бюлетэні прымаюцца па 17.04.2023 уключна па месцы знаходжання банка з дапамогай паштовай сувязі, факсімільнай сувязі (факс: 8-017-309-14-12) або электроннай пошты (stockholder@belarusbank.by) з абавязковай дастаўкай (дасылкай) арыгінала бюлетэня.