Вынікі пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў 08.04.2021

Інфармуем аб правядзенні 8 красавіка 2021 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з павесткай дня:

  1. Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Статут Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».
  2. Аб унясенні змянення ў Дывідэндную палітыку Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».

У галасаванні прынялі ўдзел акцыянеры, якія валодаюць 36 874 457 184 галасамі, што складае 99,45 % ад агульнай колькасці акцый, маючых права голасу. Па пытаннях павесткі дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў прыняты станоўчыя рашэнні.

Унясенне змяненняў у Статут абумоўлена:

  • перадачай паўнамоцтваў ад Наглядальнага савета Праўленню па пытаннях прыняцця рашэнняў аб прадастаўленні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі і прадстаўленнем Наглядальнаму савету банка штоквартальнай справаздачы Праўлення банка аб аказанні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі;
  • дапаўненнем функцыі Наглядальнага савета ў частцы разгляду пытанняў, звязаных з рэалізацыяй палітыкі інфармавання (сістэмы канфідэнцыяльнага інфармавання), у тым ліку фарміравання ўказанняў Праўленню банка па ўстараненні выяўленых парушэнняў (падстава – пастанова Праўлення Нацыянальнага банка ад 18.12.2020 №407 «Аб змяненні пастановы Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 2012 г. № 625»).
  • прадастаўленнем права намеснікам Старшыні Праўлення выдаваць даверанасці.

У Дывідэндную палітыку банка ўнесены рэдакцыйныя праўкі – словы «лакальных нарматыўных» замяняюцца словам «лакальных».

Тэлефон для даведак: +375 17 309 04 08.