Вынікі пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў 19.10.2020

Інфармуем аб правядзенні 19 кастрычніка 2020 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» у завочнай форме з пытаннямі павесткі дня:

  1. Аб зацвярджэнні вынікаў закрытай падпіскі на простыя (звычайныя) акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк».
  2. Аб зацвярджэнні рашэння аб дадатковым выпуску простых (звычайных) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк».
  3. Аб павелічэнні памеру статутнага фонду ААТ «ААБ Беларусбанк».
  4. Аб унясенні змяненняў у статут Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».

У галасаванні прынялі ўдзел акцыянеры, якія валодаюць 26 448 894 271 голасам, што складае 99,23 % ад агульнай колькасці акцый, якія маюць права голасу.

Па ўсіх пытаннях павесткі дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў прыняты станоўчыя рашэнні. У статутным фондзе банка павялічана доля дзяржавы ў вызначаным парадку.

Кантактны тэлефон: +375 17 309 04 08.