Пазачарговы Агульны сход акцыянераў 28.08.2020

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, у адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» паведамляе аб правядзенні 28 жніўня 2020 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з павесткай дня: «Аб актуалізацыі лакальных прававых актаў ААТ «ААБ Беларусбанк»».

Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць азнаёміцца з інфармацыяй па пытаннях павесткі дня 21.08.2020-26.08.2020.

Запоўненыя бюлетэні прымаюцца па 26 жніўня 2020 года ўключна па месцы знаходжання ААТ «ААБ Беларусбанк» шляхам паштовай сувязі (220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пакой 415), або факсімільнай сувязі (факс: 8-017-355-89-82), або на электронную пошту (stockholder@belarusbank.by) з абавязковай дастаўкай (дасылкай) арыгінала бюлетэня.

Тэлефон для даведак: +375 17 309 04 08.