Пазачарговы Агульны сход акцыянераў 10.03.2017

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 10 сакавіка 2017 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 06.03.2017 (пратакол № 4).

У парадак дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў уключана наступнае пытанне:

1. Аб унясенні змяненняў у Статут ААТ «ААБ Беларусбанк».

Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць самастойна азнаёміцца з інфармацыяй па пытаннях парадку дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання да 7 сакавіка 2017 года (уключна), а таксама з рашэннем, прынятым пазачарговым Агульным сходам акцыянераў банка пасля 10 сакавіка 2017 года па адрасе: г . Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пак. 415.

Дата завяршэння прыёму бюлетэняў - 7 сакавіка 2017 года.