Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вернуться на страницу

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

Акция! Снижение процентной ставки по овердрафту!

Акция! Снижение процентной ставки по овердрафту!

Наполни лето музыкой в рекламной игре с Visa и Беларусбанк!

Наполни лето музыкой в рекламной игре с Visa и Беларусбанк!

«Беларусбанк» предлагает новые выпуски ИНТЕРНЕТ-ОБЛИГАЦИЙ!

«Беларусбанк» предлагает новые выпуски ИНТЕРНЕТ-ОБЛИГАЦИЙ!

Новые выпуски облигаций банка в долларах США

Новые выпуски облигаций банка в долларах США

Кредит на рефинансирование «Удачное обновление»

Кредит на рефинансирование «Удачное обновление»

Карта рассрочки «Магнит» - притягательный набор преимуществ!

Карта рассрочки «Магнит» - притягательный набор преимуществ!

Клуб «Карт-бланш» - карта выгодных путешествий!

Клуб «Карт-бланш» - карта выгодных путешествий!

Клуб #настарт - следуй за выгодными онлайн-покупками!

Клуб #настарт - следуй за выгодными онлайн-покупками!

Клуб «Бархат» - экономьте и приумножайте!

Клуб «Бархат» - экономьте и приумножайте!

Карточка Mastercard ОАО «АСБ Беларусбанк» дарит месяц подписки от MEGOGO!

Карточка Mastercard ОАО «АСБ Беларусбанк» дарит месяц подписки от MEGOGO!

КРЕДИТЫ НА ПРИОБРЕТЕНИЕ АВТОМОБИЛЕЙ

КРЕДИТЫ НА ПРИОБРЕТЕНИЕ АВТОМОБИЛЕЙ

Комплексный банковский продукт «Свободный выбор»

Комплексный банковский продукт «Свободный выбор»

КРЕДИТ на потребительские нужды без поручителей

КРЕДИТ на потребительские нужды без поручителей

  • Преимущества VIP-обслуживания

    Преимущества VIP-обслуживания

    Конфиденциальность, индивидуальный подход и высокий уровень удобства обслуживания

  • Премиальные карты

    Премиальные карты

    Карточки с уникальными возможностями для клиентов, которые часто путешествуют, ценят комфорт и высокий уровень сервиса

  • Доверительное управление

    Доверительное управление

    Доверительное управление - повышение доходности от размещения свободных денежных средств

  • Индивидуальные банковские сейфы

    Индивидуальные банковские сейфы

    Индивидуальные депозитные сейфы для хранения документов и ценностей - это один из самых безопасных и удобных для Вас способов хранения ценностей

Сервис проверки контрагентов

Сервис проверки контрагентов

Новое предложение – специально для индивидуальных предпринимателей!

Новое предложение – специально для индивидуальных предпринимателей!

Принимайте платежи по карточкам с помощью мобильного устройства

Принимайте платежи по карточкам с помощью мобильного устройства

Программа поддержки субъектов малого и среднего бизнеса

Программа поддержки субъектов малого и среднего бизнеса

Комплексная поддержка бизнеса

Комплексная поддержка бизнеса

Услуги центра клиентской поддержки ОАО "АСБ Беларусбанк"

Услуги центра клиентской поддержки ОАО "АСБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбивает мифы об аккредитивах

Беларусбанк разбивает мифы об аккредитивах

Торговое финансирование

Торговое финансирование

  • Филиальная
    сеть
  • Интернет-
    банкинг
  • М-банкинг
  • Клиент-банк
    (WEB)
  • Онлайн заявки,
    путеводитель
    по услугам
  • 147

Не цыгарэта, а... эстафета ("Звязда", 16.07.2008)

17.07.2008

Майка i шорты замест дзелавога касцюма, палатка замест строгага офiса. У Рэспублiканскiм гарналыжным цэнтры "Сiлiчы" прайшоў вось ужо дзесяты юбiлейны летнi турыстычны злёт работнiкаў цэнтральнага апарату i сталiчных фiлiялаў ААТ "ААБ Беларусбанк", прысвечаны Году здароўя. Удзел у спаборнiцтвах узялi больш за 500 чалавек, прычым каб патрапiць у каманды на злёт, лiтаральна кожнаму давялося вытрымаць нежартоўную канкурэнцыю з боку... сваiх жа калег.

Работа з грашыма - гэта ў любым выпадку павышаная ўвага, адказнасць, дысцыплiна, маральныя i фiзiчныя выдаткi, пастаянная рызыка стрэсу. Напэўна, таму iдэя арганiзацыi турыстычных злётаў спадабалася адразу. І да таго ж па некалькi прычынах. З аднаго боку, злёты давалi шанц правесцi колькi дзён на прыродзе, магчымасць прадэманстраваць сваю спартыўную падрыхтоўку. А з iншага стала зразумела: толькi так калектыў самага буйнага банка краiны можа стаць адной камандай. Нездарма знаёмствы прадстаўнiкоў розных фiлiялаў, нефармальныя сустрэчы i, вядома ж, самi спаборнiцтвы прыносяць нават крыху нечаканы, але прыемны вынiк: штогод пасля турзлётаў утвараецца некалькi "банкаўскiх" сем'яў.

 

На конкурсе "Кулінарны паядынак".

- Пасля вядомага аб'яднання станаўленне цяперашняга "Беларусбанка" пачалося ў 1996 годзе, тады ж з'явiлiся новыя падыходы, стаў фармiравацца па сутнасцi новы калектыў, - адзначае старшыня аб'яднанай прафсаюзнай арганiзацыi банка Наталля Петрачкова. - Прычым у гэтым плане вялiкую ролю адыграла стаўка на сацыяльныя праграмы, i ў тым лiку - на спорт, дзякуючы якому мацнее карпаратыўны дух, паляпшаецца ўзаемаразуменне, раскрываюцца таленты, павышаецца працаздольнасць. Да слова, усе дзесяць гадоў нашы турзлёты праходзiлi ў розных рэгiёнах Беларусi, i такая практыка ўзнiкла невыпадкова - гэта дазваляе яшчэ лепш пазнаць нашу краiну i нашых людзей, атрымаць добрую энергетыку для нiбыта сухой, але вельмi цiкавай банкаўскай работы.

Стаўленне да спорту i ладу жыцця тут было асаблiвым заўсёды, аднак менавiта цяпер з'явiлiся i новыя напрамкi. Сёлета, у Год здароўя, праходзяць поўныя медыцынскiя абследаваннi работнiкі банка. Прынята рашэнне аб забароне курэння на працоўных месцах. А ў будучым мяркуецца распачаць яшчэ адну даволi цiкавую акцыю - запрасiць урачоў i... аказаць дапамогу ўсiм тым, хто хацеў бы адмовiцца ад тытунёвай звычкi, але зрабiць гэта самастойна не можа.

- Ужо падчас прыёму на працу мы спрабуем вызначыць спартыўныя прыярытэты, - працягвае Наталля Петрачкова. - А потым прапануем: ёсць жаданне наведваць басейн, займацца аэробiкай, футболам, валейболам, хакеем цi тэнiсам - калi ласка, усе выдаткi аплацiць прафкам. I стымул спрацоўвае - ужо сёлета колькасць нашых спартыўных секцый павялiчылася амаль на трэць.

Уласныя спартыўныя пляцоўкi, залы i санаторыi - аргументы таксама не апошнiя. Пры гэтым, як паведамiў намеснiк старшынi праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Iван Козел, у будучым у раёне праспекта Дзяржынскага сталiцы плануецца пабудаваць сучасны спартыўны комплекс з басейнам. Найперш ён будзе разлiчаны на работнiкаў банка - iх колькасць у горадзе складае каля 6 тыс. чалавек. Але цалкам верагодна, што карыстацца новым аб'ектам будуць i iншыя мiнчане.

Дарэчы, нялiшне заўважыць, што "Беларусбанк" традыцыйна ўкладвае значныя сродкi ў развiццё спартыўнай iнфраструктуры краiны, аказвае спонсарскую дапамогу ў правядзеннi самых розных нацыянальных i мiжнародных спаборнiцтваў. А зусiм нядаўна, напярэдаднi летнiх Алiмпiйскiх гульняў у Пекiне, банк стаў афiцыйным партнёрам Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта. Прычым у сваю чаргу не застаўся ўбаку i НАК, якi прадаставiў удзельнiкам турзлёту чатыры спецыяльныя прызы - "За алiмпiйскi характар", "За волю да перамогi", "Самаму моцнаму i вынослiваму", а таксама "За знаходлiвасць i кемлiвасць".

...Памыляецца той, хто думае, нiбыта банкiр ведае толькi лiчбы: перацягванне каната, валейбол, модны зараз пейнтбол, аэробiка - справы тут добра знаёмыя. Асобны турнiр-мнагабор'е быў падрыхтаваны для кiраўнiкоў. Зрэшты, не меншым вiдовiшчам стала камбiнаваная эстафета з пераадоленнем перашкод па-пластунску, кiданнем мяча ў карзiну i скокамi ў мяшках. А добрым "гарнiрам" да ўсяго гэтага аказалiся кулiнарны паядынак (прыгатаванне страў з абсалютна аднолькавых набораў прадуктаў), конкурс "Спяваючы офiс", прэзентацыя турысцкiх лагераў, спаборнiцтва ў музычным экспромце... Словам, было ўсё: i фантазiя, i азарт, i ўпартая барацьба, i свае пераможцы. У прыватнасцi, першае месца ў агульнакамандным залiку заняў сталiчны фiлiял № 527, другое - каманда цэнтральнага апарату, а трэцяе - фiлiял № 529. Не было толькi прайграўшых, бо ў адрозненне ад вялiкага спорту тут быў i застаецца зусiм iншы прынцып: галоўнае - удзел.

На мiнулыя выхадныя на турыстычны злёт сабралiся не толькi мiнчане, у гэтыя ж днi аналагiчныя спаборнiцтвы сярод работнiкаў "Беларусбанка" прайшлi таксама ў Гомельскай, Магiлёўскай i Мiнскай абласцях. А значыць, наперадзе не менш адметная i зноў-такi традыцыйная падзея - злёт рэспублiканскi. Сёлета ён пройдзе з 25 па 27 лiпеня каля возера Гаць пад Баранавiчамi.

Сяргей ГРЫБ

/ / Не цыгарэта, а... эстафета ("Звязда", 16.07.2008)