Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вернуться на страницу

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

Акция! Снижение процентной ставки по овердрафту!

Акция! Снижение процентной ставки по овердрафту!

Наполни лето музыкой в рекламной игре с Visa и Беларусбанк!

Наполни лето музыкой в рекламной игре с Visa и Беларусбанк!

«Беларусбанк» предлагает новые выпуски ИНТЕРНЕТ-ОБЛИГАЦИЙ!

«Беларусбанк» предлагает новые выпуски ИНТЕРНЕТ-ОБЛИГАЦИЙ!

Новые выпуски облигаций банка в долларах США

Новые выпуски облигаций банка в долларах США

Кредит на рефинансирование «Удачное обновление»

Кредит на рефинансирование «Удачное обновление»

Карта рассрочки «Магнит» - притягательный набор преимуществ!

Карта рассрочки «Магнит» - притягательный набор преимуществ!

Клуб «Карт-бланш» - карта выгодных путешествий!

Клуб «Карт-бланш» - карта выгодных путешествий!

Клуб #настарт - следуй за выгодными онлайн-покупками!

Клуб #настарт - следуй за выгодными онлайн-покупками!

Клуб «Бархат» - экономьте и приумножайте!

Клуб «Бархат» - экономьте и приумножайте!

Карточка Mastercard ОАО «АСБ Беларусбанк» дарит месяц подписки от MEGOGO!

Карточка Mastercard ОАО «АСБ Беларусбанк» дарит месяц подписки от MEGOGO!

КРЕДИТЫ НА ПРИОБРЕТЕНИЕ АВТОМОБИЛЕЙ

КРЕДИТЫ НА ПРИОБРЕТЕНИЕ АВТОМОБИЛЕЙ

Комплексный банковский продукт «Свободный выбор»

Комплексный банковский продукт «Свободный выбор»

КРЕДИТ на потребительские нужды без поручителей

КРЕДИТ на потребительские нужды без поручителей

  • Преимущества VIP-обслуживания

    Преимущества VIP-обслуживания

    Конфиденциальность, индивидуальный подход и высокий уровень удобства обслуживания

  • Премиальные карты

    Премиальные карты

    Карточки с уникальными возможностями для клиентов, которые часто путешествуют, ценят комфорт и высокий уровень сервиса

  • Доверительное управление

    Доверительное управление

    Доверительное управление - повышение доходности от размещения свободных денежных средств

  • Индивидуальные банковские сейфы

    Индивидуальные банковские сейфы

    Индивидуальные депозитные сейфы для хранения документов и ценностей - это один из самых безопасных и удобных для Вас способов хранения ценностей

Сервис проверки контрагентов

Сервис проверки контрагентов

Новое предложение – специально для индивидуальных предпринимателей!

Новое предложение – специально для индивидуальных предпринимателей!

Принимайте платежи по карточкам с помощью мобильного устройства

Принимайте платежи по карточкам с помощью мобильного устройства

Программа поддержки субъектов малого и среднего бизнеса

Программа поддержки субъектов малого и среднего бизнеса

Комплексная поддержка бизнеса

Комплексная поддержка бизнеса

Услуги центра клиентской поддержки ОАО "АСБ Беларусбанк"

Услуги центра клиентской поддержки ОАО "АСБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбивает мифы об аккредитивах

Беларусбанк разбивает мифы об аккредитивах

Торговое финансирование

Торговое финансирование

  • Филиальная
    сеть
  • Интернет-
    банкинг
  • М-банкинг
  • Клиент-банк
    (WEB)
  • Онлайн заявки,
    путеводитель
    по услугам
  • 147

Уладзiмiр ЗАНЬКО: Багацце «Беларусбанка» — яго прафесiяналы» ("Звязда", 15.06.2006 г.)

15.06.2006

Задачы, якія стаяць сёння перад банкаўскай сiстэмай Беларусi, куды больш складаныя, чым у недалёкiм мiнулым. Калi нехта мяркуе, што зараз банкi займаюцца толькi зберажэннем капiталу i абмяжоўваюцца наборам стандартных аперацый, то ён некалькi памыляецца. Банкаўскiм спецыялiстам даводзiцца таксама кiраваць фiнансавымi патокамi, граматна размяшчаць грашовыя рэсурсы, каб не нанесцi ўрону айчынным прамысловым гiгантам i малым прадпрыемствам, i таму на гэтых людзях ляжыць высокая адказнасць. Вялiкую ролю iграюць банкi, або як трапна заўважана «крывяносная сiстэма» эканомiкi, i ў крэдытаваннi будаўнiцтва жылля, крэдытаваннi мноства дзяржаўных праграм. Зразумела, што выконваць усё вышэйзгаданае магчыма толькi ў тым выпадку, калi ў банку працуюць сапраўдныя прафесiяналы. Як, напрыклад, у ААБ «Беларусбанк», якi валодае рэпутацыяй надзейнага, стабiльнага i паспяховага банка. А таму аб некаторых сакрэтах падбору супрацоўнiкаў у гэту фiнансавую ўстанову мы вырашылi пагутарыць з намеснiкам старшынi праўлення — дырэктарам дэпартамента персаналу ААБ «Беларусбанк» Уладзiмiрам ЗАНЬКО.

— Уладзiмiр Аляксандравiч, стабiльнасць i надзейнасць работы банка ў многiм залежыць ад каманды, якая тут працуе. Мяркуючы па вынiках, якiх дасягнуў «Беларусбанк», у вас падабраўся прафесiйны калектыў...

— Адразу зазначу, што банк — вельмi сур’ёзная структура, i працаваць у iм павiнны вельмi надзейныя, прыстойныя i высокаадукаваныя спецыялiсты-прафесiяналы, якiя могуць ажыццяўляць адпаведныя банкаўскiя аперацыi без пэўнай ступенi рызыкi. Гэта значыць, iснуе блок пэўных банкаўскiх тэхналогiй, што схiльны да крэдытных рызык, ёсць працэсы, якiя зараз можна здзейснiць за адну секунду, i тым самым нанесцi сур’ёзны ўрон не толькi структуры банкаўскай сiстэмы, але i эканомiцы краiны ў цэлым. Таму ў банк падбiраецца сур’ёзная, стабiльная i квалiфiкаваная каманда.

Натуральна, каб вызначыць тое, якiм чынам правiльна падабраць людзей на гэту адказную працу, мы два з паловай гады таму ўкаранiлi свае квалiфiкацыйныя патрабаваннi да работнiкаў банка. Заўважу, што нi адна банкаўская структура ў той час такiмi пытаннямi не займалася. У адрозненне ад простых службовых iнструкцый, што пералiчваюць службовыя абавязкi кiраўнiкоў i спецыялiстаў, мы ў гэтым дакуменце падрабязна распiсалi, якой адукацыяй, квалiфiкацыяй, асабiстымi якасцямi павiнен валодаць работнiк адпаведнай пасады ў адпаведным структурным падраздзяленнi — эканамiсты, бухгалтарскiя, аперацыйна-касавыя работнiкi... I з улiкам гэтага ў банк мы падбiралi людзей на конкурснай аснове. У тым выпадку, калi работнiк адпавядаў патрабаванням, мы яго тэсцiравалi. Тэсцiраванне ўключае ў сябе шэраг неабходных прафесiйных пытанняў, на якiя павiнен адказаць наш будучы работнiк. Затым ён праходзiць псiхалагiчнае тэсцiраванне, якое праводзяць працуючыя ў банку прафесiйныя псiхолагi. Па вынiках прафесiйнага i псiхалагiчнага тэсцiравання запаўняюцца дакументы: яны паступаюць да кiраўнiка той структуры, якi прымае работнiкаў у свой напрамак дзейнасцi. Потым праходзiць гутарка: спачатку на ўзроўнi начальнiка аддзела, потым планка падымаецца ўсё вышэй i вышэй, вядзецца аналiз магчымасцяў работнiка. У тым выпадку, калi кiраўнiк бачыць, што сёння недастаткова тых ведаў, якiя паказаў саiскальнiк падчас тэсцiравання, ён даручае апошняму, напрыклад, напiсаць i абаранiць рэферат на канкрэтную тэму. На ўзроўнi цэнтральнага апарату банка ў гэтым плане мы дабiлiся неблагiх паказчыкаў.

Калi мы гаворым аб прафесiяналiзме, патрэбна весцi гутарку аб адукацыйным узроўнi, якi сёння ёсць у банку. Ён у нас складае каля 69 працэнтаў, гэта значыць, мы маем дастаткова высокi адукацыйны ўзровень, улiчваючы, што пасля аб’яднання «Беларусбанка» з Ашчадбанкам асяроддзе прафесiяналiзму было вельмi нiзкае. У той час прынцып работы Ашчадбанка быў вельмi просты — гэта камунальныя плацяжы, укладныя аперацыi i практычна больш нiякiмi пытаннямi ён не займаўся. Працавалi ж у Ашчадным банку пераважна людзi, якiя скончылi Пiнскi ўлiкова-крэдытны цi Мiнскi фiнансава-эканамiчны тэхнiкумы, вышэйшую адукацыю мелi адзiнкi. З 2000 года мы сталi вельмi сур’ёзна падыходзiць да пытання фармiравання той каманды прафесiяналаў, якая павiнна быць у нашым банку, i паднялi планку вышэйшай адукацыi работнiкаў з 43 да 69 працэнтаў.

Ёсць у нас i iншы паказчык — адпаведнасць квалiфiкацыйным патрабаванням вышэйшай адукацыi. Гэта планка сёння ў нас складае каля 40 працэнтаў, гэта значыць, столькi работнiкаў у нашай сiстэме маюць вышэйшую адукацыю, якая адпавядае квалiфiкацыйным патрабаванням банкаўскага профiлю. Гэта невысокi працэнт. Чаму? Усе ведаюць, што «Беларусбанк» — сiстэма так званай ашчаднай справы, i ўсе нашы ўстановы займаюцца пытаннямi па працы з насельнiцтвам. Таму недзе 34 працэнты (каля 8 тысяч чалавек) у нашай сiстэме — гэта аперацыйна-касавыя работнiкi. З улiкам квалiфiкацыйных патрабаванняў гэта асяроддзе мае не толькi сярэднi ўзровень адукацыi, але i вышэйшы.

Безумоўна, тое, што ў банк падбiраецца калектыў работнiкаў, якiя адпавядаюць прафесiйным патрабаванням, дае плён. Калi весцi гутарку аб рэгiянальным узроўнi, то па адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням вельмi добра выглядае Гродзенскае абласное ўпраўленне, нядрэнна падрыхтаваны кадры i Магiлёўскага абласнога ўпраўлення. Да супрацоўнiкаў цэнтральнага апарату патрабаваннi самыя высокiя i жорсткiя — гэта мозг банка, уся стратэгiя дзейнасцi банка, а таму больш за 80 працэнтаў работнiкаў маюць вышэйшую адукацыю.

Наогул, каб сфармiраваць больш прымальны калектыў кiраўнiкоў, у нас выпрацаваны таксама пэўныя падыходы. У «Беларусбанка» недзе 120 фiлiялаў, 1800 аддзяленняў i, натуральна, кiраваць сiстэмай банкаўскай справы павiнны прафесiяналы. Мiж iншым, былi выпадкi, калi кiраўнiкi фiлiяльнай сеткi нашага банка не мелi банкаўскай адукацыi. З моманту аб’яднання з Ашчадбанкам патрабаваннi сталi больш высокiя.

Сёння ў сiстэме «Беларусбанка» пераважная большасць кiруючага саставу — прафесiяналы менавiта банкаўскага профiлю, якiя маюць багаж вопыту i ведаў мiнулых гадоў, i па аб’ектыўных прычынах добра кiруюць фiлiяламi.

У сiстэме «Беларусбанка» сёння працуюць больш за 24 тысячы супрацоўнiкаў. Гэта вялiкая армiя, а сярэднi ўзрост яе работнiкаў складае 36 гадоў, сярэднi ўзрост кiруючага саставу каля 40 гадоў. Асабiста мне падаецца ўзрост кiраўнiкоў крыху завышаным. З улiкам кадравай палiтыкi банка, а таксама ў дзяржаве, мы паступова iмкнёмся амалоджваць нашы кiруючыя кадры — маладым трэба даваць магчымасць iсцi наперад.

— А адкуль да вас прыходзяць спецыялiсты? Гэта больш моладзь пасля заканчэння навучальных устаноў цi прафесiяналы, якiх вы прыцягваеце збоку?

— Нам даводзiцца пастаянна працаваць над фармiраваннем якаснага асяроддзя персаналу, рыхтаваць супрацоўнiкаў банка, амалоджваць калектыў. Як правiла, мы на гэтым шляху даўно i паспяхова супрацоўнiчаем з вядучымi навучальнымi ўстановамi рэспублiкi, што рыхтуюць спецыялiстаў банкаўскага профiлю: Беларускiм дзяржаўным эканамiчным унiверсiтэтам, БДУ, Мiнскiм фiнансава-эканамiчным i Пiнскiм банкаўскiм каледжамi i iншымi. Iх выпускнiкi маюць добрую тэарэтычную падрыхтоўку, хутка адаптуюцца на працоўных месцах. 5—6 гадоў таму мы ўзмоцнена рыхтавалi спецыялiстаў для нашай сiстэмы, аплачвалi iх вучобу i бывала, што ў год падрыхтоўвалi такiм чынам да 800 чалавек. Зараз за кошт сродкаў банка мы рыхтуем каля 40 чалавек, таму што ў рэспублiцы шмат устаноў, выпускнiкi якiх маюць эканамiчную адукацыю. Нам застаецца толькi крыху перапрафiлiраваць iх на ўзроўнi нашай структуры, правесцi з iмi некалькi заняткаў, i людзi пераходзяць з аднаго ўзроўню эканамiчнай дзейнасцi на iншы. Гэта сур’ёзна памяншае нашы затраты.

— Адным з крытэрыяў працы кадравай службы з’яўляецца цякучасць кадраў. На якiм узроўнi яна ў вашай установе?

— Зараз прыкладна 7 працэнтаў, а да 2010 года плануем гэты паказчык давесцi да 4 працэнтаў. Гэта нармальны паказчык, якi характарызуе працу стабiльнага калектыву па пытаннях яго якасцi, адносiнаў да працы, i мабыць, сiстэмы аплаты працы, псiхалагiчных узаемаадносiнаў. Нiхто сёння ў нас не замiнае спецыялiсту падымацца ўверх па службовай лесвiцы, ёсць кантрактная сiстэма наймання. Калi работнiку не падабаецца парадак працы, то з заканчэннем кантракта ён пакiдае банк. Крыху вышэйшы паказчык цякучасцi аперацыйна-касавых работнiкаў, асаблiва ў абласных цэнтрах i Мiнску. Можна пагадзiцца з тым, што iх праца цяжкая: гэта той напрамак, якi аказвае першую паслугу нашаму насельнiцтву. Iм даводзiцца сутыкацца з людзьмi, якiя прадстаўляюць розныя пласты насельнiцтва. Таму мы стараемся, каб людзi, што прыходзяць на гэты ўчастак, адчувалi сябе камфортна, ствараем для гэтага ўсе ўмовы. Дарэчы, аплата працы аперацыйна-касавых работнiкаў з улiкам спецыфiкi працы дастойная — каля 270 долараў ЗША. А вось што датычыцца аб’ёмаў выконваемай iмi працы, нагрузкi — яны вялiкiя, а таму iншы чалавек i прымае рашэнне аб звальненнi. Бывае так, што з-за некаторых працоўных момантаў людзi проста псiхалагiчна не вытрымлiваюць. Застаюцца на гэтым адказным участку супрацоўнiкi, якiя адпрацавалi ў сiстэме больш за 10 гадоў. Гэта наш залаты фонд. Аднак, на жаль, не заўсёды людзi са стажам могуць стварыць такiя ўмовы для аказання паслуг насельнiцтву, якiя ўласцiвыя моладзi, што прыходзiць. Да прыкладу, за шмат гадоў касiр прызвычаiлася працаваць у рэжыме «грошы-плацёж».

Моладзь жа, якая прыходзiць, разумее, што такое банкаўскiя паслугi, банкаўскiя тэхналогii, праграмны прадукт, як сёння прыцягнуць клiента, якiя для гэтага стварыць умовы. Мы iмкнёмся да таго, каб у сiстэме аддзяленняў працавалi спецыялiсты з вышэйшай адукацыяй. Для гэтага было прынята рашэнне, згодна з якiм у маладога спецыялiста, што прыйшоў працаваць у аддзяленне, ёсць перспектывы росту. Напачатку ён працуе тут спецыялiстам (заўважым, не касiрам, а менавiта спецыялiстам). Праз тры гады ён ужо спецыялiст першай катэгорыi. Яшчэ праз тры — вядучы спецыялiст, далей — галоўны спецыялiст. Гэта значыць, працуючы сёння ў аддзяленнях, малады чалавек можа стаць галоўным спецыялiстам. А гэта — i зарплата вышэйшая, i з’яўляецца магчымасць рухаць маладога спецыялiста на працу далей.

Работнiкi аддзяленняў — гэта нашы рэзервiсты для працы ў фiлiяльных офiсах. Раней такога не было. На мой погляд, нiводны з банкаў у нашай рэспублiцы не мае такой арганiзацыi кар’ернага росту, якая дзейнiчае ў «Беларусбанку». Шмат спецыялiстаў прыходзяць да нас з iншых банкаў, калi бачаць, што па месцы мiнулай працы перспектыў з кар’ерай у iх няма.

Мы прынялi праграму развiцця персаналу да 2010 года, дзе закранаюцца ўсе бакi працы з людзьмi — працэсы наймання, звальнення, навучання, падрыхтоўкi нашых спецыялiстаў, закранаюцца ў дакуменце i пытаннi кар’ернага росту. Людзi павiнны бачыць, што ў нашым банку кар’еру зрабiць магчыма. I з улiкам гэтага яны павiнны разумець, што калi ў чалавека ёсць задаткi быць кiраўнiком, i ён сябе бачыць iм, то для гэтага ў «Беларусбанку» створаны ўсе ўмовы.

— Уладзiмiр Аляксандравiч, якiм чынам заахвочваюцца лепшыя спецыялiсты «Беларусбанка? I ў чым канкрэтная iх заслуга: у прыцягненнi клiентуры, у якасцi паслуг, што прадастаўляюцца?

— У сваiм банку мы дабiваемся таго, што грошы трэба зарабляць. Раней мы чулi словы, накшталт — я атрымала палучку. Што такое палучка? Гэта прыйсцi i атрымаць грошы нi за што. Так было. Сёння зусiм iншая пазiцыя ў кiраўнiкоў i работнiкаў банка: паўтаруся, грошы трэба зарабляць сваёй працай. У кожнага спецыялiста, у залежнасцi ад яго ўзроўню, ёсць службовы аклад. Натуральна, калi спецыялiстамi выконваюцца i перавыконваюцца планавыя паказчыкi, яны прэмiруюцца. Ёсць палажэнне аб прэмiраваннi, прынятае праўленнем i ўзгодненае з назiральным саветам, дзе закладзены асноўныя паказчыкi прэмiравання работнiкаў. Ёсць, канешне, i такое паняцце, як пытанне прыцягнення клiентуры, але яно блiжэй да тых работнiкаў, якiя займаюцца абслугоўваннем карпаратыўнага бiзнэсу. На банкаўскiм рынку клiентура зараз абслугоўваецца на ўсiх узроўнях банкаўскай сiстэмы. I, зразумела, клiент мае права сам выбiраць банк.

— За кошт якiх крынiц можа прыцягвацца клiент?

— Натуральна, калi ў нас высокая якасць абслугоўвання, аператыўнасць, хуткасць, менш мiтуснi па афармленню дагаворных адносiнаў, то клiенту гэта вельмi выгадна: ён працуе на ўзроўнi ажыццяўлення актыўных аперацый. I калi той жа працэс пераводу грашовых рэсурсаў зацягваецца, клiент проста сыходзiць з банка. Таму стаiць задача: як прыцягнуць клiента i пакiнуць у сябе. Тут самы першы тэзiс — якаснае абслугоўванне, другi — знешняе афармленне i iмiдж банкаўскай структуры. Апошнi заключаецца ў афармленнi нашых iнтэр’ераў. Ну як, напрыкад, клiент VIP-класа можа прыйсцi ва ўбогае памяшканне, дзе рамонт не праводзiўся гадоў 15—20, дзе не створаны ўмовы для таго асяроддзя зносiнаў, якiя павiнны быць на ўзроўнi карпаратыўных адносiнаў з клiентам. Таму мы патрабуем, каб нашы аддзяленнi, фiлiялы былi прыведзены ў належны стан. А для гэтага патрэбны вялiкiя сродкi.

Сярод нашых падраздзяленняў праводзяцца нават конкурсы, у якiх у разлiк бяруцца як паказчыкi працы, так i вонкавая прыгажосць, прыгажосць унутраных iнтэр’ераў, якасць абслугоўвання. Гэта стымуляцыя працы нашых калектываў i ў той жа час i працэс прыцягнення клiентаў.

Рэклама таксама сур’ёзны прадукт, якi пашырае клiенцкую базу. Намi зроблена шмат добрых брэндаў, да прыкладу, рэклама беларускiх спартсменаў, падтрымка культурна-масавых i спартыўна-масавых мерапрыемстваў, спартыўных каманд, лячэнне людзей са складанымi захворваннямi, лячэнне дзяцей i iнш. Мiж iншым, за два апошнiя гады мы практычна рэканструявалi 25 i пабудавалi 6 будынкаў фiлiялаў «Беларусбанка», гэта значыць, уведзены ў дзеянне новыя будынкi, што, мiж iншым, пацягнула вялiкiя затраты. Канешне, гэта павiнна акупляцца, акупляцца ўдвайне — i для дзяржавы, i для банкаўскай структуры. Таму, як я сказаў вышэй, працэс прыцягнення клiента — сур’ёзны працэс, i над iм працуюць усе нашы структуры. Аднак асноўная мiсiя па ім ускладваецца на наш дэпартамент, таму што сёння мы з’яўляемся той структурай, якая вядзе i суправаджае працэс навучання нашых спецыялiстаў.

— А як у вас вядзецца работа з маладымi спецыялiстамi, вырашаюцца iх сацыяльныя праблемы?

— У «Беларусбанку» гэтае пытанне вельмi актуальнае. Мы яго ў пэўнай ступенi звязваем з замацаваннем маладых спецыялiстаў на ўзроўнi тэрытарыяльных рэгiёнаў. Iснуе такая праблема.

— I ў чым яна заключаецца?

— Сёння малады чалавек вельмi хутка прызвычайваецца да добрых падыходаў да жыцця, адрознiвае добрае ад дрэннага. I думае, што самая лепшая перспектыва чакае яго наперадзе. На жаль, гэта крыху не так. У Пiнскiм вышэйшым банкаўскiм каледжы зараз створаны ўсе ўмовы для атрымання прафесiйнай адукацыi i для развiцця сацыяльнай сферы студэнтаў. Яны пражываюць у камфартабельных умовах, у iх ёсць тэлевiзары, халадзiльнiкi, жывуць студэнты ў пакоях па два чалавекi. Пасля ж таго, як мы запрашаем iх на працу, i яны прыязджаюць у вёску, то сутыкаюцца з праблемамi, накшталт — ёсць жыллё, а той жа самай пральнай машыны няма. Задача нашых абласных i тэрытарыяльных упраўленняў заключаецца ў тым, каб стварыць належныя ўмовы пражывання маладым спецыялiстам. Сёння мы ставiм задачу больш за 80 працэнтаў замацаванасцi маладых спецыялiстаў па сiстэме. Гэта не сто працэнтаў па аб’ектыўных прычынах. Праблема ў тым, што ў большасцi пасёлкаў гарадскога тыпу зараз не будуецца жыллё, няма ЖБК i нават адсутнiчае другасны рынак жылля. У такiм выпадку «Беларусбанк» знаходзiць спецыялiсту кватэру, аплачвае 50—100 працэнтаў ад кошту пражывання. Мы нават гатовы выдаваць крэдыт маладым работнiкам на будаўнiцтва, аднак яны часцяком адмаўляюцца яго браць i будаваць жыллё, лiчачы, што гэта iм нявыгадна, або па iншых аб’ектыўных прычынах.

Летась мы прынялi на працу 1073 маладых спецыялiстаў. Што датычыцца размеркавання выпускнiкоў эканамiчных навучальных устаноў, то ў гэтым плане вельмi вялiкiя магчымасцi ў нашых мiнскiх фiлiялах, дзе ў спецыялiстах ёсць патрэбнасць. А вось найменшая патрэбнасць у работнiках, напрыклад, у Магiлёўскай вобласцi, i цякучасць кадраў там найменшая — каля 1,5—2 працэнтаў. Гэта сведчыць аб стабiльным калектыве, яго добрай падрыхтоўцы i дастойнай сацыяльнай атмасферы.

— Уладзiмiр Аляксандравiч, вельмi важна, калi ў калектыве працуюць не толькi прафесiйныя, але здаровыя целам i духам людзi. У гэтай сувязi такое пытанне: цi ўдзяляецца ўвага здароўю i здароваму ладу жыцця супрацоўнiкаў банка?

— Так склалася, што на момант аб’яднання з Ашчадбанкам у нас не было ўласных баз адпачынку. А праца ў нашых спецыялiстаў напружаная, таму сёння мы вырашаем гэту праблему. Мы ўжо заканчваем будаўнiцтва аздараўленчага комплексу ААБ «Спадарожнiк» на Нарачы, узвялi сучасны комплекс у Крупенiна Вiцебскай вобласцi, у гэтым годзе паспрабуем здаць у эксплуатацыю нашу базу адпачынку ў вёсцы Волкi Брэсцкага раёна. Акрамя таго, перыядычна ў вольны час работнiкi наведваюць басейны, аздараўленчыя комплексы i цэнтры... Добрай традыцыяй банка сталi зiмнiя i летнiя турыстычныя злёты, у якiх бяруць удзел больш як 1100 работнiкаў нашай сiстэмы. Мы актыўна ўдзельнiчаем у спартыўных мерапрыемствах, якiя праводзяцца на ўсiх узроўнях. Мiж iншым, летась мы занялi пятае месца на спартыўным мерапрыемстве, прысвечаным Дню Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь з удзелам кiраўнiка дзяржавы, а на «Мiнскай лыжнi-2006» каманда банка заняла прызавое 3-е месца. Нядаўна заваявалi першае па бiльярду i першае месца па дартсу ў праграме спартакiяды г. Мiнска сярод працоўных калектываў.

Каб зрабiць больш разнастайнай працу калектыву, вялiкую ўвагу мы ўдзяляем культурна-масавым мерапрыемствам, якiя найлепш яднаюць спецыялiстаў. У «Беларусбанку» працуе шмат здольных людзей. Напрыклад, летась мы правялi рэспублiканскi конкурс калектываў мастацкай самадзейнасцi банка, i высветлiлася, што талентаў у нас шмат. Не забываем i пра нашых дзяцей. Да 60-годдзя Вялiкай Перамогi правялi Рэспублiканскi фестываль дзiцячай мастацкай творчасцi. Па-першае, гэта павышэнне прэстыжу ўстановы, дзе працуюць iх бацькi, па-другое, адраджэнне лепшых культурных традыцый краiны. I, трэба заўважыць, мы выявiлi мноства цудоўных мастакоў, вакалiстаў...

У цэлым хацелася б адзначыць, што праца з людзьмi — вельмi сур’ёзны напрамак у «Беларусбанку». Шмат увагi яму ўдзяляецца i структурай дэпартамента персаналу, i кiраўнiцтвам усiх падраздзяленняў. Намi распрацаваны i вызначаны карпаратыўныя каштоўнасцi, этычныя правiлы адносiнаў, патрабаванняў да iмiджу работнiка банка. Усе гэтыя палажэннi былi замацаваны ў прынятым у банку Кодэксе прафесiйнай этыкi работнiка ААБ «Беларусбанк». Складовай карпаратыўнай культуры з’яўляецца i праца банка з грамадскiмi аб’яднаннямi, з ветэранскай арганiзацыяй. Нашай ветэранскай арганiзацыi больш за 10 гадоў. З кожным яе членам мы працуем пастаянна i адрасна, у адпаведнасцi з праграмай «Клопат». Перспектыўная мэта банка — стварыць галiновую арганiзацыю Беларускага саюза жанчын ААБ «Беларусбанк», тым больш, што наш калектыў на 80 працэнтаў — жаночы, i гэту арганiзацыю ў рэспублiцы ўзначальвае старшыня праўлення нашага банка Надзея Андрэеўна Ермакова. Гэта для нас вельмi прэстыжна. Акрамя таго, у банку дзейнiчае прафсаюзная арганiзацыя, мы стварылi галiновы БРСМ ААБ «Беларусбанк». Сёння актыў БРСМ банка арганiзуе на месцах шматлiкiя мерапрыемствы сацыяльнага i iдэалагiчнага плана, шэфскiя канцэрты, спартакiяды, конкурсы.

Вынiкi працы «Беларусбанка» не застаюцца незаўважанымi i для замежных экспертаў. Так, рэйтынг банка, якi ўстанаўлiваецца вядомым агенцтвам «Фiтч Рэйтынг», у чарговы раз быў павышаны, аб чым сведчыць ацэнка вынікаў працы: «Беларусбанк» перайшоў на iншы, больш высокi ўзровень.

У нас, канешне, прад’яўляюцца да супрацоўнiкаў банка павышаныя патрабаваннi, але сёння ўжо нельга працаваць па-iншаму. ААБ «Беларусбанк» жыве не толькi сённяшнiм днём, але i днём будучым, робячы стаўку на высокапрафесiйных спецыялiстаў. Толькi адукаваныя, працаздольныя творчыя i iнiцыятыўныя работнiкi змогуць заваяваць давер клiентаў.

Iгар ШЧУЧЭНКА, Віктар ПАЗНЯКОЎ,

фота Марыі ЖЫЛІНСКАЙ

"Звязда", 15 чэрвеня 2006 г.

/ / Уладзiмiр ЗАНЬКО: Багацце «Беларусбанка» — яго прафесiяналы» ("Звязда", 15.06.2006 г.)