Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вернуться на страницу

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

Акция! Снижение процентной ставки по овердрафту!

Акция! Снижение процентной ставки по овердрафту!

Наполни лето музыкой в рекламной игре с Visa и Беларусбанк!

Наполни лето музыкой в рекламной игре с Visa и Беларусбанк!

«Беларусбанк» предлагает новые выпуски ИНТЕРНЕТ-ОБЛИГАЦИЙ!

«Беларусбанк» предлагает новые выпуски ИНТЕРНЕТ-ОБЛИГАЦИЙ!

Новые выпуски облигаций банка в долларах США

Новые выпуски облигаций банка в долларах США

Кредит на рефинансирование «Удачное обновление»

Кредит на рефинансирование «Удачное обновление»

Карта рассрочки «Магнит» - притягательный набор преимуществ!

Карта рассрочки «Магнит» - притягательный набор преимуществ!

Клуб «Карт-бланш» - карта выгодных путешествий!

Клуб «Карт-бланш» - карта выгодных путешествий!

Клуб #настарт - следуй за выгодными онлайн-покупками!

Клуб #настарт - следуй за выгодными онлайн-покупками!

Клуб «Бархат» - экономьте и приумножайте!

Клуб «Бархат» - экономьте и приумножайте!

Карточка Mastercard ОАО «АСБ Беларусбанк» дарит месяц подписки от MEGOGO!

Карточка Mastercard ОАО «АСБ Беларусбанк» дарит месяц подписки от MEGOGO!

КРЕДИТЫ НА ПРИОБРЕТЕНИЕ АВТОМОБИЛЕЙ

КРЕДИТЫ НА ПРИОБРЕТЕНИЕ АВТОМОБИЛЕЙ

Комплексный банковский продукт «Свободный выбор»

Комплексный банковский продукт «Свободный выбор»

КРЕДИТ на потребительские нужды без поручителей

КРЕДИТ на потребительские нужды без поручителей

  • Преимущества VIP-обслуживания

    Преимущества VIP-обслуживания

    Конфиденциальность, индивидуальный подход и высокий уровень удобства обслуживания

  • Премиальные карты

    Премиальные карты

    Карточки с уникальными возможностями для клиентов, которые часто путешествуют, ценят комфорт и высокий уровень сервиса

  • Доверительное управление

    Доверительное управление

    Доверительное управление - повышение доходности от размещения свободных денежных средств

  • Индивидуальные банковские сейфы

    Индивидуальные банковские сейфы

    Индивидуальные депозитные сейфы для хранения документов и ценностей - это один из самых безопасных и удобных для Вас способов хранения ценностей

Сервис проверки контрагентов

Сервис проверки контрагентов

Новое предложение – специально для индивидуальных предпринимателей!

Новое предложение – специально для индивидуальных предпринимателей!

Принимайте платежи по карточкам с помощью мобильного устройства

Принимайте платежи по карточкам с помощью мобильного устройства

Программа поддержки субъектов малого и среднего бизнеса

Программа поддержки субъектов малого и среднего бизнеса

Комплексная поддержка бизнеса

Комплексная поддержка бизнеса

Услуги центра клиентской поддержки ОАО "АСБ Беларусбанк"

Услуги центра клиентской поддержки ОАО "АСБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбивает мифы об аккредитивах

Беларусбанк разбивает мифы об аккредитивах

Торговое финансирование

Торговое финансирование

  • Филиальная
    сеть
  • Интернет-
    банкинг
  • М-банкинг
  • Клиент-банк
    (WEB)
  • Онлайн заявки,
    путеводитель
    по услугам
  • 147

Школка грошыка

Фінансы ад А да Я. Лiтара А
 

А. Абменны пункт

Нацiснiце, каб павялiчыць

А. Акцыя. Акцыянер

Акцыя – каштоўная папера. Яна можа каштаваць частку завода, фабрыкі, фірмы. Чалавек, які мае такія паперы, называецца акцыянер.

Акцыянеры згуртоўваюцца ў акцыянернае таварыства, якое мае права ўдзельнічаць ва ўпраўленні заводам, фабрыкай, фірмай. Прыбытак ад вытворчасці дзеліцца паміж акцыянерамі. Чым больш акцый у чалавека, тым большы яго прыбытак.

А. Авердрафт – гэта банкаўскі крэдыт, які даецца чалавеку на яго картачку, каб дажыць да запрлаты, тэрмінова за нешта расплаціцца.

А. Афшорная зона – гэта нейкая краіна (напрыклад, Кіпр, Швейцарыя), дзе банкі могуць прымаць уклады з любой іншай краіны. Пры гэтым захоўваюць тайну пра гэтыя ўклады.

А. Аферта – гэта публічная працэдура, калі банк мяняе ўмовы захоўвання ўкладаў.

Фінансы ад А да Я. Лiтара Б
 

БАНК

У слове “банк” – чатыры літары. Калі іх правільна разгадаць, то можна багата чаго ўведаць пра банк.

Б – будынак. Правільна, банк – гэта своеасаблівы дом, у якім галоўны ўладар – Грошы. Яны паступаюць туды ад людзей і арганізацый на асобныя рахункі. Захоўваюцца там, “вырошчваюцца” і працуюць. У банку служаць людзі розных прафесій, але ўсіх іх можна назваць БАНКІРАМІ.

А – ахоўнік, абаронца. Дык жа так і ёсць: банк – ахоўвае, сцеражэ, вартуе, беражэ, шануе ўклады асоб фізічных (кожнага чалавека) і юрыдычных (любога калектыву).

Н – накапленні. У банку накопліваецца прыбытак ад тых наяўных грошай, якія пакладзены людзьмі і арганізацыямі на захаванне.

К – капітал, кліенты. Капітал банка – сума грошай, унесеных кліентамі на свае рахункі. Гэта іх агульнае багацце, каштоўнасць, скарб.

Бачыце, БАНК – гэта як бы агульны, усіхні кашалёк, своеасаблівая народная і дзяржаўная скарбонка.

БАНКАМАТ

Кожны з вас, відаць, бачыў банкаматы. А можа, і карыстаўся імі. У “Беларусбанку”, напрыклад, са згоды бацькоў можна атрымаць спецыяльную “Дзіцячую” плацёжную картку ўжо з шасці гадоў.

Банкаматы ўяўляюць сабой маленькія банкі, якія ўстанаўліваюцца ў метро, на вакзалах, у фае будынкаў, дзе шмат людзей. Устаўляеш у электронна-механічную шафу картку, набіраеш свой код і патрэбную суму грошай. Праз лічаныя секунды – атрымлівай гатовенькія купюры.

Праз банкамат можна аплочваць кватэрную плату, расходы на мабільнік, інтэрнэт, іншыя плацяжы.

БІРЖА – гэта фінансавая арганізацыя, якая гандлюе каштоўнымі паперамі. На біржы працуюць БРОКЕРЫ. Гэта біржавыя служачыя, якія праводзяць продаж каштоўных папер сваім кліентам.

БІЗНЕС – такая дзейнасць чалавека, якая прыносіць грашовы прыбытак. Толік, вучань чацвёртага класа адной з мінскіх школ, патлумачыў так: “Назбіраю макулатуры, здам – от і ёсць грошы. Мама папросіць – занясу пустыя бутэлькі на прыёмны пункт – зноў маю грошы. Гэта і ёсць мой бізнес”. На прадпрыемствах, у гандляроў, прадпрымальнікаў – свой бізнес, які вылічваецца вялізнымі сумамі.

Фінансы ад А да Я. Лiтара В
 

В. ВАЛЮТА

Слова “валюта” паходзіць ад старажытнага лацінскага слова “valeo”. Яно азначала – “каштую”. Дык вось чаму ўсе грашовыя адзінкі, якія маюць свой кошт, называюцца валютай.

– У цябе ёсць валюта? – цікавіцца Янка ў сябра.

– Ёсць! – адказвае Толік і нават паказвае. – Глядзі, во гэта нашы, беларускія рублі. Гэта – расійскія. У мяне ёсць адзін амерыканскі долар.

Мудры Грошык дае сябрам заданне разгадаць красворд. Калі правільна ўпісаць адказы ў клеткі па гарызанталі, то па вертыкалі можна прачытаць назву грашовай адзінкі. Ёй карысталіся нашы продкі ў Вялікім Княстве Літоўскім.

  1. Валюта, якая раней, да ўступлення ў Еўрасаюз, была ў Аўстрыі.
  2. Грошы, якімі карыстаюцца палякі.
  3. Грошы еўрапейскіх краін.
  4. Грашовая адзінка В’етнама.

 

Адказы (для нас): 1. донг, 2. еўра, 3. злоты, 4. шылінг.

 Г. ГАРАНТЫЯ БАНКАЎСКАЯ

Янка кажа Мальвіне:

– Дай мне пачытаць тваю кнігу казак. Гарантую вярнуць праз тыдзень.

Гарантыя – гэта парука, залог, умова, абавязак.

Вось і банк мае свае гарантыі перад кліентамі. Захоўвае іх зберажэнні. Налічвае гарантаваныя працэнты. Гарантуе вяртанне ўкладаў.

Існуе нават дзяржаўнае Агенцтва, якое гарантуе разлічыцца з усімі кліентамі, калі банк па нейкіх прычынах перастае існаваць. У нашай краіне дзейнічае Закон “Аб гарантаваным вяртанні банкаўскіх укладаў фізічных асоб”. Бачыце, сябры, грошы – важны капітал і людзей, і банкаў. Ім гарантавана бяспечнае жыццё ў нашай краіне.

Фiнансы ад А да Я. Лiтара Д
 

Д. ДАХОД

Слова “даход” можна разумець так: даходзіць да некага, прыходзіць, хадзіць. Прынёс тата дадому зарплату. Дайшлі грошы да сям’і. Ёсць даход! Такі грашовы прыбытак могуць складаць і маміна зарплата, і бабуліна пенсія, і прададзеныя дачная агародніна ці лішнія хатнія рэчы.Выйгрыш па латарэі – таксама даход.

А вось калі вольныя грошы з сямейнага бюджэту пакласці на захаванне ў банк, то яны стануць ДЭПАЗІТАМ, ДАХОДАМ.

ДЭПАЗІТАРНЫЯ ЯЧЭЙКІ– спецыяльныя сейфікі, камеры ў банку. У іх за невялікую плату можна захоўваць грошы, каштоўныя рэчы, золата ці срэбра, дарагую апаратуру, ключы і г.д.

ДЭПАЗІТАРЫЙ – спецыяльная арганізацыя, якая вядзе ўлік каштоўных папер на рахунках “дэпа”. Гэта накшатлт банка, але не для грошай, а для каштоўных папер.

ДЫВІДЭНДЫ – гэта таксама даход, але не ад чыстых грошай, а ад каштоўных папер – акцый.

ДАЎЖНІК прадпрыемства, арганізацыі ці ўстановы называецца ДЭБІТОРАМ.

ДЭНАМІНАЦЫЯ. Адбываецца тады, калі шмат грошай, не ўлазяць у кашалёк. А іх вартасць нізкая. Адным словам, грошай багата, а за іх мала што можна купіць. Тады змяняецца вартасць грашовых знакаў, каб нацыянальная валюта стала больш стабільнай і каб прасцей было разлічвацца з гандлярамі. Хутка адбудзецца дэнамінацыя беларускага рубля. З’явяцца новыя купюры і нават металічныя манеты.

Фінансы ад А да Я. Лiтара Е
 

Е. Еўра – гэта грошы Еўрапейскага саюза, які аб’ядноўвае амаль усе краіны Еўропы.

Адна з самых “маладых” валют, бо сам Еўрапейскі саюз стварыўся не так даўно. Вядома, што любыя грошы, у тым ліку і еўра, – гэта своеасаблівы тавар, які ацэньвае ўсе астатнія тавары і з’яўляецца сродкам абмену. А цяпер зірніце на карту Еўропы і пералічыце краіны гэтага кантынента. У якіх з іх еўра – асноўная валюта?

З. Зарплата – грашовая аплата працы. Колькасць заробленых грошай залежыць ад таго, якая ў работніка адукацыя, колькі гадоў ён працуе па сваёй прафесіі, як выконвае свае службовыя абавязкі, якую займае пасаду. Пацікаўцеся пра зарплату сваіх бацькоў. Як вы рыхтуеце сябе да дарослага жыцця, да самастойнай працы?

З. Золата – высакародны каштоўны метал, які трапляецца ў розных рудах зямлі. Вучоныя даказваюць, што ў нетрах Беларусі ёсць золата, але яно пакуль не здабываецца. Золата выконвае ролю грошай з далёкай мінуўшчыны. Па яго дзяржаўных запасах мяркуюць пра багацце той ці іншай краіны. Золата захоўваецца і прадаецца ў злітках, манетах. Выкарыстоўваецца ў прамысловасці, медыцыне, для вырабу ювелірных тавараў.

І. Інвестар – гэта чалавек ці арганізацыя, якія маюць капітал (багата грошай) і могуць укласці свае здабыткі ў прамысловасць, будаўніцтва дамоў, дарог, іншыя аб’екты для атрымання прыбытку. Бываюць інвестыцыі дзяржаўныя, прыватныя, унутраныя, замежныя.

 

І. Інкасатар – банкаўскі служачы, які на спецмашыне забяспечвае прывоз наяўных грошай у грошасховішча банка з магазінаў, пошты, кіёскаў і г.д. Інкасатары апрануты ў спецформу, маюць пры сабе зброю.

І. Інтэрнэт-банкінг – аказанне банкаўскіх паслуг праз інтэрнэт. Банкінг кліент можа аплаціць пэўныя плацяжы, атрымаць неабходную інфармацыю пра свой уклад, здзейсніць аперацыі па пераводу грашовых сродкаў з банкаўскай плацёжнай карткай.

Фінансы ад А да Я. Літара К
 

К. Крэдыт – гэта грошы, якія банк выдае кліентам у доўг. Праз пэўны час пазычаную суму трэба абавязкова вярнуць. Але пры гэтым заплаціць банку дадатковую суму. Яна мае назву – працэнт па крэдыту.

Крэдыты бываюць розных відаў. Напрыклад, мэтавыя – на пакупку кватэры, машыны. Банк адсочвае, куды трацяцца яго грошы. А спажывецкі крэдыт чалавек можа патраціць на звычайныя пакупкі.

К. Кліенты крэдытныя – гэта і звычайныя людзі, і фірмы, і заводы, і сельскія гаспадаркі, і будаўнічыя арганізацыі, і бізнесмены. Адным словам, усе, хто пазычае ў банка грошы.

К. Купюра – назва папяровых грошай. Бываюць дробныя купюры і буйныя. Якія вы ведаеце, бачылі, мелі?

К. Капейка – грашовая адзінка, дробная разменная манета. Яна з’яўляецца адной сотай рубля. Капейкі звычайна робяць з металаў, але бываюць і папяровыя.

К. Каштоўныя паперы – гэта акцыі, аблігацыі. Пра акцыі мы расказвалі. А вось аблігацыі, ведайце, – гэта каштоўныя паперы, якія можна купіць у банку. Яны – своеасаблівы від зберажэнняў. Праз нейкі час, скажам, праз год, прыносіце аблігацыі ў банк і атрымліваеце свае грошы назад. Ды плюс яшчэ і працэнты.

К. Кішэнныя грошы – твае грошы, якія бацькі выдаюць на асабістыя патрэбы, напрыклад, купіць у школьным буфеце булачку, сок ці кніжку ў краме. Звычайна ты хаваеш гэтыя грошы ў сваю кішэню. Вось табе і кішэнныя грошы. Навучыся іх беражліва, з карысцю траціць. Ці “слухаюцца” цябе твае кішэнныя грошы?

Фінансы ад А да Я. Лiтары Л, М, Н
 

Л. Лізінг – сучасны і даступны спосаб набыцця дарагіх рэчаў. Лізінг, іншымі словамі, – фінансавая арэнда. Лізінгавая кампанія набывае тое, што вам патрэбна і аддае ў карыстанне, а вы паступова вяртаеце ёй грошы. Атрымліваецца, выплочваеце лізінгавай кампаніі кошт набытай рэчы і плату за карыстанне. А калі ўся сума будзе выплачана, то рэч становіцца вашай. Калі па нейкай прычыне не зможаце выплаціць усё, то і выплачаныя грошы, і набытая рэч застаюцца ў валоданні лізінгавай кампаніі.

М. Манета – грашовы металічны знак. Ён можа быць з золата, срэбра, медзі, нікелю, іншых металаў. Вырабляюць, чаканяць такія грошы на спецыяльных станках. У кожнай краіне свае манеты. Яны маюць пэўную вартасць і адметныя дзяржаўныя адзнакі.

М. Манеты памятныя. Іх выпускаюць да пэўных дат, падзей краіны, да юбілеяў пісьменнікаў, вучоных, мастакоў, вядомых людзей.

М. Манетны двор – спецыяльнае прадпрыемства, на якім вырабляюць манеты, ордэны, медалі ды іншыя дзяржаўныя знакі. Даўней такія манетныя двары былі ў Брэсце, Гродна.

Н. Нумізматыка – вывучэнне па манетах гісторыі грашовых сістэм, абарачэнне грошай, тэхнікі вырабу манет. Нумізматы, калекцыянеры збіраюць і даследуюць рэдкія, старажытныя манеты, манетныя скарбы, папяровыя грошы. Вялікая калекцыя манет захоўваецца ў Дзяржаўным гістарычным музеі Беларусі.

Н. Накапленні – гэта як бы “лішнія” грошы. У вас усё куплена, за ўсё заплочана. Засталіся вольныя грошы, ваш капітал. Што з накапленнем рабіць? Можна яго пакласці ў банк, можна пазычыць радні, сябру, суседу. Можна купіць даўно жаданую рэч, якую вы хацелі мець, але не было пэўнай сумы грошай.

Фінансы ад А да Я. Літара П
 

П. Падатак – абавязковы грашовы збор, які вызначаецца дзяржавай. Падаткі ад прадпрыемстваў і працаўнікоў папаўняюць бюджэт краіны. Гэты бюджэт і ёсць галоўны “кашалёк”, з якога аплачваюцца ўсе выдаткі на ўтрыманне школ, дзіцячых садкоў і ўсіх жыццёва важных праграм нашай дзяржавы.

П. Пенсія – гэта грошы, якія дзяржава кожны месяц выплачвае людзям-пенсіянерам. Яны доўга працавалі і дасягнулі пенсійнага ўзросту. Пенсія выплачваецца з фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Сума пенсіі залежыць ад таго, колькі чалавек працаваў, якую займаў пасаду і якую атрымліваў зарплату. Так што, сябры, старанна вучыцеся і шукайце прыстойнае, сваё месца ў жыцці.

П. Пакупкі – бываюць планавыя, як бы абавязковыя, і стыхійныя, нечаканыя. Умейце рабіць пакупкі, ведайце сямейны бюджэт ды не вельмі дакучайце бацькам, каб рабілі вам пакупкі па вашых капрызах.

П. Плацежны тэрмінал – спецыяльная прылада, з дапамогай якой можна самастойна аплачваць разнастайныя паслугі: размовы па мабільніку, інтэрнэт, дадатковыя заняткі ў школе і г. д. Плацежны тэрмінал можа знаходзіцца ўнутры альбо па-за межамі банка і дазваляе выкарыстоўваць банкаўскую картку ці наяўныя грошы.

П. Пін-код – пароль з чатырох лічбаў, які адкрывае доступ да вашых грошай у банкамаце. Давяраць гэты шыфр нельга нават самым блізкім людзям. Пажадана лічбы пароля не запісваць, а помніць.

Фінансы ад А да Я. Літары Р і С
 shkolka-1024x350

Р. Рахунак – дакумент, у якім пазначана сума грошай, якая павінна быць выплачана за што-небудзь. Напрыклад, выдавецтва вырашыла выдаць кнігу “Грошык і таямнічы кошык”. Складаецца рахунак: кошт паперы, ганарар аўтару і мастаку, расходы на набор тэксту, друкаванне. Усё разам і будзе рахунак на выданне кнігі.

Р. Рубель – грашовая адзінка ў Беларусі, роўная ста капейкам.

Р. Рэгістр – спіс, пералік чаго-небудзь. Запіс, улік, рэгістрацыя грошай у банку.

С. Сямейны бюджэт – гэта ўлік усіх даходаў і расходаў сям’і, напрыклад, за месяц. Вырашыце няпростую задачу. Складзіце грошы, якія атрымаюць тата і мама ў форме месячнай заработнай платы. Калі яшчэ былі якія-небудзь грашовыя прыбыткі, скажам, падарункі на дзень народзінаў ці прэміі, выйгрышы па латарэі, то і іх прыплюсуйце. Атрымаецца даход. А цяпер падлічыце ўсе расходы, што куплялі, на што трацілі грошы. І вы зразумееце, што такое сямейны бюджэт.

С. Страхоўка – фінансавая   паслуга,   своеасаблівая абарона ад усялякай рызыкі – ад крадзяжоў, няшчасных выпадкаў, аварый і г.д. Страхаванне бывае абавязковым і добраахвотным. Усе вадзіцелі павінны мець страхоўку машыны. Абавязкова трэба купляць страхоўку, хто едзе за мяжу. А добраахвотную страхоўку кожны чалавек выбірае сам. Напрыклад, можна застрахаваць дом, кватэру, дачу і нават мабільны тэлефон. Калі што з імі здарыцца, то страхавая кампанія аплоціць расходы.

С. Скарбонка – пасудзінка для збору вольных грошай у запас. Скарбонкі бываюць з розных матэрыялаў і самых адмысловых формаў, напрыклад, у выглядзе слоніка, сабачкі, савы і г.д. Але самая надзейная “скарбонка” для грошай – гэта банк.