СМИ о банке
15.01.2010

Беларус упершыню прыме ўдзел у эстафеце Алiмпiйскага агню ("Звязда", 15.01.2010)

Сын вядомага футбольнага трэнера Анатоль Багавiк накiроўваецца ў Канаду.

Эстафета Алiмпiйскага агню, прымеркаваная да зiмовых гульняў у Ванкуверы, будзе самай працяглай па часе i самай доўгай па адлегласцi. Яна праходзiць па ўсёй тэрыторыi Канады. Гонар стаць адным з 12 тысяч факеланосцаў атрымаў беларус Анатоль Багавiк. 18 студзеня ён накiруецца па маршруце Мiнск - Вена - Таронта - Калгары, каб 20 студзеня выйсцi на свой этап Алiмпiйскай эстафеты ў горадзе Банф, якi знаходзiцца непадалёк ад Калгары. 37-гадовы дырэктар разлiковага цэнтра пластыкавых картак ААТ "ААБ Беларусбанк" Анатоль Багавiк абраны кiраўнiцтвам банкаўскай установы пасля таго, як там атрымалi запрашэнне ад Мiжнароднага алiмпiйскага камiтэта i прэзiдэнта плацежнай сiстэмы Visa (апошняя з'яўляецца афiцыйным спонсарам Алiмпiяды ў Ванкуверы). З 1994 года, калi Беларусь самастойна ўдзельнiчае ў зiмовых Алiмпiядах, такое запрашэнне ў нашу краiну прыйшло ўпершыню. Яго бацька калiсьцi гулец кiеўскага i мiнскага "Дынама" i зборнай СССР, яшчэ зусiм нядаўна трэнiраваў салiгорскi "Шахцёр". Сам Анатоль калiсьцi гуляў у мiнi-футбол за каманду "Мапiд".