Свае каштоўнасцi зрабiць прывабнымi. Як гэта зрабiць, ведаюць супрацоўнiкi прэс-службаў ("Звязда", 27.05.2009)

Усе ведаюць, якi бывае "пiяр"... Але сапраўды дзейсны пiяр той, што зроблены прафесiйна. Вось дзеля таго, каб прафесiяналаў гэтай справы цанiлi i ўмелi адрознiваць белае ад чорнага, у Беларусi заснаваны конкурс у галiне грамадскiх сувязяў "РRемiя". Лаўрэатам конкурсу за 2008 год стала прэс-служба "Беларусбанка" .

Усяго ў намiнацыi "лепшая прэс-служба" быў 21 прэтэндэнт на высокiя адзнакi. Прэтэндэнты, дарэчы, даволi загартаваныя i аўтарытэтныя - як прэс-службы МНС, "Другога нацыянальнага тэлеканала", Нацыянальнага банка, ды нават спецыялiсты з прэс-службы пасольства Лiтвы паказалi працу ў сучасных еўрапейскiх умовах. Аднак Асаблiва прыемна, што ўстанова, якая больш блiзкая i каштоўная для нас не толькi па назве але i па-сутнасцi - "Беларусбанк" - умее даносiць iнфармацыю прафесiйна, ведаючы ўсе сучасныя патрабаваннi i мае добра арганiзаваную прэс-службу. Гэты конкурс выяўляе лiдараў у прафесii: яго мэта - папулярызаваць развiццё тэхналогiй "Раblik Rеlаtiоns" i адначасова ставiць арыенцiры сучаснага падыходу да працы. Кола тых, хто прыходзiць у гэтую прафесiю, павялiчваецца: сёлета на конкурс было пададзена 102 заяўкi. Але ж мы ведаем, што канкурэнцыя - рухавiк пiяру.