Баранавiцкi студэнт музычнага вучылiшча Яўген Цымбалiст атрымаў дыплом лаўрэата першай ступенi Мiжнароднага музычнага конкурсу пiянiстаў, якi нядаўна прайшоў у Францыi.
Дыплом Яўгену ўручыла заснавальнiк i прэзiдэнт конкурсу Жынет Габэр. Паводле слоў самога пераможцы, намiнацыя "Канцэртны дыплом", якая i прынесла яму перамогу, - самая складаная сярод сольных выступленняў як па ўзроўні твораў, так i па аб'ёме праграмы i па часе выканання.
Праўда, для Яўгена сорак пяць хвiлiн выступлення ў зале французскай кансерваторыi праляцелi як адно iмгненне. Усяго ў музычным злёце ўзялi ўдзел каля 2 тысяч чалавек. Паездка ў Парыж для нашага ўдзельнiка стала магчымай дзякуючы спонсарскай падтрымцы ААТ "ААБ Беларусбанк".
Святлана БАРЫСЕНКА