СМИ о банке
21.04.2008

Супер-мужчына «Беларусбанка» ("Звязда", 17.04.2008)

Завяршыўся мінскі паўфінал новага конкурсу ААТ «ААБ Беларусбанк» — «Містэр Беларусбанк 2008». Паводле слоў намесніка старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Уладзіміра Занько, падобныя мерапрыемствы най-лепшым чынам падтрымліваюць карпаратыўны дух. Мужчынам давялося пра-явіць на конкурсе аратарскае майстэрства, спартыўную падрыхтоўку, уменне танцаваць, чытаць вершы, спяваць і... прызнавацца ў каханні. «Містэрам Творчасць» стаў Аляксандр Батурын (філіял № 520), Вадзім Жыдовіч (філіял № 503) — «Містэр Артыстызм», Артур Эксузьян (філіял № 519) — «Містэр Усмешка», «Містэр Мужнасць» — Артур Табатадзэ (філіял № 510), «Містэр Фітнэс» — Сяргей Лясун (філіял № 529), «Містэр Абаяльнасць» — Алег Макар (філіял № 524), «Містэр Элегантнасць» — Яўген Кавалёў (філіял № 511). Галоўным жа пераможцам стаў Юрый Палякоў, работнік цэнтральнага апа-рату. Яму ж аддалі свае сімпатыі і гледачы. Дыплом другой ступені атрымаў Аляксандр Ігнатовіч, вядучы спецыяліст цэнтра карпаратыўнага бізнэсу філі-яла № 527. Яны прадставяць сталіцу на заключным этапе конкурсу.

Ірына ЧУЛЬЦОВА