«Беларусбанк» — абласным бальніцам ("Звязда", 12.03.2008)

Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк» iнiцыявала набыццё аўтаматычных бiяхiмiчных гематалагiчных аналiзатараў для медустаноў краiны.

На бягучы момант грашовыя сродкi для набыцця медыцынскай апаратуры пералiчаны на рахункi Вiцебскай дзiцячай абласной клiнiчнай бальнiцы, Гомельскай абласной клiнiчнай бальнiцы, Магiлёўскай абласной дзiцячай бальнiцы i Мiнскай абласной клiнiчнай бальнiцы. З дапамогай вышэйпамянёнага абсталявання можна будзе праводзiць велiзарны спектр абследаванняў, што дазволiць выяўляць розныя захворваннi на ранняй стадыi. Сучаснае абсталяванне дазволiць урачам хутка праводзiць дыягностыку i атрымлiваць вынiкi ў рэжыме рэальнага часу.

Святлана БАРЫСЕНКА