СМИ о банке
06.02.2007

Беларусбанк у 2007 годзе плануе размясцiць сярод замежных iнвестараў аблiгацыi на $100 млн ("Звязда", 02.02.2007)

Аб гэтым паведамiў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар дэпартамента мiжнародных праектаў ААБ «Беларусбанк» Уладзiмiр Мяцельскi.

Банкам у блiжэйшы час будзе адкрыта падкантрольная фiнансавая кампанiя ў адной з еўрапейскiх дзяржаў. На працягу мiнулага года банк прыцягнуў два сiндыкаваныя крэдыты i тры прамыя мiжбанкаўскiя крэдыты ў агульным аб’ёме прыкладна $125 млн у эквiваленце. У цэлым мiжнародны партфель банка за мiнулы год перасягнуў $260 млн, што зрабiла яго лiдарам сярод беларускiх удзельнiкаў мiжнароднага фiнансавага рынку.

Па аб’ёму актываў Беларусбанк займае 261-е месца сярод буйнейшых банкаў Еўропы i ўваходзiць у спiс 50 буйнейшых банкаў Усходняй i Цэнтральнай Еўропы. Вядомы эканамiчны часопiс «Thе Bаnkеr» прысудзiў Беларусбанку ўзнагароду «Банк года» ў Беларусi. Паводле слоў Уладзiмiра Мяцельскага, «сёння прадстаўнiкi вядучых еўрапейскiх фiнансава-крэдытных iнстытутаў лiчаць Беларусбанк адным з самых надзейных i перспектыўных партнёраў ».