СМИ о банке
26.07.2006

Беларускім вытворцам прапануюць замежныя рэсурсы ("Звязда", 19.07.2006 г.)

Сёння у беларускіх прадпрыемстваў з'яўляецца ўсе больш магчымасцяу для фінансавання сваіх праектаў: акрамя айчыннага капіталу у эканоміку Беларусі паступае i замежны.

Такім чынам, вытворцы зараз могуць выкарыстоўваць не толькі унутраныя рэсурсы, але i знешнія. Дарэчы, урад краіны давёу да беларускіх банкаў канкрэтную задачу па прыцягненню рэсурсау для нашай эканомікі, дзе адной з вядучых фінансавых устаноў рэспублікі — ААБ «Беларусбанк» — адводзіцца значная роля.

«Беларусбанк», без сумненняў, за мяжой добра ведаюць як надзейнага партнёра. У банка ёсць свой міжнародны крэдытны рэйтынг: у лютым міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Фітч Рэйтынг павысіла яго з узроўню «С» да «В». Стала гэта магчымым у выніку таго, што банкіры выконваюць свае абавязацельствы без парушэння тэрмінаў. Апошняе, у сваю чаргу, спрыяе i змяншэнню цаны на крэдытныя рэсурсы. А таму супрацоўнікі гэтай установы робяць усе магчымае, каб фінансаваць максімальную колькасць інвестыцыйных праектаў за кошт замежных крэдытных ліній.

У сераду у «Беларусбанку» прайшла прэзентацыя па арганізацыі фінансавання за кошт сродкаў замежных крэдытных ліній. Як падкрэсліу на ей намеснік старшыні праўлення банка Уладзімір Нobіk, калі 10 гадоў таму крэдыты на знешніх рынках айчынныя банкі атрымлівалі выключна пад гарантыі урада, то сёння сітуацыя змянілася: крэдытныя рэсурсы прыцягваюцца без гарантый урада,і , што таксама важна, яны не звязаны з краінай паходжання тавару.

Гаворачы аб крэдытаванні беларускіх прадпрыемстваў за кошт замежных крэдытных ліній, Уладзімір Новік паведаміў, што яно заключаецца у фінансаванні імпарту беларускіх прадпрыемствау за кошт танных крэдытных рэсурсаў замежных банкаў, якія прадастаўляюцца, як правіла, пад страхавое пакрыццё нацыянальных агенцтваў па страхаванню экспарту (АСЭК). Нягледзячы на значны памер страхавых прэмій, што выплачваюцца АСЭК, гэтыя крэдыты, адзначаюць у ААБ «Беларусбанк», абыходзяцца беларускім прадпрыемствам танней, чым крэдыты беларускіх банкаў, якія выдаюцца за ўласны кошт.

Мініальныя сумы крэдыту складаюць 100—200 тысяч еўра. Так, напрыклад, мінімальныя сумы крэ-дытаў, што прадастаўляюцца польскімі i тайваньскімі банкамі, складаюць 100 тысяч еўра, нямецкімі — 200 тысяч еўра, кітайскімі — 4 мільёны долараў ЗША. На сёння ААБ «Беларусбанк» прадаставіў крэдыты бе-ларускім прадпрыемствам за кошт замежных крэдытных ліній на суму звыш 300 мільёнаў долараў ЗША.

Паводле слоу Уладзіміра Новіка, замежныя крэдытныя рэсурсы можа скарыстаць любое прадпры-емства. Каб атрымаць такую магчымасць, неабходна звярнуцца у бліжэйшы філіял «Беларусбанка», дзе дапамогуць сфарміраваць пакет дакументаў для арганізацыі фінансавання. У тым выпадку, калі праект акажацца акупляемым, банк накіруе прапанову замежнаму партнёру для адкрыцця крэдытнай лініі.

Шчучэнка І