Накапiць, каб пабудаваць уласнае жыллё ("Звязда", 30.05.2006 г.)

З пачатку лiпеня гэтага года ААБ "Беларусбанк" уводзiць у дзеянне сiстэму будаўнічых зберажэнняў, паведаміў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар банка Сяргей Верашчак.

Распрацаваная спецыялістамі банка сістэма для жыхароў краіны - гэта новы спосаб накаплення ўласных зберажэнняў для будаўніцтва або набыцця жылля. Прычым укладчык сам выбірае варыянт накаплення - 3, 5 ці 7 гадоў -  вызначае суму, якую ён мае намер інвеставаць у будаўніцтва або набыццё жылля. Калі этап накаплення завяршаецца, банк будзе выдаваць укладчыку крэдыт на суму, што агаворваецца ў дагаворы, і на больш ільготных умовах у адносінах да дзеючых умоў крэдытавання. Што адметна, сістэма будаўнічых зберажэнняў дае магчымасць усім жадаючым (незалежна ад таго, мае чалавек патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў ці не) скарыстацца крэдытам.

Ігар ГРЫШЫН, "Звязда"