Першая рэспубліканская галіновая канферэнцыя БРСМ ААБ «Беларусбанк» прайшла у Мінску, на форуме прысутнічала каля 300 дэпутатаў з ycix рэгіёнаў краіны. Менавіта на гэтым сходзе i было агучана стварэнне галіновага камітэта БРСМ «Беларусбанк», які аб'яднаў 116 пярвічак арганізацыі i больш за 2000 юнакоў i дзяўчат — членау саюза моладзі.
Цікава, што першая пярвічка з'явілася у «Беларусбанку» яшчэ у 2003 годзе, уваходзіла ў яе... 10 чалавек. Сёння ж прадстаўнікі галіновага камітэта БРСМ банка па праву ганарацца дасягненнямі ў маладзёжнай палітыцы. Не на словах, а на справе падтрымлівае маладых супрацоўнікаў «Беларусбанк»: у традыцыю ўвайшлі шматлікія карпаратыўныя мерапрыемствы, шмат увагі ўдзяляецца ідэалагічнаму выхаванню падрастаючага пакалення. Безумоўна, банкаўская моладзь удзельнічае у суботніках, дабрачынных акцыях, у тым ліку — дапамагае школам-інтэрнатам.
Як падкрэсліў першы сакратар ЦК БРСМ Mіхаіл Орда, цэнтральны камітэт заўжды надаваў асобае значэнне дзейнасці пярвічак БРСМ органаў дзяржаўнага кіравання: ужо створаны галіновыя камітэты Міністэрства па падатках i зборах Беларусі, Беларускай чыгункі. А зараз — i «Беларусбанка». Такі крок спрыяе абмену вопытам, узаемадзеянню, цэнтралізаванаму абазначэнню праблем, якія хвалююць моладзь, i ix вырашэнню.
Настасся ЦЕЛЕШАВА .("Звязда")