Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вернуться на страницу

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

«Беларусбанк» предлагает новые выпуски ИНТЕРНЕТ-ОБЛИГАЦИЙ!

«Беларусбанк» предлагает новые выпуски ИНТЕРНЕТ-ОБЛИГАЦИЙ!

Кредит на рефинансирование «Удачное обновление»

Кредит на рефинансирование «Удачное обновление»

Карта рассрочки «Магнит» - притягательный набор преимуществ!

Карта рассрочки «Магнит» - притягательный набор преимуществ!

Клуб «Карт-бланш» - карта выгодных путешествий!

Клуб «Карт-бланш» - карта выгодных путешествий!

Клуб #настарт - следуй за выгодными онлайн-покупками!

Клуб #настарт - следуй за выгодными онлайн-покупками!

Клуб «Бархат» - экономьте и приумножайте!

Клуб «Бархат» - экономьте и приумножайте!

КРЕДИТЫ НА ПРИОБРЕТЕНИЕ АВТОМОБИЛЕЙ

КРЕДИТЫ НА ПРИОБРЕТЕНИЕ АВТОМОБИЛЕЙ

Комплексный банковский продукт «Свободный выбор»

Комплексный банковский продукт «Свободный выбор»

КРЕДИТ на потребительские нужды без поручителей

КРЕДИТ на потребительские нужды без поручителей

  • Преимущества VIP-обслуживания

    Преимущества VIP-обслуживания

    Конфиденциальность, индивидуальный подход и высокий уровень удобства обслуживания

  • Премиальные карты

    Премиальные карты

    Карточки с уникальными возможностями для клиентов, которые часто путешествуют, ценят комфорт и высокий уровень сервиса

  • Доверительное управление

    Доверительное управление

    Доверительное управление - повышение доходности от размещения свободных денежных средств

  • Индивидуальные банковские сейфы

    Индивидуальные банковские сейфы

    Индивидуальные депозитные сейфы для хранения документов и ценностей - это один из самых безопасных и удобных для Вас способов хранения ценностей

Праздничная акция для юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Праздничная акция для юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Сервис проверки контрагентов

Сервис проверки контрагентов

Новое предложение – специально для индивидуальных предпринимателей!

Новое предложение – специально для индивидуальных предпринимателей!

Принимайте платежи по карточкам с помощью мобильного устройства

Принимайте платежи по карточкам с помощью мобильного устройства

Программа поддержки субъектов малого и среднего бизнеса

Программа поддержки субъектов малого и среднего бизнеса

Комплексная поддержка бизнеса

Комплексная поддержка бизнеса

Услуги центра клиентской поддержки ОАО "АСБ Беларусбанк"

Услуги центра клиентской поддержки ОАО "АСБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбивает мифы об аккредитивах

Беларусбанк разбивает мифы об аккредитивах

Торговое финансирование

Торговое финансирование

  • Филиальная
    сеть
  • Интернет-
    банкинг
  • М-банкинг
  • Клиент-банк
    (WEB)
  • Онлайн заявки,
    путеводитель
    по услугам
  • 147

«БЕЛАРУСБАНК»: словы не разыходзяцца са справай... (Прямая линия в газете "Звязда", 14—16.03.2006 г.)

14.03.2006

На пытаннi чытачоў адказвае першы намеснiк старшынi праўлення ААБ «Беларусбанк» Валянцiна Захараўна ЛУК’ЯНЕНКА.

На працягу тыдня чытачы «Звязды» мелi магчымасць завочна задаць пытаннi банкiру, а таксама больш за гадзiну доўжылася размова Валянцiны Захараўны з людзьмi падчас прамой лiнii, што праводзiлася рэдакцыяй. Пытанняў было шмат, прычым многiя з iх пераклiкалiся: найбольш часта цiкавiлiся ўмовамi крэдытавання будаўнiцтва жылля, выдачай крэдытаў на тыя ж спажывецкiя патрэбы, сiстэмай будаўнiчых зберажэнняў, па якой плануе працаваць «Беларусбанк», а таксама ўмовамi прадастаўлення iншых паслуг, якiя аказваюцца сiстэмаўтваральным банкам краiны.

— Збiраюся будаваць кватэру ў Мiнску i бяру камерцыйны крэдыт у валюце. Цi змагу я перавесцi гэты крэдыт на льготны, калi ў маёй сям’i народзiцца трэцяе дзiця?

Сяргей Астапаў, г. Мiнск.

— Не, не зможаце, бо гэта не прадугледжана заканадаўствам. А праз колькi месяцаў плануецца прыбаўленне ў вашай сям’i?

— Прыкладна праз сем месяцаў, але грошы на будаўнiцтва трэба ўносiць зараз.

— Дом, канешне, праз сем месяцаў не пабудуюць. А таму вам лепш знайсцi магчымасць i аплацiць першыя ўзносы за кошт уласных сродкаў. А пасля нараджэння дзiцяцi вы адразу можаце падаць заяву ў раённую адмiнiстрацыю, каб з агульнай чаргi вас перавялi ў чаргу для шматдзетных сем’яў. I тады на завяршэнне будаўнiцтва вы зможаце атрымаць iльготны крэдыт. Абавязковая ўмова атрымання льготнага крэдыту — уключэнне вашай сям’i ў спiс iльготнага крэдытавання, якi павiнен быць зацверджаны Мiнгарвыканкамам.

— Валянцiна Захараўна, вас турбуе Валянцiна Сямёнаўна Лiсоўская з Пастаўскага раёна. Я звярталася да вас на прамую лiнiю 27 лiстапада 2001 года i прасiла пасадзейнiчаць у атрыманнi крэдыту на будаўнiцтва жылля для сваёй дачкi. Пытанне было вырашана, за што я хачу сказаць вам вялiкi мацярынскi дзякуй. Вашыя словы, што прыемна, не разышлiся са справай.

— Дзякуй, Валянцiна Сямёнаўна, за цёплыя словы...

— Калi я ўзяла вялiкi крэдыт на будаўнiцтва жылля, цi могуць мне выдаць крэдыт на спажывецкiя патрэбы, напрыклад, на набыццё мэблi?

Алена Даўжанок, г. Мiнск.

— Вы колькi плацiце ў месяц на пагашэнне крэдыту?

— 250 долараў.

— Гэта ўся ваша зарплата?

— Яшчэ крыху застаецца.

— У вас, я так разумею, ёсць сямейны даход. Таму, калi вы пацвердзiце, што даходу вашай сям’i будзе дастаткова для пагашэння крэдыту, узятага на будаўнiцтва жылля, i яго хопiць для пагашэння крэдыту на спажывецкiя патрэбы, банк пойдзе вам насустрач i выдасць крэдыт. У адваротным выпадку мы не рызыкнём выдаваць новы крэдыт. Карацей, вам неабходна пацвердзiць дакументамi, што вы маеце магчымасць пагашаць крэдыт на будаўнiцтва i крэдыт на спажывецкiя патрэбы, i ў вас ёсць на гэта адначасова паручыцелi.

— Мой сын браў пазыку ў «Беларусбанку» на будаўнiцтва жылля два гады таму. У нас ёсць чэкi «Жыллё», што падаравала бабуля. Цi можа сын пагасiць гэтымi чэкамi частку сваёй пазыкi?

Уладзiмiр Герасiмавiч Пяскоў, г. Петрыкаў.

— Гэтае пытанне не ўваходзiць у кампетэнцыю банка. Калi ваш сын звернецца ў выканкам па месцы жыхарства i апошнi прыме рашэнне аб напраўленнi падараваных чэкаў на пагашэнне запазычанасцi па крэдыту, то банк з задавальненнем прыме гэтыя сродкi для пагашэння крэдыту.

— Я хачу ўзяць крэдыт на будаўнiцтва жылля. Крэдыт не льготны. Якi будзе працэнт па рублёваму крэдыту?

Алена Дзядок, г. Мiнск.

— Калi вы знаходзiцеся на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, то гэта будзе 15 працэнтаў гадавых на 15 гадоў. Крэдыт вы будзеце пагашаць роўнымi часткамi на працягу 15 гадоў.

— А валютны крэдыт?

— Валютны крэдыт выдаецца на 10 гадоў пад 12 працэнтаў гадавых.

— А цi змагу я па магчымасцi пагасiць крэдыт раней?

— Так, крэдытным дагаворам прадастаўляецца магчымасць датэрмiновага пагашэння крэдыту. Магчыма, iншыя банкi не iдуць на падобны крок, а мы такое права прадастаўляем, i працэнты вы заплацiце толькi за фактычны час, напрыклад, за тры-пяць гадоў.

— Я хачу ўзяць, напрыклад, 10 тысяч долараў ЗША крэдыту. Арыенцiровачна, якая зарплата ў мяне павiнна быць, i цi патрэбны мне паручыцелi, каб атрымаць крэдыт?

— Паручыцелi вам неабходны, прычым не менш чым два чалавекi. Што датычыцца заработнай платы, то для атрымання крэдыту ў 10 тысяч долараў, ваш чысты даход павiнен быць 650 тысяч рублёў.

— I яшчэ наконт рублёвага крэдыту: стаўка ў 15 працэнтаў па iм фiксаваная або яна можа мяняцца?

— Яна можа мяняцца. Стаўка па крэдыту «плаваючая», аднак будзем спадзявацца, што павялiчвацца яна не будзе — эканамiчная сiтуацыя ў Беларусi паляпшаецца, i стаўка рэфiнансавання падае. У нас пры знiжэннi стаўкi рэфiнансавання знiжаецца i стаўка па зноў выдаваемых крэдытах. Банк можа знiжаць стаўку i па тых крэдытах, што людзi атрымалi раней. Летась мы чатыры разы знiжалi стаўкi па крэдытах, якiя ўжо дзейнiчалi.

— Я i муж — пенсiянеры. Стаiм на чарзе ў райвыканкаме на будаўнiцтва кватэры. Цi можам мы ўзяць крэдыт на будаўнiцтва жылля?

Валянцiна Мiкалаеўна, г. Мiнск.

— Усё залежыць ад таго, якi ў вас узрост. Вы працуеце?

— Працуем. А будаваць жыллё мы будзем тое, што прадастаўляюць па месцы працы.

— Тады на крэдыт вы можаце прэтэндаваць пры ўмове, што паручыцелямi будуць вашы працаздольныя, дарослыя, якiя маюць пастаянны даход, блiзкiя сваякi, лепш за ўсё дзецi.

— А цi зможа чалавек, у якога мы з’яўляемся паручыцелямi, быць паручыцелем у нас?

— Не, канешне, не можа, таму што ў яго ёсць крэдыт. Шукайце свабоднага паручыцеля.

— Добры дзень! У мяне такое пытанне: цi магу я ў двух розных людзей быць паручыцелем?

Алесь С., г. Мiнск.

— У нас ёсць база паручыцеляў, i, зразумела, мы можам вас у другi раз не ўзяць у якасцi паручыцеля. Але ўсё залежыць ад таго, наколькi ваш першы крэдытаатрымальнiк надзейны клiент банка: як рэгулярна ён плацiць, наколькi вялiкая сума крэдыту.

— Ён атрымаў у вашым банку 10 тысяч долараў, i праблем з аплатай у яго няма. А цяпер мяне просяць быць паручыцелем на атрыманне крэдыту ў 1 тысячу долараў.

— Тады пытанняў няма, мы вас возьмем паручыцелем.

 

— Хацелася б даведацца, цi можна атрымаць iльготны крэдыт пенсiянеру?

Галiна Крупская, г. Нясвiж.

— На якiя мэты?

— На рамонт кватэры.

— У прынцыпе, ва Указе № 75 запiсана, што крэдыты прадастаўляюцца пастаянна пражываючым i працуючым грамадзянам у населеных пунктах з колькасцю жыхароў да 20 тысяч. Калi адназначна тлумачыць дакумент, то атрымаць iльготны крэдыт вы не можаце. Аднак мы разумеем, што пенсiянеры бываюць розныя. Працуючым пенсiянерам можна атрымаць iльготны крэдыт пад паручыцельства сваiх блiзкiх сваякоў, пажадана дзяцей, якiя потым будуць наследнiкамi вашага жылля i будуць пагашаць ваш крэдыт.

— А што трэба зрабiць, каб атрымаць крэдыт?

— Вам неабходна пайсцi ў райвыканкам, зарэгiстравацца там, напiсаць заяву аб тым, што хочаце атрымаць крэдыт на ўмовах новага Указа на капiтальны рамонт вашай кватэры, таму што выдача крэдыту на бягучы рамонт Указам не прадугледжана.

 

— Колькi крэдытаў можна ўзяць у банку?

Святлана, г. Мiнск.

— Крэдытаў можна ўзяць неабмежаваную колькасць, толькi б ваша зарплата дазваляла iх вяртаць. Якiя крэдыты можна ўзяць, i колькi iх вам даць, — гэтыя пытаннi банк вырашае на падставе вашых даходаў за апошнiя тры месяцы.

 

— Добры дзень, Валянцiна Захараўна! З вашай дапамогай ужо купiў дачцэ кватэру два гады таму. Вялiкi дзякуй за гэта! Мы ўзялi ў банку 8 тысяч долараў ЗША, i гэтыя грошы нам распiсалi на пагашэнне на 10 гадоў. Я чалавек пажылога ўзросту, а таму мы выплачваем крэдыт большымi часткамi, i вернем грошы банку раней тэрмiну — праз 4—5 гадоў. Што будзе тады?

Васiль Адамавiч ГРУША,

Ляхавiцкi раён.

— Вельмi добра, што выплацiце. Мы ў сваю чаргу выдадзiм вам даведку аб тым, што крэдытаатрымальнiк поўнасцю выплацiў узятыя па крэдытнаму дагавору крэдытныя рэсурсы i працэнты за карыстанне. Гэта значыць, вы поўнасцю пагашаеце крэдыт, а мы пацвярджаем той факт, што вы нам нiчога не павiнны. Больш таго, заплацiўшы раней, вы эканомiце свае сродкi на выплаце працэнтаў, таму што вяртаеце крэдыт раней часу.

 

— Скажыце, калi ласка, льготны крэдыт на будаўнiцтва жылля зараз у Мiнску выдаецца каму? Я маю на ўвазе людзей, якiя стаяць на агульнай чарзе па паляпшэнню жыллёвых умоў.

Iван Пятровiч СIДАРАЎ,

г. Мiнск.

— У сталiцы штогод Мiнгарвыканкамам прымаецца рашэнне па катэгорыям грамадзян, якiя ўключаюцца ў спiсы на льготнае крэдытаванне. У гэтым годзе ў спiсы ўключаюцца грамадзяне, якiя сталi на ўлiк да 1 студзеня 1993 года па агульнай катэгорыi.

 

— Я хацела б узяць крэдыт, каб купiць дачу. Я жыву ў Мiнску, а дачу хацела б купiць у iншым раёне. Так можна зрабiць?

Iрына РАМАНЧУК,

г. Мiнск.

— Так, дачу можна купiць i ў iншым раёне, не бачу нiякiх праблем. У рублях вы можаце ўзяць крэдыт пад 15 працэнтаў гадавых, валютны — пад 12 працэнтаў гадавых. Крэдыт прадастаўляецца тэрмiнам на 5 гадоў.

— А сума крэдыту абмежаваная?

— Максiмальны памер крэдыту ў рублях — 75 працэнтаў ад кошту дачы, i 90 працэнтаў, калi крэдыт валютны. Сума крэдыту абмежавана вашымi даходамi. Пры недастатковай плацежаздольнасцi крэдытаатрымальнiка ў разлiк могуць прымацца даходы яго паручыцеляў.

 

— Мы пабудавалi з мужам кватэру, а крэдыт на будаўнiцтва бралi ў «Беларусбанку». Зараз яго выплачваем. А цяпер хацелi б узяць у вашым банку крэдыт на спажывецкiя патрэбы?

Алена, г. Мiнск.

— Вы бралi вялiкi крэдыт?

— 14 тысяч долараў.

— А колькi плацiце па крэдыту?

— У месяц па 300 долараў.

— Калi ў вас будзе дастаткова даходаў, каб плацiць па першаму крэдыту i па крэдыту на спажывецкiя патрэбы, то банк дасць грошы, але ў абавязковым парадку пад паручыцельства не менш як двух чалавек. У тым выпадку, калi вы праблемны крэдытаатрымальнiк (напрыклад, не ўносiлi пастаянна плацяжы), то банк мае права адмовiць вам у крэдыце.

— А наяўнымi грашамi банк выдае крэдыт?

— Раней мы выдавалi крэдыт наяўнымi грашамi да 100 базавых велiчынь, зараз — да 200 базавых велiчынь.

— Нейкi працэнт за абналiчванне плацiць трэба?

— Так, неабходна заплацiць камiсiйны тарыф за выдачу наяўных грошай, якi складае 3 працэнты ад сумы.

 

— Пасля мужа (ён памёр) засталiся чэкi «Маёмасць» на яго iмя. Якiя мне патрэбны дакументы, каб перааформiць чэкi на сябе?

Аляксандра Мiхайлаўна ШЭЛЕГ, г. Мiнск.

— Для выканання аперацыi па пераафармленню чэкаў «Маёмасць» неабходна звярнуцца ў аддзяленне банка па месцы атрымання чэкаў вамi або мужам i прадставiць наступныя дакументы:

пасведчанне аб праве на наследства на чэкi «Маёмасць», якое выдадзена натарыяльным органам;

сертыфiкаты чэкаў «Маёмасць» на ваша iмя i на iмя мужа;

дакумент, якi сведчыць вашу асобу.

 

— Нам з мужам па 70 гадоў, i мы жывём у вёсцы. Цi можам мы атрымаць крэдыт на добраўпарадкаванне свайго жылля, яго рэканструкцыю? I калi можам, то на якiх умовах?

Таiсiя Аляксееўна Сабалеўская, в. Турэц, Карэлiцкi раён.

— У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 лютага 2006 года № 75 «Аб прадастаўленнi грамадзянам, пастаянна пражываючым i працуючым у населеных пунктах з колькасцю насельнiцтва да 20 тыс. чалавек, iльготных крэдытаў на капiтальны рамонт i рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўнiцтва iнжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў i пабудоў» iльготны крэдыт на капiтальны рамонт i рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўнiцтва iнжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў i пабудоў могуць атрымаць працаздольныя грамадзяне, у тым лiку i працаздольныя пенсiянеры, пры гэтым паручыцелямi будуць выступаць блiзкiя сваякi, якiя маюць пастаянную крынiцу дахода.

Для ўключэння ва ўстаноўленым парадку ў спiсы грамадзян, якiя маюць патрэбу ў атрыманнi льготных крэдытаў, грамадзянам неабходна звяртацца ў райвыканкам.

Iльготны крэдыт прадастаўляецца на тэрмiн да 10 гадоў з выплатай 3 працэнтаў гадавых у памеры 90 працэнтаў кошту затрат на капiтальны рамонт i рэканструкцыю жылога памяшкання, будаўнiцтва iнжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў i пабудоў, вызначаных праектна-каштарыснай дакументацыяй, але не больш за трохсоткратны памер базавай велiчынi, якая дзейнiчае на дзень уключэння грамадзянiна ва ўстаноўленым парадку ў спiс для льготнага крэдытавання (з 1 сакавiка 2006 года базавая велiчыня складае 31,0 тыс. рублёў, максiмальна магчымы памер крэдыту адпаведна 9,3 млн рублёў).

 

— Знаёмы просiць мяне стаць паручыцелем на атрыманне крэдыту на будаўнiцтва жылля. Якiя абавязацельствы я буду несцi перад банкам, i што мне пагражае ў выпадку, калi знаёмы дапусцiць затрымку ў пагашэннi крэдыту?

Аляксей Пехцераў, г. Магiлёў.

— Паручыцельства фiзiчных асоб — адзiн з вiдаў забеспячэння вяртання крэдытаў, што прымяняецца ў банкаўскай практыцы. З паручыцелямi заключаюцца дагаворы паручыцельства ў пiсьмовай форме, у якiх прадугледжваецца выкананне абавязацельстваў перад банкам у поўным аб’ёме, у тэрмiны i памерах, устаноўленых абавязацельствам крэдытаатрымальнiка.

У адпаведнасцi з арт. 343 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь пры невыкананнi або неналежным выкананнi даўжнiком забяспечанага паручыцельствам абавязацельства паручыцель i даўжнiк адказваюць перад крэдыторам салiдарна.

Паручыцель усёй сваёй маёмасцю адказвае перад крэдытадавальнiкам за выкананне абавязацельстваў крэдытаатрымальнiка.

Такiм чынам, перш чым выступiць у якасцi паручыцеля за знаёмага чалавека, неабходна ўпэўнiцца ў яго надзейнасцi i магчымасцi своечасова пагашаць крэдыт на працягу тэрмiну карыстання крэдытам. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што крэдыты на будаўнiцтва жылля выдаюцца на доўгi тэрмiн ад 10 да 15 гадоў на агульных падставах i льготныя крэдыты ў адпаведнасцi з указамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь на тэрмiн ад 20 да 40 гадоў. У выпадку нявыплаты крэдыту крыдытаатрымальнiкам або паручыцелем у добраахвотным парадку, банк мае права спагнаць запазычанасць па крэдыту праз суд.

 

— Я добра разумею, што не магу прэтэндаваць на атрыманне льготнага крэдыту ў вашым банку: сям’ю пакуль не стварыў, на чарзе на жыллё не стаю... Аднак цi магу я ўзяць звычайны крэдыт? Якiя вы прапаноўваеце крэдыты, i якiя ўмовы iх выдачы?

Павел Кароль, г. Мiнск.

— Крэдыты ў беларускiх рублях або ў замежнай валюце на фiнансаванне нерухомасцi i спажывецкiя патрэбы выдаюцца дзеяздольным фiзiчным асобам, прапiсаным, пастаянна пражываючым i маючым пастаянную крынiцу даходаў у Беларусi.

Калi вы не знаходзiцеся на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, але жадаеце мець уласнае жыллё, то можна атрымаць крэдыт:

у беларускiх рублях на будаўнiцтва (рэканструкцыю), рамонт i набыццё жылля ў памеры да 75 працэнтаў кошту будаўнiцтва (рэканструкцыi) або набыцця агульнай плошчы жылога памяшкання тэрмiнам да 15 гадоў са збiраннем за карыстанне крэдытам 19 працэнтаў гадавых;

у замежнай валюце ў памеры да 90 працэнтаў кошту будаўнiцтва (рэканструкцыi) або набыцця жылога памяшкання тэрмiнам да 10 гадоў з выплатай 14 працэнтаў гадавых.

Выплата працэнтаў за карыстанне крэдытам ажыццяўляецца за фактычны час карыстання крэдытам.

Таксама банк выдае крэдыты на ўсе спажывецкiя патрэбы на тэрмiн да трох гадоў з выплатай 15 працэнтаў гадавых у беларускiх рублях або ў замежнай валюце з выплатай 12 працэнтаў гадавых, за выключэннем крэдыту на набыццё аўтамабiля, якi прадастаўляецца на тэрмiн да 5 гадоў з выплатай 16 працэнтаў гадавых i ў замежнай валюце пад 14 працэнтаў гадавых.

Крэдыт можна атрымаць у фiлiяле ААБ «Беларусбанк» па месцы жыхарства.

 

— Мая дачка пасля заканчэння унiверсiтэта працуе настаўнiцай у сталiчнай школе. Пражывае ў Мiнску. Яна замужам, мае трохгадовае дзiця. На якi крэдыт на будаўнiцтва жылля яна можа разлiчваць?

Марына ВАРЛЫГА,

г. Стоўбцы.

— ААБ «Беларусбанк» прадастаўляе льготныя крэдыты на будаўнiцтва жылых памяшканняў у адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14.04.2000 г. № 185 па спiсах, складзеных з захаваннем чарговасцi грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, i зацверджаным Мiнскiм гарвыканкамам.

У адпаведнасцi з рашэннем Мiнскага гарвыканкама ад 21.04.2005 г. № 653 адмiнiстрацыi раёнаў г. Мiнска уключаюць ва ўказаныя спiсы льготнага крэдытавання грамадзян, якiя знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў па агульнай групе да 01.01.1993 г.

У выпадку ўключэння вашай дачкi ў спiсы льготнага крэдытавання для будаўнiцтва жылля, банк прадаставiць iльготны крэдыт на тэрмiн да 20 гадоў пад 5 працэнтаў гадавых. Максiмальны памер iльготнага крэдыту вызначаецца па нармiруемаму памеру агульнай плошчы жылога памяшкання, якое будуецца (20 кв. метраў на аднаго чалавека, а пры будаўнiцтве аднапакаёвай кватэры — 36 кв. метраў) i паказчыку кошту будаўнiцтва 1 кв. метра агульнай плошчы будынкаў, зацверджанаму мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, i не павiнен перавышаць 90 працэнтаў кошту будаўнiцтва нарматыву льготна крэдытуемай плошчы жылога памяшкання тыповых спажывецкiх якасцяў.

Акрамя таго, ААБ «Беларусбанк» прадастаўляе крэдыты на агульных падставах на будаўнiцтва кватэр фiзiчным асобам у памеры да 75 працэнтаў кошту будаўнiцтва на тэрмiн да 15 гадоў: для грамадзян, маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў — пад 15 працэнтаў гадавых, для тых, хто не мае патрэбы — пад 19 працэнтаў гадавых.

Крэдыты ў замежнай валюце прадастаўляюцца ў памеры да 90 працэнтаў кошту будаўнiцтва на тэрмiн да 10 гадоў: для грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў — пад 12 працэнтаў гадавых, для тых, хто не мае патрэбы — пад 14 працэнтаў гадавых.

Я вясковец i хацеў бы ўзяць крэдыт на рамонт жылля. На якую суму я магу разлiчваць i куды мне звяртацца, каб атрымаць крэдыт?

I.I., Iвацэвiцкi раён.

— У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 07.02.2006 г. «Аб прадастаўленнi льготных крэдытаў грамадзянам, пастаянна пражываючым i працуючым у населеных пунктах з колькасцю насельнiцтва да 20 тыс. чалавек, на капiтальны рамонт i рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўнiцтва iнжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў i пабудоў» вы можаце атрымаць льготны крэдыт на капiтальны рамонт дома пры ўмове:

- уключэння ў спiсы на атрыманне льготнага крэдыту, якiя складаюцца райвыканкамамi i зацвярджаюцца аблвыканкамамi;

- калi з’яўляецеся працаздольным грамадзянiнам, пастаянна пражываеце i працуеце ў населеным пункце з колькасцю насельнiцтва да 20 тыс. чалавек або атрымлiваеце пенсiю i працягваеце ажыццяўляць працоўную дзейнасць, пры гэтым паручыцелямi павiнны выступаць фiзiчныя асобы, якiя не дасягнулi пенсiйнага ўзросту;

- сярэднемесячны сукупны даход на кожнага члена сям’i не будзе перавышаць двукратнага сярэднямесячнага мiнiмальнага спажывецкага бюджэту сям’i з 4 чалавек (у першым квартале 2006 года даход на аднаго члена сям’i не павiнен перавышаць 488 800 рублёў);

- iндывiдуальны дом павiнен знаходзiцца ва ўласнасцi крэдытаатрымальнiка.

Iльготны крэдыт прадастаўляецца да 90 працэнтаў кошту затрат на капiтальны рамонт, вызначаных праектна-каштарыснай дакументацыяй, але не павiнен перавышаць трохсоткратнага памеру базавай велiчынi, якая дзейнiчае на дзень уключэння грамадзянiна ва ўстаноўленым парадку ў спiсы льготнага крэдытавання. На сёння гэта сума складае 9,3 млн рублёў. Акрамя таго, на згаданыя мэты ААБ «Беларусбанк» прадастаўляе крэдыт на агульных падставах на тэрмiн да 5 гадоў у беларускiх рублях пад 15 працэнтаў гадавых, у валюце — пад 12 працэнтаў гадавых.

 

— Патлумачце, калi ласка, што сабой уяўляе сiстэма будаўнiчых зберажэнняў, па якой плануе працаваць «Беларусбанк». У якой валюце будуць фармiравацца такiя зберажэннi?

Уладзiмiр АЛЯКСАНДРАЎ,

г. Гомель.

— Сiстэма жыллёвых будаўнiчых зберажэнняў дазваляе грамадзянам у адпаведнасцi з заключаным з банкам дагаворам накоплiваць мэтавыя грашовыя сродкi на будаўнiцтва або набыццё жылля.

Сiстэма будзберажэнняў дазваляе грамадзянам, якiя маюць сярэднi i нiзкi дастатак, палепшыць жыллёвыя ўмовы, атрымаўшы пасля накаплення часткi кошту жылога памяшкання крэдыт пад льготную працэнтную стаўку. Крынiцай крэдытных рэсурсаў для выдачы льготных крэдытаў служаць сродкi жыллёвых накапляльных укладаў.

Для ўдзелу ў сiстэме будзберажэнняў грамадзянiн заключае з банкам дагавор, у адпаведнасцi з якiм ён бярэ на сябе абавязацельствы за пэўны тэрмiн, напрыклад, за 3—5 гадоў накапiць пэўную суму грошай ад 30 працэнтаў да 50 працэнтаў кошту жылога памяшкання. Банк бярэ на сябе абавязкi прадаставiць грамадзянiну льготны крэдыт на будаўнiцтва або набыццё жылля на больш працяглы тэрмiн, чым на звычайных умовах, i пад больш нiзкую працэнтную стаўку.

 

— Хто сёння можа разлiчваць на атрыманне льготнага крэдыту на будаўнiцтва жылля?

Дзiна ГРУШАВАЯ, г. Брэст.

— Крэдыты прадастаўляюцца грамадзянам Беларусi, замежным грамадзянам i асобам без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць (прапiсаны) i маюць пастаянную крынiцу даходу на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

ААБ «Беларусбанк» прадастаўляе льготныя крэдыты на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў у адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14.04.2000 г. № 185 «Аб прадастаўленнi грамадзянам iльготных крэдытаў на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў» па спiсах, складзеных з захаваннем чарговасцi грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, i зацверджаных адпаведна аблвыканкамамi, Мiнскiм гарвыканкамам i iншымi мiнiстэрствамi i ведамствамi.

Льготныя крэдыты на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў прадастаўляюцца малазабяспечаным працаздольным грамадзянам, якiя знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, у якiх сярэднемесячны сукупны даход на кожнага члена сям’i не пераўзыходзiць двукратнага сярэднемесячнага мiнiмальнага спажывецкага бюджэту сям’i з 4 чалавек, падлiчаны за 12 месяцаў, што папярэднiчаюць месяцу адкрыцця крэдытнай лiнii (у першым квартале 2006 года даход на аднаго члена сям’i не павiнен перавышаць 488 800 рублёў), i якiя маюць заяўленую маёмасць, агульны кошт якой не перавышае двукратнага гранiчнага памеру льготнага крэдыту для гэтай сям’i.

 

— Я жыву ў вёсцы Шэвiна Вiцебскага раёна. Мне зараз 48 гадоў, жонцы — 46. Цi можам мы ўзяць крэдыт для куплi або будаўнiцтва жылля ў Вiцебску? Якiя для гэтага спатрэбяцца дакументы?

Юрый АБРАМЕНКА.

— Так, зможаце, калi вы прапiшацеся, будзеце жыць i працаваць у Вiцебску. Улiчваючы, што ваша сям’я зараз пражывае ў вёсцы i ў Вiцебску на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў не знаходзiцца, вы можаце разлiчваць на атрыманне крэдыту ў беларускiх рублях тэрмiнам да 15 гадоў з выплатай 19 працэнтаў гадавых або ў замежнай валюце тэрмiнам да 10 гадоў пад 14 працэнтаў гадавых.

Каб атрымаць крэдыт пад больш нiзкую працэнтную стаўку (у рублях пад 15 працэнтаў гадавых, у замежнай валюце — пад 12 працэнтаў гадавых), вам неабходна стаць у Вiцебску на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.

Для атрымання крэдыту неабходна аформiць дагавор на будаўнiцтва або куплю кватэры, даведкi аб сваiх даходах за апошнiя тры месяцы i паручыцеляў i звярнуцца ў фiлiял ААБ «Беларусбанк» г. Вiцебска па месцы будаўнiцтва (набыцця) кватэры.

 

— Мы з мужам купiлi дом у вёсцы, агульная жылая плошча якога складае 40 кв. метраў. Мы — маладая сям’я, у нас двое дзяцей. Мы хацелi б узяць крэдыт, каб прыбудаваць да дома гараж, а над гаражом — жылыя памяшканнi.

Святлана КОНАН, Клецкi раён.

— З 1 сакавiка 2006 года ўступiў у сiлу Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 07.02.2006 г. «Аб прадастаўленнi льготных крэдытаў грамадзянам, пастаянна пражываючым i працуючым у населеных пунктах з колькасцю насельнiцтва да 20 тыс. чалавек, на капiтальны рамонт i рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўнiцтва iнжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў i пабудоў». Калi вы пражываеце i працуеце ў вёсцы, то для рэканструкцыi жылога дома вы можаце разлiчваць на атрыманне льготнага крэдыту тэрмiнам да 10 гадоў з выплатай 3 працэнтаў гадавых, для чаго неабходна звярнуцца ў райвыканкам з заявай аб уключэннi ў спiс iльготнага крэдытавання.

Для будаўнiцтва гаражоў банк прадастаўляе крэдыты на агульных падставах. Як сельскiя жыхары, на згаданыя мэты вы можаце атрымаць крэдыт у беларускiх рублях тэрмiнам да 3 гадоў з выплатай 12 працэнтаў гадавых або ў замежнай валюце тэрмiнам да 5 гадоў з выплатай 12 працэнтаў гадавых.

 

— Я з’яўляюся паручыцелем у чалавека, якi ўзяў крэдыт на 10 гадоў у памеры 10 тысяч долараў на будаўнiцтва жылля. Цi магу я атрымаць крэдыт у банку на будаўнiцтва жылля?

Вiктар ШАЎКАВЕНКА, г. Мiнск.

— Вы можаце разлiчваць на атрыманне крэдыту на будаўнiцтва жылля пры ўмове, што ваша заработная плата i iншыя даходы (калi маюцца) дазволяць ажыццяўляць пагашэнне крэдыту i забяспечыць выкананне абавязацельстваў у адпаведнасцi з умовамi дагавора паручыцельства.

У адваротным выпадку вам неабходна выйсцi з саставу паручыцеляў, а чалавеку, за якога вы паручалiся — аформiць дакументы на замену паручыцеля ва ўстаноўленым парадку.

Если Вы заметили неточность, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
/ / / «БЕЛАРУСБАНК»: словы не разыходзяцца са справай... (Прямая л...