Жизнь банка
19.04.2016

Повязь часоў і натхненне мінуўшчынай

Карпаратыўны каляндар «Беларусбанка» заняў другое месца ў конкурсе прадстаўніцкіх календароў на 2016 год, арганізаваным Асацыяцыяй беларускіх банкаў.

Галасаванне за прадстаўленыя ўдзельнікамі конкурсу экспанаты ў дзвюх намінацыях – насценны і настольны каляндар – ажыццяўлялася на сайте АББ.

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў адбылося на нядаўнім Агульным сходзе членаў Асацыяцыі па выніках работы за 2015 год.

«Беларусбанк» узнагароджаны памятным падарункам – насценным гадзіннікам.

 image001

 

Нагадаем, што канцэпцыя каляндарнай прадукцыі «Беларусбанка» на гэты год заснавана на звароце да мінуўшчыны. Дванаццаць сюжэтаў календара ў фантазійнай стылістыцы фотакалажа ўзнаўляюць прыгожыя рамантычныя легенды з гісторыі нашай краіны. Візуалізацыя здзейснена праз адлюстраванне ў люстэрку чароўных паненак, вачамі якіх мы бачым тое, што адбывалася стагоддзі таму. Сiвыя паданнi, прыгожыя казкi, яскравыя летапiсы гучных імёнаў, што нарадзiла Беларусь… Такім чынам, наша глыбінная, багатая, пакрытая таямніцамі гісторыя ажывае. Стылістыка рашэння ілюструе повязь часоў, вызначальнасць дня сённяшняга і будучыні праз мінулае. На кожнай старонцы – суправаджальныя тэксты, па крупінках сабраныя з самых розных крыніц. Каляндар вымушае захапляцца адметнасцю беларускай гісторыі і натхняе жаданнем больш даведацца, чым жылі нашы продкі.