Скульптурная композиция «Учительница первая моя»

«Беларусбанк» аказаў спонсарскую дапамогу ўніверсітэту

 

У лістападзе гэтага года адна з найстарэйшых ВНУ краіны, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, адзначыць 100­гадовы юбілей. Напярэдадні гэтай падзеі была адкрыта пры ўваходзе ў адзін з навучальных карпусоў скульптурная кампазіцыя «Настаўніца першая мая», для стварэння якой спонсарскую дапамогу аказаў «Беларусбанк».

Ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным адкрыццю помніка, прыняў удзел Старшыня Праўлення банка Сяргей Пісарык. Таксама на адкрыцці прысутнічалі намеснік прэм’ер­міністра Анатоль Тозік, рэктар БДПУ імя Максіма Танка Аляксандр Жук, намеснік міністра адукацыі Азербайджанскай Рэспублікі Фірудзін Гурбанаў і пераможцы конкурсаў прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года» розных гадоў.

«На мой погляд, для кожнага з нас успаміны пра першы клас і першую настаўніцу адны з самых запамінальных і хвалюючых, іх мы шануем і праносім праз усё жыццё, — сказаў Сяргей Паўлавіч. — Помнік, які мы сёння адкрываем, яшчэ раз нагадае кожнаму з нас пра цудоўную і непаўторную школьную пару.

Кажуць, што віншаваць са святам загадзя нельга, але хачу адзначыць, што вы хутка адсвяткуеце 100­гадовы юбілей, гэта сур’ёзны ўзрост, і калектывам універсітэта зроблена вельмі многа. Але стоадсоткава не памылюся, калі скажу, што вы і далей будзеце паспяхова рыхтаваць лепшых педагогаў, ставячы перад сабой толькі амбіцыёзныя і вялікія задачы.

І памятайце: «Беларусбанк» — ваш сябар і «Беларусбанк» заўсёды побач».

Дарэчы, трэба адзначыць, што наш банк даволі аператыўна адрэагаваў на просьбу ўніверсітэта аб аказанні дабрачыннай дапамогі і ў рамках сацыяльнага праекта «Беларусбанк. Прастора натхнення» пералічыў на яго рахунак спонсарскую дапамогу ў памеры 630 млн рублёў.

Аксана МІНІНА.