Выключить режим для слабовидящих

Межбуквенное расстояние

По умолчанию Большое Огромное

Слова, якое застаецца ў вяках: Беларусбанк дапамог увекавечыць славутых пісьменнікаў-землякоў у Касцюковічах

8 сентября 2026

mural_1.jpg

Беларусбанк працягвае творчы праект «Традыцыі дзеля будучыні», распачаты да стагоддзя фінансавай установы. Новы манументальны арт-аб’ект, які стаў чатырнаццатым у скарбонцы роспісаў, упрыгожыў тарцовы фасад шматпавярховага жылога дома № 15 у мікрараёне Маладзёжны горада Касцюковічы, які ў мінулыя выхадныя стаў сталіцай Дня беларускага пісьменства.

mural_2.jpg

Сюжэт мурала «Майстры роднага слова» глыбока сімвалічны для рэгіёна і непарыўна звязаны з яго багатай культурнай спадчынай. На палатне ўвекавечана памяць пра славутых літаратараў, ураджэнцаў Касцюкоўшчыны, якія ўнеслі фундаментальны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры — Аркадзя Куляшова, Івана Чыгрынава і Алеся Пісьмянкова. Мастакі майстэрскі пераплялі партрэты аўтараў з аўтэнтычнымі вобразамі, стварыўшы візуальны мост паміж гісторыяй і будучыняй сучаснай Беларусі.

Урачыстая прэзентацыя арт-аб’екта стала адной з ключавых падзей святочнага марафону да Дня беларускага пісьменства.

mural_3.jpg

«Для нашага банка ўдзел у такіх значных агульнарэспубліканскіх святах — гэта не проста традыцыя, а важная частка карпаратыўнай філасофіі і сацыяльнай адказнасці. Праект “Традыцыі дзеля будучыні” накіраваны на тое, каб натхняць беларусаў, умацоўваць сувязь пакаленняў і трансляваць праз сучаснае вулічнае мастацтва нашы сапраўдныя каштоўнасці — павагу да сваёй гісторыі, любоў да роднай мовы і гонар за таленавітых землякоў. Літаратурны мурал у Касцюковічах стаў выдатным падарункам гораду, яркім сімвалам таго, што культурная спадчына рэгіёна працягвае жыць і натхняць сучасную моладзь», — адзначыў намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Дзмітрый Краскоўскі.

mural_4.jpg

Праект «Традыцыі дзеля будучыні» ўжо пакінуў свой след у шэрагу гарадоў Беларусі. Кожны мурал уяўляе сабой унікальны гарадскі абярэг, які распавядае пра любоў да Радзімы, мары і захаванне гістарычнай памяці.

Упраўленне камунікацый, маркетынга і рэкламы

Хотите всегда быть в курсе последних новостей? Подпишитесь!