Навіны банка і прэс-рэлізы
30.09.2022

Падаўжаем «Узаемавыгаднае супрацоўніцтва» па 31 сакавіка 2023 года ўключна

Беларусбанк для карпаратыўных кліентаў падоўжыў акцыю «Узаемавыгаднае супрацоўніцтва» яшчэ на 6 месяцаў — па 31 сакавіка 2023 года ўключна.

Для таго каб скарыстацца акцыяй неабходна адкрыць упершыню бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак у беларускіх рублях і падключыцца да аднаго з пакетаў паслуг «Развіццё», «Крок насустрач», «Лёгкі» (у т.л. варыянты «Лёгкі-крок» і «Лёгкі-саюз»), «Перспектыўны» (за выключэннем пакета паслуг з колькасцю плацяжоў 20) з коштам 0,01 беларускі рубель. Скідка будзе дзейнічаць на працягу 3 месяцаў.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!