Навіны банка і прэс-рэлізы
24.06.2022

Самае цікавае з мінулага і сучаснасці картак у новым выпуску карпаратыўнага часопіса «PRO Беларусбанк»

image001

У гэтым годзе Беларусбанк адзначае стогадовы юбілей, таму ў кожным нумары мы публікуем шмат гісторыі, фактаў, лічбаў, архіўных фота аб тым, як будаваўся, рос і развіваўся наш банк. Жадаем, каб вы даведаліся пра яго ролю ў эканамічных і сацыяльных працэсах дзяржавы і пераканаліся ў тым, што стагоддзе — гэта не проста інфармацыйная нагода. Многае было зроблена за гэты час.

Тэмай нумара стала «Картачная гісторыя». Прапануем вам прасачыць, як і калі з’явіліся карткі. Падрабязна спынімся на нацыянальнай плацежнай сістэме БЕЛКАРТ і пазнаёмімся з разнастайнасцю карт, эмітуемых Беларусбанкам: ёсць варыянты на любы густ і пад любыя патрэбы.

Па традыцыі падрыхтавалі карысны кантэнт: расказваем, як не стаць ахвярамі махляроў у сацыяльных сетках і як правільна скарыстацца магчымасцю аўтаматычнага падаўжэння сваёй карты.

Напрыканцы прапануем атрымаць эстэтычнае задавальненне, разглядаючы нашы яркія і маляўнічыя фотасправаздачы.

Часопіс ужо даступны чытачам па спасылцы.

Аддзел камунікацый і рэкламы

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!