Навіны банка і прэс-рэлізы
03.03.2021

Добрыя навіны для крэдытаатрымальнікаў!

Беларусбанк аднавіў выдачу крэдытаў на спажывецкія патрэбы ў рамках крэдытнага канструктара тэрмінам да 5 гадаў. Падаць заяўку на крэдыт фізічным асобам можна як ва ўстанове банка, так і праз каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (вэб-сайт банка, М-банкінг, Кантакт-цэнтр, інфакіёск). Працэнтная стаўка па крэдыце ўстаноўлена з улікам ставак, якія склаліся ў банкаўскай сістэме рэспублікі, і складае 25 % гадавых, 24 % – пры падачы заяўкі ў названых дыстанцыйных каналах.

Пры гэтым, па крэдыце для набыцця тавараў беларускіх вытворцаў «Партнёр Аптымальны» Банк захаваў працэнтную стаўку на ўзроўні стаўкі рэфінансавання НБ РБ, павялічанай на 3,5 працэнтныя пункты (11,25 % гадавых).

Акрамя таго, кліенты могуць скарыстацца крэдытам «Партнёр Online» тэрмінам на 6, 9, 12 месяцаў з выплатай працэнтаў у памеры 4% – 11% гадавых для набыцця тавараў і паслуг у арганізацый гандлю (сэрвісу), якія з’яўляюцца партнёрамі банка.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!