Навіны банка і прэс-рэлізы
10.07.2020

Рыхтуемся да падарожжаў з «Беларусбанкам»

strahovanie-za-granicy

У гэтым годзе як ніколі мы марым пра падарожжы. Не адкладвайце! Межы паступова адкрываюцца. Ужо можна вылецець у Турцыю, Албанію, Егіпет. Цяпер чакаем, калі стануць магчымы паездкі ў краіны Еўрасаюза, бо з 1 ліпеня кошт шэнгенскіх віз для беларусаў знізіўся да 35 еўра. Для спакойнага адпачынку рэкамендуем аформіць дагавор добраахвотнага страхавання ад хвароб і няшчасных здарэнняў на час паездкі за мяжу.

Дагавор пакрывае расходы на аказанне неадкладнай медыцынскай дапамогі і іншыя выдаткі з-за раптоўнага захворвання, узнікшага падчас знаходжання за мяжой. Так, страхоўка распаўсюджваецца на выпадкі пагаршэння стану здароўя, у тым ліку з-за заражэння COVID-19, з выразнымі клінічнымі праявамі, якое пагражае жыццю застрахаванага або можа прывесці да сур’ёзнага парушэння функцый арганізма ці пашкоджання часткі цела (вострыя парушэнні сардэчна-сасудзістай дзейнасці, цэнтральнай нярвовай сістэмы, органаў дыхання, брушной поласці і іншае).

Купіць страхоўку можна любым зручным для вас спосабам:

  • online на сайце belarusbank.by;
  • у інтэрнэт-банкінгу;
  • у мабільным банкінгу;
  • у любым аддзяленні «Беларусбанка».

Кошт страхавання залежыць ад тэрміну знаходжання за мяжой, тэрыторыі дзеяння, сумы страхавой аховы і колькасці застрахаваных асоб. З падрабязнымі ўмовамі страхавання можна азнаёміцца па спасылцы.

Нават калі вы не плануеце правесці свой адпачынак за мяжой, дадатковая фінансавая абарона на выпадак COVID-19 ніколі не будзе лішняй. Яе можна атрымаць у рамках страхавых паслуг «З клопатам пра Вас» і «З клопатам пра дзяцей».

Жадаем прыемных падарожжаў!

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!