Навіны банка і прэс-рэлізы
24.03.2020

«Беларусбанк» уводзіць новую лінейку ўкладаў у доларах ЗША

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе ўкладчыкаў, што з 24 сакавіка 2020 года ўводзяцца наступныя тэрміновыя банкаўскія ўклады ў доларах ЗША:

«Класік Безадзыўны з фіксаванай працэнтнай стаўкай»

  • тэрміны захоўвання – ад 3 да 36 месяцаў;
  • фіксаваная гадавая працэнтная стаўка - ад 0,25 да 1,63% гадавых;
  • расходныя аперацыі – у межах капіталізаваных працэнтаў;
  • магчымасць папаўнення;
  • штомесячная капіталізацыя;
  • магчымасць адкрыцця ўкладу на імя іншай асобы.

«Класік Безадзыўны On-line з фіксаванай працэнтнай стаўкай»

  • тэрміны захоўвання – ад 3 да 36 месяцаў;
  • фіксаваная гадавая працэнтная стаўка - ад 0,35 да 1,65% гадавых;
  • расходныя аперацыі – у межах капіталізаваных працэнтаў;
  • магчымасць папаўнення;
  • штомесячная капіталізацыя.

«Класік Адзыўны з фіксаванай працэнтнай стаўкай»

  • тэрміны захоўвання – ад 3 да 18 месяцаў;
  • фіксаваная гадавая працэнтная стаўка - ад 0,11 да 0,3% гадавых;
  • расходныя аперацыі – у межах капіталізаваных працэнтаў;
  • магчымасць папаўнення;
  • штомесячная капіталізацыя;
  • магчымасць адкрыцця ўкладу на імя іншай асобы.

«Класік Адзыўны On-line з фіксаванай працэнтнай стаўкай»

  • тэрміны захоўвання – ад 3 да 18 месяцаў;
  • фіксаваная гадавая працэнтная стаўка - ад 0,15 да 0,35% гадавых;
  • расходныя аперацыі – у межах капіталізаваных працэнтаў;
  • магчымасць папаўнення;
  • штомесячная капіталізацыя.

Адначасова паведамляем, што з 24.03.2020 спыняецца адкрыццё наступных тэрміновых банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) у доларах ЗША:

- «Класік Адзыўны да года»;

- «Класік Адзыўны звыш года»;

- «Класік Безадзыўны да года»;

- «Класік Безадзыўны звыш года»;

- «Інтэрнэт-дэпазіт -Трэнд Адзыўны»;

- «Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Безадзыўны».

Папаўненне вышэйназваных укладаў (у адпаведнасці з умовамі дагавору), адкрытых да 24.03.2020, не спыняецца.

Падрабязную інфармацыю пра лінейку дэпазітаў можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!