Навіны банка і прэс-рэлізы
13.12.2019

«Беларусбанк» падтрымаў грандыёзны праект «Маладыя галасы сусветнай оперы»

У мінулую сераду на сцэне Вялікага тэатра Беларусі прайшоў маштабны гала-канцэрт для аматараў і прыхільнікаў оперы. У рамках сацыяльнай праграмы «Беларусбанк. Прастора натхнення», накіраванай на падтрымку культуры і мастацтва, банк падтрымаў праект, выступіўшы генеральным партнёрам.

opera-1

«Беларусбанк» не першы год падтрымлівае праекты і ініцыятывы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. Пяць гадоў запар найбуйнейшы банк краіны выступаў генеральным спонсарам конкурсу «Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў» і працягнуў добрую традыцыю, падтрымаўшы новы фармат канцэртнай праграмы - гала-канцэрт «Маладыя галасы сусветнай оперы».

opera-2

На сцэне Вялікага выступілі 15 выканаўцаў з розных краін - пераможцы Мінскага міжнароднага конкурсу вакалістаў. Сярод іх прызнаныя зоркі опернай сцэны: народны артыст Узбекістана Раміз Усманаў, салістка Вялікага тэатра Беларусі і Гамбургскай дзяржаўнай оперы Марыя Шабуня, уладальнік Гран-пры конкурсу малады армянскі тэнар Тыгран Аганян, контртэнар Андрэй Немзер, уладальніца Гран-пры Мінскага міжнароднага конкурсу вакалістаў - 2018 Ксенія Несцярэнка, вядомая прыхільнікам опернага мастацтва перамогай у тэлепраекце «Вялікая опера».

opera-3

Сярод удзельнікаў канцэрту таксама салістка тэатра «Санктъ-Пецярбургъ Опера» Валянціна Федзенева, удзельнік Акадэміі тэатра «Ла Скала» Лаша Сесіташвілі, салістка Пермскай оперы Зарына Абаева, уладальнік Гран-пры конкурсу Саргіс Бажбеук-Мелікян, салістка Нацыянальнай оперы Украіны Ксенія Бахрытдзінава.

З опернай трупы Вялікага тэатра выйшлі на сцэну Віктар Мендзелеў, Аляксандр Міхнюк, Маргарыта Ляўчук, Аляксандр Гелах, Марыя Галкіна, Анастасія Вахомчык.

Дырыжыраваў Андрэй Галанаў.

opera-4

Каманда «Беларусбанка» ўпэўнена, што без садзейнічання развіцця духоўнай дзейнасці немагчыма рухацца наперад у дасягненні матэрыяльных мэт.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!