Навіны банка і прэс-рэлізы
13.11.2019

Старшыня праўлення «Беларусбанка» выступіў на аўстрыйска-беларускім бізнес-форуме ў Вене

У Вене прайшоў аўстрыйска-беларускі бізнес-форум. Мерапрыемства арганізавана Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Федэральнай палатай эканомікі Аўстрыі. Галоўныя тэмы форуму - пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, інструменты банкаўскай падтрымкі гандлёвых аперацый дзвюх краін.

У складзе дэлегацыі прадстаўнікоў дзяржаўных органаў Беларусі ўдзел у форуме прыняў старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч. Кіраўнік найбуйнейшага банка краіны на палях бізнес-форуму выступіў у якасці спікера ў рамках секцыі «Фінансы».

аўстрыйска-беларускі бізнес-форум

«Беларусбанк» асаблівую ўвагу надае развіццю міжнароднага бізнесу. Фінансавыя ўстановы Аўстрыі разам з Германіяй з'яўляюцца аднымі з ключавых партнёраў беларускіх банкаў у Заходняй Еўропе», - адзначыў у сваім прывітальным слове Віктар Ананіч.

Па словах старшыні праўлення, гісторыя супрацоўніцтва з аўстрыйскімі банкамі налічвае больш за 15 гадоў. За гэты час прыцягнута доўгатэрміновых аўстрыйскіх крэдытаў на агульную суму каля 25 млн еўра, выпушчана больш за сотню акрэдытываў на суму каля 60 млн еўра.

бізнэс з Аўстрыяй

На фота: Старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч сустракаецца з прадстаўнікамі аўстрыйскага бізнесу.

«Прадметам асаблівага гонару з'яўляецца двухбаковы крэдыт ад Аўстрыйскага Кантрольбанка пад гарантыю Міністэрства фінансаў Аўстрыі. Крэдыт накіраваны на падтрымку беларускіх прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць імпарт тавараў аўстрыйскага паходжання. Нашы сумесныя намаганні дазволілі прафінансаваць 170 беларуска-аўстрыйскіх кантрактаў на суму больш за 80 млн еўра ў эквіваленце».

У рамках візіту ў Вену кіраўніцтва «Беларусбанка» правяло плённыя перагаворы з Аўстрыйскім Кантрольбанкам, па выніках якіх падпісаны мемарандум аб далейшым развіцці супрацоўніцтва. Найбуйнейшы банк Беларусі зробіць далейшыя крокі па крэдытаванні беларускіх прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць імпарт аўстрыйскіх тавараў і паслуг, з выкарыстаннем рэсурсаў, што прыцягваюцца на выгадных умовах.

крэдыт ад аўстрыйскага Кантрольбанка

На фота: Мемарандум падпісваюць старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч і Член Праўлення АЕКБ Хельмут Бернкопф.

Вынікам аўстрыйска-беларускага форуму стала падпісанне двухбаковых пагадненняў і камерцыйных кантрактаў.

На думку экспертаў, гэты эканамічны форум з'яўляецца важнай падзеяй у палітычным і эканамічным жыцці абедзвюх краін. Гэта выдатная магчымасць усталяваць бізнес-кантакты, пагаварыць аб эканамічным становiшчы ў Беларусі на самым высокім узроўні. Мерапрыемства таксама паспрыяе ўсталяванню далейшых даверных адносін. Усё гэта стане магчымым, у тым ліку і дзякуючы афіцыйнаму візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Аўстрыю.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!